https://bel.sputnik.by/20250313/ganarovaya-varta-gmn--kartezh-aurusov-lukashenku-sustrel--maskve--vdea-1094428863.html
Лукашэнка выехаў у Крэмль у суправаджэнні "танкаў" – відэа
Лукашэнка выехаў у Крэмль у суправаджэнні "танкаў" – відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі прыбыў у расійскую сталіцу з першым афіцыйным візітам пасля перавыбрання на студзеньскіх выбарах, у планах беларускага лідара – сустрэча і... 13.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-13T12:38+0300
2025-03-13T12:38+0300
2025-03-13T17:59+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
відэа
аляксандр лукашэнка
расія
беларусь
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0d/1094444826_191:54:1238:643_1920x0_80_0_0_357bae3c6e8737fab4cb7ca0dcd34295.jpg
Пасля прылёту ў расійскую сталіцу для беларускага прэзідэнта была арганізавана ўрачыстая сустрэча – з чырвонай дарожкай, ганаровай вартай і іншымі пратакольнымі атрыбутамі. Гэты візіт – першы пасля перавыбрання Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкую пасаду на выбарах у Беларусі, якія прайшлі ў студзені.Каля трапа самалёта беларускага лідара сустракаў намеснік старшыні расійскага ўрада Аляксей Авярчук, кіраўніка Беларусі вітала ганаровая варта Маскоўскага тэрытарыяльнага гарнізона. У гонар прыбыцця высокага госця быў выкананы дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.Таксама прэзідэнта вітала вялікая дэлегацыя афіцыйных асоб з Беларусі – міністраў, прадстаўнікоў дзяржканцэрнаў, якія разам з Аляксандрам Лукашэнкам прымуць удзел у перагаворах з расійскім бокам.Для перамяшчэння па Маскве для беларускага лідара падрыхтавалі лімузін "Аурус" з дзяржаўным флагам. Картэж прэзідэнта накіраваўся да месца правядзення перагавораў у суправаджэнні ганаровай варты з матацыклаў.У складзе картэжу, які суправаджаў Лукашэнку падчас яго візіту ў Маскву, акрамя прадстаўніцкага лімузіна Aurus і электраматацыклаў гэтага ж брэнда, былі заўважаны новыя аўтамабілі – гэта люксавыя пазадарожнікі Tank 500, якія вырабляе кітайскі аўтаканцэрн Great Wall. Раней агучваліся планы вырабляць гэтую мадэль у Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0d/1094444826_298:100:1238:805_1920x0_80_0_0_4b45253b92942a83de241021c1a9b589.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, відэа, аляксандр лукашэнка, расія, беларусь, палітыка, видео
саюзная дзяржава, відэа, аляксандр лукашэнка, расія, беларусь, палітыка, видео
Лукашэнка выехаў у Крэмль у суправаджэнні "танкаў" – відэа
12:38 13.03.2025 (абноўлена: 17:59 13.03.2025) Прэзідэнт Беларусі прыбыў у расійскую сталіцу з першым афіцыйным візітам пасля перавыбрання на студзеньскіх выбарах, у планах беларускага лідара – сустрэча і перагаворы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Глядзіце на відэа, як праходзіла сустрэча ў аэрапорце.
Пасля прылёту ў расійскую сталіцу для беларускага прэзідэнта была арганізавана ўрачыстая сустрэча – з чырвонай дарожкай, ганаровай вартай і іншымі пратакольнымі атрыбутамі. Гэты візіт – першы пасля перавыбрання Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкую пасаду на выбарах у Беларусі, якія прайшлі ў студзені.
Каля трапа самалёта беларускага лідара сустракаў намеснік старшыні расійскага ўрада Аляксей Авярчук, кіраўніка Беларусі вітала ганаровая варта Маскоўскага тэрытарыяльнага гарнізона. У гонар прыбыцця высокага госця быў выкананы дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Таксама прэзідэнта вітала вялікая дэлегацыя афіцыйных асоб з Беларусі – міністраў, прадстаўнікоў дзяржканцэрнаў, якія разам з Аляксандрам Лукашэнкам прымуць удзел у перагаворах з расійскім бокам.
Для перамяшчэння па Маскве для беларускага лідара падрыхтавалі лімузін "Аурус" з дзяржаўным флагам. Картэж прэзідэнта накіраваўся да месца правядзення перагавораў у суправаджэнні ганаровай варты з матацыклаў.
У складзе картэжу, які суправаджаў Лукашэнку падчас яго візіту ў Маскву, акрамя прадстаўніцкага лімузіна Aurus і электраматацыклаў гэтага ж брэнда, былі заўважаны новыя аўтамабілі – гэта люксавыя пазадарожнікі Tank 500, якія вырабляе кітайскі аўтаканцэрн Great Wall. Раней агучваліся планы вырабляць гэтую мадэль у Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"