Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Касцевіч: стварэнне адзінай сістэмы ўліку працоўных рэсурсаў заслугоўвае ўвагі

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкБудаўніцтва жылля
Будаўніцтва жылля - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Падпісацца
Саюзныя дэпутаты працуюць над тым, каб у Расіі і Беларусі ў працуючых грамадзян былі роўныя правы.
БРЭСТ, 14 сак – Sputnik. Стварэнне адзінай сістэмы ўліку працоўных рэсурсаў у Саюзнай дзяржаве заслугоўвае ўвагі, сказала намеснік старшыні камісіі Парламенцкага Сходу па працы і сацыяльнай палітыцы Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Раней частка беларускіх грамадзян, якія працуюць у Расіі ці на расійскіх работадаўцаў, сутыкнулася неабходнасцю даказваць, што яны занятыя ў эканоміцы і не з'яўляюцца дармаедамі.
У адказ на пытанне, ці плануецца стварыць агульную базу ўліку працоўных рэсурсаў Беларусі і Расіі, Касцевіч адзначыла, што "гэта складана рэалізаваць, хаця тэма даволі цікавая".
Паводле яе слоў, цяпер няма ніякай праблемы прадаставіць працоўны дагавор у электронным выглядзе для вырашэння такіх пытанняў.
"Зрабіць адзіную інфармацыйную сістэму – гэта пытанне заслугоўвае ўвагі. Але аблічбоўка дастаткова складаная", - лічыць саюзны парламентарый.
Касцевіч таксама звярнула ўвагу, што нават пры ўмове стварэння такой сістэмы будзе дзейнічаць заяўнічы прынцып, калі інфармацыю будзе падаваць або работадавец, або сам работнік.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Алена Афанасьева - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Афанасьева: дэпутаты сочаць за законамі аб працы і сацпалітыцы ў СД
Стужка навiн
0