https://bel.sputnik.by/20250313/kreml-use-sanktsy--dachynenn-da-ras-pavnny-byts-admeneny-1094429076.html
Крэмль: усе санкцыі ў дачыненні да Расіі павінны быць адменены
Крэмль: усе санкцыі ў дачыненні да Расіі павінны быць адменены
Sputnik Беларусь
Расійскі бок адзначае, што дэталі магчымай адмены санкцый з’яўляюцца прадметам для перагавораў. 13.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-13T13:04+0300
2025-03-13T13:04+0300
2025-03-13T13:04+0300
санкцыі
дзмітрый пяскоў
спецаперацыя
расія
палітыка
эканоміка
захад
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094342100_0:0:2994:1685_1920x0_80_0_0_fe10b8da6a4e03cc2f52748a0d06236c.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Расія лічыць незаконнымі ўведзеныя супраць яе санкцыі, яны павінны быць адменены, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Прадстаўнік Крамля адказаў на пытанне, якія санкцыі Масква хацела б, каб былі адменены найперш.Прэс-сакратар расійскага лідара звярнуў увагу, што дэталі магчымай адмены санкцый адносна Расіі – гэта прадмет для перагавораў, таму не трэба забягаць наперад.Пяскоў асабліва адзначыў, што Расія выдатна адаптавалася да ўведзеных супраць яе санкцый, эканоміка краіны ўпэўнена расце.Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў казаў, што краіны Захаду ўвялі ў дачыненні да Расіі больш за звыш 21 тыс незаконных санкцыйных абмежаванняў. На яго думку, рэстрыкцыі з’яўляюцца сапраўдным рэйдарствам, якое наносіць сур’ёзную шкоду бедным краінам.Неэфектыўнасць санкцыйЗахад узмацніў санкцыйны націск на Расію з-за падзей ва Украіне. Гэта прывяло да росту цэн на электраэнергію, паліва і прадукты харчавання ў Еўропе і ЗША. ЕС увёў ужо 16 пакетаў антырасійскіх санкцый.На думку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, але іх санкцыі, у сваю чаргу, нанеслі сур’ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.Намеснік старшыні Савета Бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква можа заняцца падлікам урону, які нанеслі эканоміцы краіны ўведзеныя абмежаванні і забароны, "каб у пэўнай сітуацыі прад’явіць краінам, якія ўводзілі ў дачыненні да Расіі санкцыі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250225/putsn-eropa-ne-mozha-nchoga-patrabavats-ad-ras-1093906656.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094342100_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_41cd8134ccdca30add5edc0902f5bda4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санкцыі, дзмітрый пяскоў, спецаперацыя, расія, палітыка, эканоміка, захад, навіны , у свеце
санкцыі, дзмітрый пяскоў, спецаперацыя, расія, палітыка, эканоміка, захад, навіны , у свеце
Крэмль: усе санкцыі ў дачыненні да Расіі павінны быць адменены
Расійскі бок адзначае, што дэталі магчымай адмены санкцый з’яўляюцца прадметам для перагавораў.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Расія лічыць незаконнымі ўведзеныя супраць яе санкцыі, яны павінны быць адменены, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля адказаў на пытанне, якія санкцыі Масква хацела б, каб былі адменены найперш.
"Мы па-ранейшаму лічым гэтыя санкцыі незаконнымі і лічым, што павінны быць адменены ўсе гэтыя санкцыі, бо яны незаконныя", - сказаў Пяскоў.
Прэс-сакратар расійскага лідара звярнуў увагу, што дэталі магчымай адмены санкцый адносна Расіі – гэта прадмет для перагавораў, таму не трэба забягаць наперад.
Пяскоў асабліва адзначыў, што Расія выдатна адаптавалася да ўведзеных супраць яе санкцый, эканоміка краіны ўпэўнена расце.
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў казаў, што краіны Захаду ўвялі ў дачыненні да Расіі больш за звыш 21 тыс незаконных санкцыйных абмежаванняў. На яго думку, рэстрыкцыі з’яўляюцца сапраўдным рэйдарствам, якое наносіць сур’ёзную шкоду бедным краінам.
Захад узмацніў санкцыйны націск на Расію з-за
падзей ва Украіне. Гэта прывяло да росту цэн на электраэнергію, паліва і прадукты харчавання ў Еўропе і ЗША. ЕС увёў ужо 16 пакетаў антырасійскіх санкцый.
На думку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, але іх санкцыі, у сваю чаргу, нанеслі сур’ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
Намеснік старшыні Савета Бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква можа заняцца падлікам урону, які нанеслі эканоміцы краіны ўведзеныя абмежаванні і забароны, "каб у пэўнай сітуацыі прад’явіць краінам, якія ўводзілі ў дачыненні да Расіі санкцыі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"