https://bel.sputnik.by/20250311/uspyshka-a-potym-yashche-sem-shto-kazhuts-vdavochtsy-ab-atatsy-drona-na-maskvu-1094343432.html
"Успышка, а потым яшчэ сем": што кажуць відавочцы аб атацы дронаў на Маскву
"Успышка, а потым яшчэ сем": што кажуць відавочцы аб атацы дронаў на Маскву
Sputnik Беларусь
Мінулай ноччу была адбіта самая масіраваная атака беспілотнікаў УСУ на Маскву, на розных рубяжах былі збіты сотні баявых дронаў, паведаміў мэр расійскай... 11.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-11T11:09+0300
2025-03-11T11:09+0300
2025-03-11T11:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
відэа
дроны
беспілотнікі
масква
бяспека
грамадства
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094340157_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_1058000a6a3643aa4f1191379e00857d.jpg
У выніку падзення асколкаў збітага ўкраінскага дрона на дах дома на Дамадзедаўскай вуліцы ў Маскве ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў, паведаміў у эфіры канала "Москва 24" намеснік мэра сталіцы Пётр Бірукоў.Паводле яго інфармацыі, у шматпавярхоўцы ёсць пашкоджанні даху і шклення. Цяпер там працуюць рамонтныя брыгады.Па аповядах відавочцаў – жыхароў шматкватэрнага дома – атака адбылася каля 5 гадзін раніцы, асколкі беспілотніка ўпалі на дах будынка, быў чутны гучны выбух, у некалькіх кватэрах на верхніх паверхах лопнула шкло ў вокнах."Прачнулася, пачала ўставаць і за секунды выбух, успышка, пачалі вокны вылятаць зверху, было чуваць, што нейкі канструктыў будынка абвальваецца, моцна спалохалася, усё самае неабходнае – пашпарт, сабака, у пад’езд выйшла, адразу патэлефанавала ў 112, адразу аператыўна прыехалі", - распавядае адна з жыхарак."Адразу пасля гэтага мы яшчэ сем чулі выбухаў.., я лічыла", - кажа іншая жыхарка."Перапалохаліся, думалі, што гэта наогул такое. Вокны павыбівала. Выбух такі быў, што ажно прачнуліся, ускочылі, і потым яшчэ выбух быў, нават не зразумелі, што гэта", - расказвае яшчэ адна сведка здарэння.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
масква
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094340157_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_319eb7c14d9c01fa321450ec42154290.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, відэа, дроны, беспілотнікі, масква, бяспека, грамадства, расія, украіна, тэрарызм, видео
спецаперацыя, відэа, дроны, беспілотнікі, масква, бяспека, грамадства, расія, украіна, тэрарызм, видео
"Успышка, а потым яшчэ сем": што кажуць відавочцы аб атацы дронаў на Маскву
Мінулай ноччу была адбіта самая масіраваная атака беспілотнікаў УСУ на Маскву, на розных рубяжах былі збіты сотні баявых дронаў, паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Каментарыі відавочцаў здарэння глядзіце на відэа.
У выніку падзення асколкаў збітага ўкраінскага дрона на дах дома на Дамадзедаўскай вуліцы ў Маскве ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў, паведаміў у эфіры канала "Москва 24" намеснік мэра сталіцы Пётр Бірукоў.
Паводле яго інфармацыі, у шматпавярхоўцы ёсць пашкоджанні даху і шклення. Цяпер там працуюць рамонтныя брыгады.
Па аповядах відавочцаў – жыхароў шматкватэрнага дома – атака адбылася каля 5 гадзін раніцы, асколкі беспілотніка ўпалі на дах будынка, быў чутны гучны выбух, у некалькіх кватэрах на верхніх паверхах лопнула шкло ў вокнах.
"Прачнулася, пачала ўставаць і за секунды выбух, успышка, пачалі вокны вылятаць зверху, было чуваць, што нейкі канструктыў будынка абвальваецца, моцна спалохалася, усё самае неабходнае – пашпарт, сабака, у пад’езд выйшла, адразу патэлефанавала ў 112, адразу аператыўна прыехалі", - распавядае адна з жыхарак.
"Адразу пасля гэтага мы яшчэ сем чулі выбухаў.., я лічыла", - кажа іншая жыхарка.
"Перапалохаліся, думалі, што гэта наогул такое. Вокны павыбівала. Выбух такі быў, што ажно прачнуліся, ускочылі, і потым яшчэ выбух быў, нават не зразумелі, што гэта", - расказвае яшчэ адна сведка здарэння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"