Боевая работа пушки-гаубицы Д-20  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскі флаг узняты ў цэнтры Суджы

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкФлаг Расіі
Флаг Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2025
Падпісацца
Расійскі вайскоўцы зачышчаюць населены пункт ад украінскіх баевікоў і працягваюць контрнаступленне, падчас якога знішчаюць фарміраванні УСУ.
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Расійскія вайскоўцы ўзнялі флаг краіны на цэнтральнай плошчы каля будынку адміністрацыі горада Суджа Курскай вобласці.

"Сёння, 12 сакавіка, каля будынка адміністрацыі горада Суджа былі ўзняты сцягі Расійскай Федэрацыі і родаў войск, якія прымаюць удзел у гэтай аперацыі", - сказаў агенцтву РІА Навіны камбат з пазыўным "Цемра".

Унікальная аперацыя

Раней расійскія байцы правялі аперацыю па заходзе ў тыл УСУ.
Яны прайшлі праз газавую трубу і вызвалілі прамысловую зону Суджы. Больш за 800 добраахвотнікаў і вайскоўцаў скарысталіся ўтойлівымі шляхамі перамяшчэння, выйшлі на паверхню і ўдарылі па пазіцыях УСУ.
Украінскія вайскоўцы не чакалі атакі з гэтага кірунку, яны нясуць страты і хаатычна адыходзяць. Для развіцця поспеху і замацавання вынікаў прарыву ў бой уводзяцца новыя расійскія часці і падраздзяленні, узмоцненыя бронетэхнікай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійскія сілы вызвалілі прамысловую зону Суджы ў Курскай вобласці ў выніку аперацыі з заходам у тыл УСУ праз газавую трубу - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Абходны манеўр праз трубу: расійскія штурмавікі ўвайшлі ў прамзону Суджы
Стужка навiн
0