https://bel.sputnik.by/20250312/vuchenn-vmf-ras-rana--ktaya-marsk-poyas-byaspek--2025-1094372078.html
Вучэнні ВМФ Расіі, Ірана і Кітая "Марскі пояс бяспекі – 2025"
Вучэнні ВМФ Расіі, Ірана і Кітая "Марскі пояс бяспекі – 2025"
Sputnik Беларусь
Удзел ракетных караблёў ВМФ Расіі ў манеўрах у Індыйскім акіяне адлюстроўвае рост ваенна-палітычнага ўплыву Масквы на фарміраванне шматпалярнага свету і... 12.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-12T09:08+0300
2025-03-12T09:08+0300
2025-03-12T09:08+0300
аляксандр храленка
бяспека
ваенныя вучэнні
у свеце
меркаванне
расія
кітай
іран
карабель
вмф рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094369459_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_f9d06b9b2e9f2797379f9b9954e39d3e.jpg
У Індыйскім акіяне 10 сакавіка пачаліся сумесныя манеўры караблёў і марской авіяцыі Расіі, Ірана, Кітая – "Марскі пояс бяспекі – 2025".З порта Чэхбехар Ісламскай Рэспублікі Іран для адпрацоўкі баявых задач выйшлі 15 баявых караблёў трох краін.Расію прадстаўляюць найноўшыя карветы праекта 20380 "Резкий" і "Герой Российской Федерации Алдар Цыденжапов", а таксама сярэдні марскі танкер "Печенга" Прыморскай флатыліі разнародных сіл Ціхаакіянскага флоту.ВМС Ірана задзейнічалі ў вучэннях эсмінцы "Джамаран", "Алванд", "Байндэр", фрэгаты "Шахід Рухі", "Шахід Махмудзі", карвет "Шахід Сайад Шыразі", і некалькі іншых баявых караблёў.З кітайскага боку ўдзельнічаюць ракетны эсмінец "Баотоу" і карабель комплекснага забеспячэння "Гаоюху". Плюс "сінэргічны эфект" ваенных дэлегацый 10 краін-назіральнікаў.Асноўныя мэты міжнародных вучэнняў: забеспячэнне марской (рэгіянальнай) бяспекі, процідзеянне тэрарызму (пірацтву), ахова марскіх камунікацый. У паўночнай частцы Індыйскага акіяна экіпажам караблёў, самалётаў і верталётаў трэба будзе правесці стрэльбы па марскіх і паветраных цэлях, адпрацаваць пошукава-выратавальныя задачы, элементы вызвалення захопленых суднаў.Арганізаваныя іранскім бокам міжнародныя ваенна-марскія манеўры "Марскі пояс бяспекі" праводзяцца ў рэгіёне з 2018 года, сёмы раз. Баявое ўзаемадзеянне караблёў і марскі авіяцыі ВМС Ірана, ВМФ Расіі і ВМС НВАК стала традыцыйным.Вучэнні маюць перспектывы пашырэння кола ўдзельнікаў і аперацыйнай зоны. З іншага боку, сфармаваная Вашынгтонам у Чырвоным моры ў 2023-м заходняя кааліцыя ВМС у вучэннях не ўдзельнічае, а нервова манеўруе пад ударамі ракет і БПЛА еменскіх хусітаў.Канцэпцыя калектыўнай бяспекі ў зоне Персідскага заліва – прыярытэт расійскай знешняй палітыкі, аснова для ўзаемадзеяння з краінамі рэгіёна і іншымі зацікаўленымі дзяржавамі. Доўгатэрміновая праграма сумесных дзеянняў па ўмацаванні стабільнасці ўключае і міжнародныя ваенна-марскія вучэнні з прыцягненнем сур’ёзных сіл і сродкаў.Стратэгічнае супрацьстаяннеРэгіён Персідскага заліва – шырокая тэрыторыя, восем краін (Іран, Ірак, Саудаўская Аравія, Катар, Аман, Кувейт, Бахрэйн, ААЭ) з насельніцтвам больш за 200 млн чалавек. Тут сканцэнтраваны больш як 63% сусветных запасаў нафты, вакол якіх фарміруецца міжнародная геапалітыка і эканоміка (сусветныя цэны на энерганосьбіты). Таму так запатрабаваны міжнародныя ваенна-марскія намаганні, якія ўмацоўваюць рэгіянальную бяспеку, абмяжоўваюць амерыканскую "выключнасць". Які ўклад Расіі?Дагавор аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве паміж Масквой і Тэгеранам (ад 17 студзеня 2025 года) служыць умацаванню рэгіянальнага і глабальнага міру і бяспекі. Дагавор "аснашчаны" сучаснымі інструментамі ваеннага супрацоўніцтва і процідзеяння агульным ваенным пагрозам.Напрыклад, карветы "Резкий" і "Герой Российской Федерации Алдар Цыденжапов" – манеўраныя, магутныя караблі 2-га рангу з высокадакладнымі кіраванымі ракетамі. Нясуць на борце супрацькарабельны комплекс з крылатымі "Ониксами" далёкасцю да 800 км, ЗРК "Редут", 100-мм артустаноўку АК-190, шасціствольную аўтаматычную артустаноўку АК-630, тарпеды, гранатамётныя ўстаноўкі, значны арсенал радыёлакацыйнага і радыёэлектроннага абсталявання.Водазмяшчэнне 2 250 тон, даўжыня – 104 м, шырыня – 13 м, хуткасць – да 27 вузлоў, аўтаномнасць – 4 000 марскіх міль. Карветы праекта 20380 прызначаны для барацьбы з надводнымі караблямі і субмарынамі праціўніка ў блізкай і далёкай марской зоне, для патрулявання з мэтай блакады, артылерыйскай падтрымкі дэсантаў.Раней "Марскі пояс бяспекі" фарміравалі магутныя ракетныя караблі ВМФ Расіі – "Варяг", "Адмирал Горшков", "Маршал Шапошников".Кітайскія эсмінцы абараняюць на Блізкім Усходзе стратэгічныя інтарэсы КНР – стабільныя пастаўкі вуглевадародаў праз Індыйскі і Ціхі акіяны.Штогадовы тавараабарот паміж КНР і арабскімі краінамі Персідскага заліва даўно перавысіў $300 млрд. Актыўныя эканамічныя і роўныя дыпламатычныя сувязі Кітая з арабскімі краінамі ствараюць новыя магчымасці для нафтаздабываючых эканомік рэгіёна.Іран надае асаблівую ўвагу развіццю сваіх ваенна-марскіх сіл, у складзе якіх чатыры аператыўныя камандаванні, адказныя за бяспеку Каспія, Армузскага праліва, Персідскага і Аманскага заліваў.Тэгеран з 2012 года выдзяляе 5% ВУП на ваеннае будаўніцтва і рэфарміраванне ВМС. Найноўшы іранскі авіяносец Shahid Bagheri з беспілотнікамі зрабіў фурор на Захадзе. Намаганняў для ўмацавання міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне ніколі не бывае занадта шмат.На поўначы Індыйскага акіяна, у Персідскім заліве пастаянна базіруецца 5-ы флот ВМС ЗША – адна-дзве авіяносныя ўдарныя групы, фрэгаты, карветы, дэсантныя караблі. Нібыта для забеспячэння свабоды суднаходства, аднак у прыярытэце – толькі ахова нафтаналіўных суднаў ЗША і іх саюзнікаў.Іранскія і кітайскія танкеры часцей за іншыя падвяргаюцца амерыканскім "аглядам". На падставе эмбарга, накладзенага на Тэгеран амерыканскім кангрэсам, Пентагон самастойна вырашае – дазволіць танкеру праход па маршруце або "вярнуць" назад.Прысутнасць у рэгіёне ракетных караблёў Расіі, Кітая, Ірана стрымлівае амерыканцаў, якія лічаць сябе "мацней за ўсіх".У заходнім рэйтынгу Global Fire Power ВМС ЗША займаюць толькі другое месца, значна саступаючы ваенна-марской моцы Кітая.Зніжэнне амерыканскага ўплыву ў шматпалярным свеце аб’ектыўна наканавана і непазбежна.Падпісвайцеся на канал ваеннага аглядальніка Аляксандра Храленкі ў Telegram https://t.me/AKhrolenkoХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250311/laro-erasayuz--panochnaatlantychny-alyans-uvagnal-abse--kryzs-1094354781.html
расія
кітай
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094369459_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_b693804afc95adcc6d472285fa20065f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр храленка, бяспека, ваенныя вучэнні, у свеце, меркаванне, расія, кітай, іран, карабель, вмф рф
аляксандр храленка, бяспека, ваенныя вучэнні, у свеце, меркаванне, расія, кітай, іран, карабель, вмф рф
Вучэнні ВМФ Расіі, Ірана і Кітая "Марскі пояс бяспекі – 2025"
Удзел ракетных караблёў ВМФ Расіі ў манеўрах у Індыйскім акіяне адлюстроўвае рост ваенна-палітычнага ўплыву Масквы на фарміраванне шматпалярнага свету і ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне Персідскага заліва, лічыць ваенны аглядальнік Sputnik Аляксандр Храленка.
У Індыйскім акіяне 10 сакавіка пачаліся сумесныя манеўры караблёў і марской авіяцыі Расіі, Ірана, Кітая – "Марскі пояс бяспекі – 2025".
З порта Чэхбехар Ісламскай Рэспублікі Іран для адпрацоўкі баявых задач выйшлі 15 баявых караблёў трох краін.
Расію прадстаўляюць найноўшыя карветы праекта 20380 "Резкий" і "Герой Российской Федерации Алдар Цыденжапов", а таксама сярэдні марскі танкер "Печенга" Прыморскай флатыліі разнародных сіл Ціхаакіянскага флоту.
ВМС Ірана задзейнічалі ў вучэннях эсмінцы "Джамаран", "Алванд", "Байндэр", фрэгаты "Шахід Рухі", "Шахід Махмудзі", карвет "Шахід Сайад Шыразі", і некалькі іншых баявых караблёў.
З кітайскага боку ўдзельнічаюць ракетны эсмінец "Баотоу" і карабель комплекснага забеспячэння "Гаоюху". Плюс "сінэргічны эфект" ваенных дэлегацый 10 краін-назіральнікаў.
Асноўныя мэты міжнародных вучэнняў: забеспячэнне марской (рэгіянальнай) бяспекі, процідзеянне тэрарызму (пірацтву), ахова марскіх камунікацый. У паўночнай частцы Індыйскага акіяна экіпажам караблёў, самалётаў і верталётаў трэба будзе правесці стрэльбы па марскіх і паветраных цэлях, адпрацаваць пошукава-выратавальныя задачы, элементы вызвалення захопленых суднаў.
Арганізаваныя іранскім бокам міжнародныя ваенна-марскія манеўры "Марскі пояс бяспекі" праводзяцца ў рэгіёне з 2018 года, сёмы раз. Баявое ўзаемадзеянне караблёў і марскі авіяцыі ВМС Ірана, ВМФ Расіі і ВМС НВАК стала традыцыйным.
Вучэнні маюць перспектывы пашырэння кола ўдзельнікаў і аперацыйнай зоны. З іншага боку, сфармаваная Вашынгтонам у Чырвоным моры ў 2023-м заходняя кааліцыя ВМС у вучэннях не ўдзельнічае, а нервова манеўруе пад ударамі ракет і БПЛА еменскіх хусітаў.
Канцэпцыя калектыўнай бяспекі ў зоне Персідскага заліва – прыярытэт расійскай знешняй палітыкі, аснова для ўзаемадзеяння з краінамі рэгіёна і іншымі зацікаўленымі дзяржавамі. Доўгатэрміновая праграма сумесных дзеянняў па ўмацаванні стабільнасці ўключае і міжнародныя ваенна-марскія вучэнні з прыцягненнем сур’ёзных сіл і сродкаў.
Стратэгічнае супрацьстаянне
Рэгіён Персідскага заліва – шырокая тэрыторыя, восем краін (Іран, Ірак, Саудаўская Аравія, Катар, Аман, Кувейт, Бахрэйн, ААЭ) з насельніцтвам больш за 200 млн чалавек. Тут сканцэнтраваны больш як 63% сусветных запасаў нафты, вакол якіх фарміруецца міжнародная геапалітыка і эканоміка (сусветныя цэны на энерганосьбіты). Таму так запатрабаваны міжнародныя ваенна-марскія намаганні, якія ўмацоўваюць рэгіянальную бяспеку, абмяжоўваюць амерыканскую "выключнасць". Які ўклад Расіі?
Дагавор аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве паміж Масквой і Тэгеранам (ад 17 студзеня 2025 года) служыць умацаванню рэгіянальнага і глабальнага міру і бяспекі. Дагавор "аснашчаны" сучаснымі інструментамі ваеннага супрацоўніцтва і процідзеяння агульным ваенным пагрозам.
Напрыклад, карветы "Резкий" і "Герой Российской Федерации Алдар Цыденжапов" – манеўраныя, магутныя караблі 2-га рангу з высокадакладнымі кіраванымі ракетамі. Нясуць на борце супрацькарабельны комплекс з крылатымі "Ониксами" далёкасцю да 800 км, ЗРК "Редут", 100-мм артустаноўку АК-190, шасціствольную аўтаматычную артустаноўку АК-630, тарпеды, гранатамётныя ўстаноўкі, значны арсенал радыёлакацыйнага і радыёэлектроннага абсталявання.
Водазмяшчэнне 2 250 тон, даўжыня – 104 м, шырыня – 13 м, хуткасць – да 27 вузлоў, аўтаномнасць – 4 000 марскіх міль. Карветы праекта 20380 прызначаны для барацьбы з надводнымі караблямі і субмарынамі праціўніка ў блізкай і далёкай марской зоне, для патрулявання з мэтай блакады, артылерыйскай падтрымкі дэсантаў.
Раней "Марскі пояс бяспекі" фарміравалі магутныя ракетныя караблі ВМФ Расіі – "Варяг", "Адмирал Горшков", "Маршал Шапошников".
Кітайскія эсмінцы абараняюць на Блізкім Усходзе стратэгічныя інтарэсы КНР – стабільныя пастаўкі вуглевадародаў праз Індыйскі і Ціхі акіяны.
Штогадовы тавараабарот паміж КНР і арабскімі краінамі Персідскага заліва даўно перавысіў $300 млрд. Актыўныя эканамічныя і роўныя дыпламатычныя сувязі Кітая з арабскімі краінамі ствараюць новыя магчымасці для нафтаздабываючых эканомік рэгіёна.
Іран надае асаблівую ўвагу развіццю сваіх ваенна-марскіх сіл, у складзе якіх чатыры аператыўныя камандаванні, адказныя за бяспеку Каспія, Армузскага праліва, Персідскага і Аманскага заліваў.
Тэгеран з 2012 года выдзяляе 5% ВУП на ваеннае будаўніцтва і рэфарміраванне ВМС. Найноўшы іранскі авіяносец Shahid Bagheri з беспілотнікамі зрабіў фурор на Захадзе. Намаганняў для ўмацавання міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне ніколі не бывае занадта шмат.
На поўначы Індыйскага акіяна, у Персідскім заліве пастаянна базіруецца 5-ы флот ВМС ЗША – адна-дзве авіяносныя ўдарныя групы, фрэгаты, карветы, дэсантныя караблі. Нібыта для забеспячэння свабоды суднаходства, аднак у прыярытэце – толькі ахова нафтаналіўных суднаў ЗША і іх саюзнікаў.
Іранскія і кітайскія танкеры часцей за іншыя падвяргаюцца амерыканскім "аглядам". На падставе эмбарга, накладзенага на Тэгеран амерыканскім кангрэсам, Пентагон самастойна вырашае – дазволіць танкеру праход па маршруце або "вярнуць" назад.
Прысутнасць у рэгіёне ракетных караблёў Расіі, Кітая, Ірана стрымлівае амерыканцаў, якія лічаць сябе "мацней за ўсіх".
У заходнім рэйтынгу Global Fire Power ВМС ЗША займаюць толькі другое месца, значна саступаючы ваенна-марской моцы Кітая.
Зніжэнне амерыканскага ўплыву ў шматпалярным свеце аб’ектыўна наканавана і непазбежна.
Падпісвайцеся на канал ваеннага аглядальніка Аляксандра Храленкі ў Telegram https://t.me/AKhrolenko Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"