Специалист саперного полка ВС РФ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: Расія згодна спыніць баявыя дзеянні, але з умовай

© Sputnik / Кристина Кормилицына / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Падпісацца
Спыненне баявых дзеянняў ва Украіне павінна прывесці да доўгатэрміновага міру, падкрэсліў прэзідэнт РФ.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Расія згодна з прапановай спыніць баявыя дзеянні ва Украіне, але з выкананнем абавязковай умовы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Расійскі лідар аб’явіў аб гэтым на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Крамлі.
Спыненне баявых дзеянняў ва Украіне павінна прывесці да доўгатэрміновага міру, падкрэсліў прэзідэнт РФ.
Пуцін адрасаваў словы падзякі амерыканскаму прэзідэнту Трампу за тое, што той "надае ўрэгуляванню ва Украіне гэтак шмат увагі", таксама расійскі лідар удзячны за мірныя ініцыятывы старшыні КНР, прэм’ера Індыі, ПАР, якія займаюцца гэтым пытаннем.
"Мы згодны з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але зыходзім з таго, што гэтае спыненне прывяло б да доўгатэрміновага міру і ліквідавала першапачатковыя прычыны крызісу", - сказаў Пуцін.

Аб гатоўнасці Украіны да перамір’я

Пуцін перакананы ў тым, што ўкраінскі бок павінен настойліва прасіць амерыканцаў аб спыненні агню "зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца на зямлі".
У прыватнасці, у Курскай вобласці сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем расійскіх вайскоўцаў, адзначыў Пуцін. Акрамя таго, расійскія войскі наступаюць амаль на ўсіх участках баявога судакранання, заявіў ён.
"Мы за. Але ёсць нюансы. Першы – што мы будзем рабіць з гэтым участкам уклінення ў Курскай вобласці? Калі мы спынім баявыя дзеянні на 30 сутак, што гэта азначае? Што ўсе, хто там знаходзіцца, будуць выходзіць без бою? Мы іх адтуль павінны выпусціць пасля таго, як яны здзейснілі масу злачынстваў? Ці ўкраінскае кіраўніцтва дасць ім каманду скласці зброю і здацца ў палон?" - пацікавіўся Пуцін.
Як гэта будзе, незразумела, зазначыў Пуцін. І задаўся пытаннем, як будуць вырашацца аналагічныя пытанні па ўсёй лініі судакранання, якая цягнецца каля 2 тыс км, дзе амаль паўсюдна вядзецца наступленне расійскіх сіл.

Кантроль за перамір'ем

Акрамя таго, расійскі прэзідэнт пацікавіўся, як Украіна будзе выкарыстоўваць 30 сутак перамір’я – для далейшай прымусовай мабілізацыі і паставак узбраенняў, ці калі не, то як будзе адбывацца кантроль захавання перамір’я.
"Сама па сабе ідэя правільная, і мы яе падтрымліваем. Але ёсць пытанні, якія мы павінны абмеркаваць. Думаю, што нам трэба і з нашымі амерыканскімі калегамі перагаварыць, можа быць, з прэзідэнтам Трампам сазваніцца", - сказаў Пуцін.
Сама ідэя скончыць гэты канфлікт мірнымі сродкамі расійскім бокам падтрымліваецца, падкрэсліў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг над Вярхоўнай Радай Украіны ў Кіеве - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лукашэнка: Украіна чакае адмовы РФ ад перамір'я, каб зарабіць козыр
Стужка навiн
0