Специалист саперного полка ВС РФ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: калі РФ і ЗША дамовяцца – "труба" Еўропе і Украіне

© Sputnik / Алексей ФилипповФлагі Расіі і ЗША
Флагі Расіі і ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Падпісацца
Беларускі лідар таксама заявіў, што ў Мінска і Масквы аднолькавыя пазіцыі па пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, калі Масква і Вашынгтон дамовяцца, гэта будзе мець фатальныя наступствы для Еўропы і Украіны.
"Што да пазіцыі (Беларусі і Расіі па ўкраінскім канфлікце - Sputnik) яна ў нас адзіная. (...) але зноў, калі хочаце, такое прароцтва, калі расіяне, Расія дамовіцца з ЗША, труба Еўропе і Украіне разам узятым", - сказаў Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Паводле яго слоў, у перагаворным працэсе Расіі і ЗША "знаходзіцца лёс Еўропы, якая паводзила сябе і вядзе да гэтага часу (...) недальнабачна".
"Але, а самае галоўнае, паабяцаўшы, абвесці нас вакол пальца. Не атрымаецца. Мы ведаем свае мэты, свае інтарэсы", - дадаў прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка ўпэўнен, што кіеўскі рэжым павинен быць рэальна зацікаўлены ў спыненні канфлікту.
"І я ўжо гаварыў Уладзіміру Уладзіміравічу, што ў гэтай сітуацыі – калі пра Зяленскага выцерлі ногі ў Белым доме, яму параскінуць бы мазгамі (...) сесці і дамовіцца", - сказаў беларускі лідар.

Кантакты Мінска і Захаду

Беларускі прэзідэнт паведаміў на прэс-канферэнцыі, што Мінск у пэўнай ступені ўцягнуты ў працэс урэгулявання ўкраінскага канфлікту, кантактуе з прадстаўнікамі Захаду.
"Украінцам даўно трэба было спыніць усялякі агонь і сесці за стол перагавораў. А самае галоўнае, мы падтрымліваем кантакты, я расказваў Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну), з амерыканцамі і іншымі заходнікамі, не афішыруючы гэта, і я ім заўсёды кажу, вы ж гэтага хлопца (Зяленскага - Sputnik) штурхнулі да гэтай вайны", - адзначыў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Лукашэнка выказаўся аб "ядзерным парасоне" над Еўропай
Стужка навiн
0