https://bel.sputnik.by/20250312/mezentsa-gerazm-chaso-vav-abyadnovae-belarus--rasyu-1094397101.html
Мезенцаў: гераізм часоў ВАВ аб’ядноўвае Беларусь і Расію
Мезенцаў: гераізм часоў ВАВ аб’ядноўвае Беларусь і Расію
Sputnik Беларусь
Кнігі з серыі "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" дэманструюцца на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. 12.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-12T15:07+0300
2025-03-12T15:07+0300
2025-03-12T15:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый мезенцаў
кнігі
выстава
мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
навіны
расія
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765643_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_fdb374aae7ebdbb053c461c4efba6278.jpg
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Кнігі, якія ўвайшлі ў серыю "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", прысвечаны слаўным летапісным старонкам расійскай і беларускай гісторыі, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, перадае карэспандэнт Sputnik.Мезенцаў дадаў, што ў гэтых кнігах расказваецца пра людзей, якія рабілі айчыну мацнейшай, мужнейшай і смялейшай.Ён звярнуў увагу, што адна з кніг прысвечана Айчыннай вайне 1812 года, у якой з напалеонаўскай арміяй змагаліся і беларускія палкі. Ідэя такога выдання, паводле слоў дзяржсакратара, належала міністру замежных спраў РФ Сяргею Лаўрову і яго нябожчыку калегу Уладзіміру Макею.Кніга названа "Защищая Отечество: о подвигах Брестского, Витебского, Минского, Могилевского и Полоцкого пехотных полков в Отечественной войне 1812 года".Прадстаўлена на выставе і іншае выданне – "Срока давности не имеют… преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941–1945 гг."Мезенцаў адзначыў, што над другой кнігай нямала папрацавала Генеральная пракуратура Беларусі. Гэта кніга і пра генацыд беларускага народа, і пра блакаду Ленінграда, і пра ролю партызан.Акрамя згаданых "саюзных" кніг на выставе ў Мінску прадстаўлены і такія выданні як "Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель", "Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир", "Михаил Ломоносов. Везде исследуя всечасно", "Дмитрий Менделеев и Казимир Семенович. Опередившие время", "Космос. Мечта человечества".На прэзентацыі саюзнага стэнда з кнігамі прысутнічаў памочнік прэзідэнта РФ па пытаннях культуры і гістарычнай спадчыны, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Мядзінскі. Ён пазітыўна ацаніў ідэю стварэння такой кніжнай серыі."Ідэя вельмі пахвальная. Хочацца толькі пажадаць.., каб гэты прадукт можна было нават прасцей неяк зрабіць, больш сціплым", - сказаў Мядзінскі.Ён растлумачыў, што размова ідзе аб даступнасці такіх кніг, каб іх магло набыць шырокае кола чытачоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250312/myadznsk-lyudz-yakya-chytayuts-kng-kruyuts-tym-khto-glyadzts-kno-1094396596.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765643_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_100c5e61dd5de7a71f943ad3227b7676.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, кнігі, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, навіны , расія, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, кнігі, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, навіны , расія, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Мезенцаў: гераізм часоў ВАВ аб’ядноўвае Беларусь і Расію
Кнігі з серыі "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" дэманструюцца на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Кнігі, якія ўвайшлі ў серыю "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", прысвечаны слаўным летапісным старонкам расійскай і беларускай гісторыі, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мезенцаў дадаў, што ў гэтых кнігах расказваецца пра людзей, якія рабілі айчыну мацнейшай, мужнейшай і смялейшай.
Ён звярнуў увагу, што адна з кніг прысвечана Айчыннай вайне 1812 года, у якой з напалеонаўскай арміяй змагаліся і беларускія палкі. Ідэя такога выдання, паводле слоў дзяржсакратара, належала міністру замежных спраў РФ Сяргею Лаўрову і яго нябожчыку калегу Уладзіміру Макею.
Кніга названа "Защищая Отечество: о подвигах Брестского, Витебского, Минского, Могилевского и Полоцкого пехотных полков в Отечественной войне 1812 года".
Прадстаўлена на выставе і іншае выданне – "Срока давности не имеют… преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941–1945 гг."
Мезенцаў адзначыў, што над другой кнігай нямала папрацавала Генеральная пракуратура Беларусі. Гэта кніга і пра генацыд беларускага народа, і пра блакаду Ленінграда, і пра ролю партызан.
"Гэта аб’ядноўвае (Беларусь і Расію - Sputnik). Аб’ядноўваюць факты гераізму, пакут, поспеху і веры ў Перамогу", - сказаў дзяржсакратар.
Акрамя згаданых "саюзных" кніг на выставе ў Мінску прадстаўлены і такія выданні як "Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель", "Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир", "Михаил Ломоносов. Везде исследуя всечасно", "Дмитрий Менделеев и Казимир Семенович. Опередившие время", "Космос. Мечта человечества".
На прэзентацыі саюзнага стэнда з кнігамі прысутнічаў памочнік прэзідэнта РФ па пытаннях культуры і гістарычнай спадчыны, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Мядзінскі. Ён пазітыўна ацаніў ідэю стварэння такой кніжнай серыі.
"Ідэя вельмі пахвальная. Хочацца толькі пажадаць.., каб гэты прадукт можна было нават прасцей неяк зрабіць, больш сціплым", - сказаў Мядзінскі.
Ён растлумачыў, што размова ідзе аб даступнасці такіх кніг, каб іх магло набыць шырокае кола чытачоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"