https://bel.sputnik.by/20250313/rasyskya-voysk-vyzvall-sudzhu--yashche-dva-naselenyya-punkty-1094428109.html
Расійскія войскі вызвалілі Суджу і яшчэ два населеныя пункты
Расійскія войскі вызвалілі Суджу і яшчэ два населеныя пункты
Sputnik Беларусь
Мінабароны РФ апублікавала чарговыя даныя аб баявых дзеяннях у прыгранічных раёнах Курскай вобласці. 13.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-13T12:22+0300
2025-03-13T12:22+0300
2025-03-13T12:31+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
курская вобласць
бяспека
украіна
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0d/1094427430_0:209:2897:1839_1920x0_80_0_0_7527dc3deb7d48c1e8e8783fac901997.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Расійскія войскі ў выніку актыўных наступальных дзеянняў вызвалілі горад Суджа ў Курскай вобласці, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ у чацвер.Таксама Мінабароны РФ паведаміла, што расійскія войскі вызвалілі 86% тэрыторый Курскай вобласці, якія займалі ўкраінскія войскі."Усяго падчас наступальных дзеянняў (войск РФ) вызвалена больш за 1 100 кв. км", - адзначылі ў ведамстве.Міністэрства прывяло падрабязнасці і нашумелай аперацыі, калі расійскія байцы па газаправодзе прайшлі да раёна, дзе знаходзіўся праціўнік."Штурмавікі зводнага фарміравання колькасцю больш за 600 чалавек, выкарыстоўваючы трубу газатранспартнай сістэмы, пераадолелі ўнутры яе адлегласць каля 15 км і выйшлі ў глыбіні баявых парадкаў групоўкі УСУ", - растлумачылі ў Мінабароны РФ.Там падкрэслілі, што гэтая аперацыя стала нечаканай для УСУ і дапамагла расійскаму наступленню ў вобласці.Візіт Пуціна ў штабНапярэдадні, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў нараду з вайскоўцамі на адным з пунктаў кіравання групоўкай войск, якія дзейнічаюць на Курскім напрамку. Ён прыбыў туды ў ваеннай форме."Наша задача ў бліжэйшы час у самыя кароткія тэрміны канчаткова разграміць праціўніка, які акапаўся на тэрыторыі Курскай вобласці і вядзе яшчэ тут баявыя дзеянні, цалкам вызваліць тэрыторыю Курскай вобласці", - даручыў Пуцін.Больш за тое, ён падкрэсліў, што ў гэтым раёне расійская армія мае справу з тэрарыстамі. Аднак прэзідэнт папрасіў гуманна ставіцца да палонных.Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранчіныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года. З таго часу УСУ і іншыя сілавыя структуры Украіны страцілі на гэтым напрамку больш за 67 тыс чалавек, а таксама вялікую колькасць рознай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў – каля 7 тыс адзінак.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250313/fsb-pradukhlla-seryyu-terakta-suprats-udzelnka-sva-1094420785.html
расія
курская вобласць
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0d/1094427430_84:0:2813:2047_1920x0_80_0_0_9fda13f90e2a454bd1a6e4c96dd0099c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, курская вобласць, бяспека, украіна, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , расія, курская вобласць, бяспека, украіна, міністэрства абароны рф
Расійскія войскі вызвалілі Суджу і яшчэ два населеныя пункты
12:22 13.03.2025 (абноўлена: 12:31 13.03.2025) Мінабароны РФ апублікавала чарговыя даныя аб баявых дзеяннях у прыгранічных раёнах Курскай вобласці.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Расійскія войскі ў выніку актыўных наступальных дзеянняў вызвалілі горад Суджа ў Курскай вобласці, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ у чацвер.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" у ходзе наступальных дзеянняў вызвалены населеныя пункты Мелавы, Падол і Суджа", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама Мінабароны РФ паведаміла, што расійскія войскі вызвалілі 86% тэрыторый Курскай вобласці, якія займалі ўкраінскія войскі.
"Усяго падчас наступальных дзеянняў (войск РФ) вызвалена больш за 1 100 кв. км", - адзначылі ў ведамстве.
Міністэрства прывяло падрабязнасці і нашумелай аперацыі, калі расійскія байцы па газаправодзе прайшлі да раёна, дзе знаходзіўся праціўнік.
"Штурмавікі зводнага фарміравання колькасцю больш за 600 чалавек, выкарыстоўваючы трубу газатранспартнай сістэмы, пераадолелі ўнутры яе адлегласць каля 15 км і выйшлі ў глыбіні баявых парадкаў групоўкі УСУ", - растлумачылі ў Мінабароны РФ.
Там падкрэслілі, што гэтая аперацыя стала нечаканай для УСУ і дапамагла расійскаму наступленню ў вобласці.
Напярэдадні, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў нараду з вайскоўцамі на адным з пунктаў кіравання групоўкай войск, якія дзейнічаюць на Курскім напрамку. Ён прыбыў туды ў ваеннай форме.
"Наша задача ў бліжэйшы час у самыя кароткія тэрміны канчаткова разграміць праціўніка, які акапаўся на тэрыторыі Курскай вобласці і вядзе яшчэ тут баявыя дзеянні, цалкам вызваліць тэрыторыю Курскай вобласці", - даручыў Пуцін.
Больш за тое, ён падкрэсліў, што ў гэтым раёне расійская армія мае справу з тэрарыстамі. Аднак прэзідэнт папрасіў гуманна ставіцца да палонных.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранчіныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года. З таго часу УСУ і іншыя сілавыя структуры Украіны страцілі на гэтым напрамку больш за 67 тыс чалавек, а таксама вялікую колькасць рознай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў – каля 7 тыс адзінак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"