Боевая работа пушки-гаубицы Д-20  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка ўпэўнен, што Курскую вобласць вызваляць на працягу некалькіх дзён

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкЭвакуацыя бежанцаў спецназам з Суджанскага раёна
Эвакуацыя бежанцаў спецназам з Суджанскага раёна - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Падпісацца
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 12 сакавіка паставіў перад вайскоўцамі задачу вызваліць рэгіён на працягу бліжэйшых дзён.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што Курскую вобласць расійская армія вызваліць на працягу некалькіх дзён.
Аб гэтым ён заявіў у чацвер у Маскве журналістам, якія папрасілі яго пракаменціраваць паездку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў гэты рэгіён.
"Малайчына. Што, вы думаеце, галоўнакамандуючы проста так ездзіць? Калі прыехаў, заўтра трэба цалкам вызваляць усю тэрыторыю. Заўтра, вобразна кажучы. Ну, некалькі дзён – і яна будзе вызвалена, наколькі я разумею", - заявіў Лукашэнка.
Прэзідэнт РФ 12 сакавіка прыбыў у Курскую вобласць, дзе ў пункце кіравання ваеннай групоўкай правёў нараду. Ён паставіў задачу ў бліжэйшыя дні вызваліць вобласць ад сіл УСУ і замежных наёмнікаў.
Як паведаміў падчас дакладу Пуціну начальнік Генштаба УС РФ генерал Валерый Герасімаў войскі падчас наступальных дзеянняў вызвалілі больш за 1 100 кв. км тэрыторыі ў курскім паграніччы. Ён таксама заявіў, што Украіна спрабавала выкарыстоўваць вобласць у якасці разменнай манеты ў магчымых перагаворах з Расіяй.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранчіныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года. З таго часу УСУ і іншыя сілавыя структуры Украіны страцілі на гэтым напрамку больш за 67 тыс чалавек, а таксама вялікую колькасць рознай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў – каля 7 тыс адзінак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Пуцін правёў нараду ў Курскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін паставіў задачу вызваліць Курскую вобласць у бліжэйшы час
Стужка навiн
0