https://bel.sputnik.by/20250312/mzs-ras-tramp-ne-khocha-davats-garanty-ukrane-na-chale-z-zyalenskm-1094383900.html
МЗС Расіі: Трамп не хоча даваць гарантыі Украіне на чале з Зяленскім
МЗС Расіі: Трамп не хоча даваць гарантыі Украіне на чале з Зяленскім
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ацаніў паводзіны вядучых еўрапейскіх дзяржаў і ЗША у сітуацыі ўкраінскага крызісу. 12.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-12T10:48+0300
2025-03-12T10:48+0300
2025-03-12T10:48+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
сяргей лаўроў
уладзімір зяленскі
украіна
дональд трамп
расія
мзс рф
інтэрв'ю
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/05/1094171694_0:21:938:548_1920x0_80_0_0_b8110e72247793f27df128299aa5cc87.jpg
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп раней агучыў умовы для членаў НАТА, якія жадаюць атрымаць гарантыі бяспекі ад ЗША, пра гэта сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю амерыканскім блогерам, якое апублікавана на сайце МЗС Расіі ў сераду.Па словах Трампа, для такіх гарантый члены НАТА павінны ўносіць у агульны бюджэт Альянсу пэўныя сумы.Кіраўнік МЗС РФ нагадаў пра час, калі былі заключаны Мінскія пагадненні пры ўдзеле Францыі і Германіі."Тое, як павялі сябе французы і немцы, – сорамна. У канчатковым выніку тыя, хто падпісаўся ад імя Украіны, Германіі і Францыі – Парашэнка, Меркель і Аланд, заявілі ў інтэрв’ю (знаходзячыся ўжо ў адстаўцы), што яны ніколі не збіраліся рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці", - канстатаваў Лаўроў.Дыпламат растлумачыў, што дамоўленасці былі падпісаны для атрымання дадатковага часу – Захад хацеў нашпігаваць Украіну зброяй. НАТА адыгрывала ключавую ролю ў гэтым працэсе.Цяпер, на думку Лаўрова, гэтую ролю ЗША маюць намер перадаць Вялікабрытаніі."Еўрапейцы не спыняюць сваіх намаганняў (па ўзбраенні Украіны - Sputnik). Наадварот, яны нарошчваюць іх і патрабуюць усё большай падтрымкі, становячыся больш настойлівымі і, я нават сказаў бы, нервовымі", - адзначыў Лаўроў.Кіраўнік МЗС пракаменцііраваў і імкненне цяперашняй кіеўскай улады ўступіць у НАТА. Гэта, як падкрэсліў Лаўроў, парушыць украінскую канстытуцыю і Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце 1991 года. Менавіта на падставе гэтай дэкларацыі Масква ў свой час прызнала Украіну суверэннай дзяржавай.Лаўроў растлумачыў, што на такі крок Расія пайшла ў тым ліку таму, што Украіна абвясціла свой пазаблокавы і нейтральны статус."Таксама там было пацверджана і замацавана, што ўсе правы рускіх і ўсіх іншых нацыянальных меншасцей павінны выконвацца. Усё гэта можна да гэтага часу знайсці ў Канстытуцыі Украіны, нягледзячы на тое што шэраг законаў, прынятых на Банкавай з 2019 года, прывёў да поўнай юрыдычнай забароны рускай мовы", - акцэнтаваў увагу Лаўроў.Пазней украінскі рэжым уключыў ідэю членства ў НАТА ў канстытуцыю.Поўную версію інтэрв’ю Лаўрова амерыканскім журналістам і блогерам глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250312/tramp-ke-gato-na-ponae-spynenne-agnyu-1094383006.html
украіна
расія
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/05/1094171694_0:0:936:701_1920x0_80_0_0_dacfb49dc625d71c4c4f36d229b3664e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, уладзімір зяленскі, украіна, дональд трамп, расія, мзс рф, інтэрв'ю, еўрасаюз, ната, палітыка, бяспека, у свеце
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, уладзімір зяленскі, украіна, дональд трамп, расія, мзс рф, інтэрв'ю, еўрасаюз, ната, палітыка, бяспека, у свеце
МЗС Расіі: Трамп не хоча даваць гарантыі Украіне на чале з Зяленскім
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ацаніў паводзіны вядучых еўрапейскіх дзяржаў і ЗША у сітуацыі ўкраінскага крызісу.
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп раней агучыў умовы для членаў НАТА, якія жадаюць атрымаць гарантыі бяспекі ад ЗША, пра гэта сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю амерыканскім блогерам, якое апублікавана на сайце МЗС Расіі ў сераду.
Па словах Трампа, для такіх гарантый члены НАТА павінны ўносіць у агульны бюджэт Альянсу пэўныя сумы.
"Тыя, хто адпавядае крытэрыям па долі ВУП, якая павінна ўносіцца ў бюджэт НАТА, атрымаюць гарантыі бяспекі ад ЗША. Але Трамп не хоча прадастаўляць іх (гарантыі - Sputnik) Украіне, якую ўзначальвае Зяленскі", - падкрэсліў міністр.
Кіраўнік МЗС РФ нагадаў пра час, калі былі заключаны Мінскія пагадненні пры ўдзеле Францыі і Германіі.
"Тое, як павялі сябе французы і немцы, – сорамна. У канчатковым выніку тыя, хто падпісаўся ад імя Украіны, Германіі і Францыі – Парашэнка, Меркель і Аланд, заявілі ў інтэрв’ю (знаходзячыся ўжо ў адстаўцы), што яны ніколі не збіраліся рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці", - канстатаваў Лаўроў.
Дыпламат растлумачыў, што дамоўленасці былі падпісаны для атрымання дадатковага часу – Захад хацеў нашпігаваць Украіну зброяй. НАТА адыгрывала ключавую ролю ў гэтым працэсе.
Цяпер, на думку Лаўрова, гэтую ролю ЗША маюць намер перадаць Вялікабрытаніі.
"Еўрапейцы не спыняюць сваіх намаганняў (па ўзбраенні Украіны - Sputnik). Наадварот, яны нарошчваюць іх і патрабуюць усё большай падтрымкі, становячыся больш настойлівымі і, я нават сказаў бы, нервовымі", - адзначыў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС пракаменцііраваў і імкненне цяперашняй кіеўскай улады ўступіць у НАТА. Гэта, як падкрэсліў Лаўроў, парушыць украінскую канстытуцыю і Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце 1991 года. Менавіта на падставе гэтай дэкларацыі Масква ў свой час прызнала Украіну суверэннай дзяржавай.
Лаўроў растлумачыў, што на такі крок Расія пайшла ў тым ліку таму, што Украіна абвясціла свой пазаблокавы і нейтральны статус.
"Таксама там было пацверджана і замацавана, што ўсе правы рускіх і ўсіх іншых нацыянальных меншасцей павінны выконвацца. Усё гэта можна да гэтага часу знайсці ў Канстытуцыі Украіны, нягледзячы на тое што шэраг законаў, прынятых на Банкавай з 2019 года, прывёў да поўнай юрыдычнай забароны рускай мовы", - акцэнтаваў увагу Лаўроў.
Пазней украінскі рэжым уключыў ідэю членства ў НАТА ў канстытуцыю.
Поўную версію інтэрв’ю Лаўрова амерыканскім журналістам і блогерам глядзіце на Sputnik. Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"