https://bel.sputnik.by/20250314/lukashenka--putsn-abmyarkoval-mestsa-razmyashchennya-oreshnika-1094481578.html
Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі месца размяшчэння "Орешника"
Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі месца размяшчэння "Орешника"
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі дзяржаў 13 сакавіка ў Крамлі правялі перагаворы адзін на адзін, а потым у пашыраным складзе, пасля чаго зрабілі заявы для прэсы і адказалі на... 14.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-14T17:26+0300
2025-03-14T17:26+0300
2025-03-14T17:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
"орешник"
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
бяспека
расія
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1e/1058366384_0:806:2051:1960_1920x0_80_0_0_98a86f3482cde08c138302d0306f8520.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Савеце Федэрацыі, заявіў, што падчас размовы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным узнімаў тэму размяшчэння комплексаў "Орешник", у тым ліку не тэрыторыі рэспублікі.Ён распавёў, што нядаўна – яшчэ да перагавораў у Крамлі 13 сакавіка – яму патэлефанаваў Пуцін і праінфармаваў, што многія камплектуючыя для "Орешника" вырабляюцца ў Беларусі.Прэзідэнт дадаў, што да канца года ўстаноўкі будуць гатовы, аднак ён не стаў удакладняць, у якой колькасці іх плануецца зрабіць. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што напярэдадні абмяркоўваў гэтую тэму з Пуціным на перагаворах."Уладзімір Уладзіміравіч гаворыць: цяпер нам трэба вызначыцца, дзе мы іх раскватаруем. Я гавару: гэта прасцей, было б што раскватароўваць", - сказаў беларускі лідар.У снежні 2024 года прэзідэнт заяўляў аб тым, што ўстаноўку для найноўшай расійскай ракетнай сістэмы вырабляюць на Мінскім заводзе колавых цягачоў (МЗКЦ). Пазней, у студзені 2025-га, Лукашэнка выказаў меркаванне, што кропкай дыслакацыі "Орешника" ў Беларусі можа стаць тэрыторыя бліжэй да Смаленска.Саюзны шчытВыступаючы ў Савеце Федэрацыі, кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што ў арсенале Саюзнай дзяржавы сёння ёсць рэгіянальная групоўка войск і адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны. Акрамя таго, Мінску перададзена тактычная ядзерная зброя, таксама хутка на ўзбраенне беларускай арміі паступяць найноўшыя комплексы гіпергукавой зброі "Орешник".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250313/lukashenka-vykazasya-ab-yadzernym-parasone-nad-eropay-1094444251.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1e/1058366384_0:510:2051:2048_1920x0_80_0_0_d8bac576c74def2e2e6d79523f1dab3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, "орешник", уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, бяспека, расія, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, "орешник", уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, бяспека, расія, у беларусі, беларусь
Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі месца размяшчэння "Орешника"
Кіраўнікі дзяржаў 13 сакавіка ў Крамлі правялі перагаворы адзін на адзін, а потым у пашыраным складзе, пасля чаго зрабілі заявы для прэсы і адказалі на пытанні.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Савеце Федэрацыі, заявіў, што падчас размовы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным узнімаў тэму размяшчэння комплексаў "Орешник", у тым ліку не тэрыторыі рэспублікі.
Ён распавёў, што нядаўна – яшчэ да перагавораў у Крамлі 13 сакавіка – яму патэлефанаваў Пуцін і праінфармаваў, што многія камплектуючыя для "Орешника" вырабляюцца ў Беларусі.
"Я кажу: першы раз чую. Пачаў вывучаць. Сапраўды: мы даўно вырабляем гэтыя пускавыя ўстаноўкі (для) ракет расійскіх. Я кажу: вось і выдатна, пускавыя ўстаноўкі мы зробім", - адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што да канца года ўстаноўкі будуць гатовы, аднак ён не стаў удакладняць, у якой колькасці іх плануецца зрабіць. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што напярэдадні абмяркоўваў гэтую тэму з Пуціным на перагаворах.
"Уладзімір Уладзіміравіч гаворыць: цяпер нам трэба вызначыцца, дзе мы іх раскватаруем. Я гавару: гэта прасцей, было б што раскватароўваць", - сказаў беларускі лідар.
У снежні 2024 года прэзідэнт заяўляў аб тым, што ўстаноўку для найноўшай расійскай ракетнай сістэмы вырабляюць на Мінскім заводзе колавых цягачоў (МЗКЦ). Пазней, у студзені 2025-га, Лукашэнка выказаў меркаванне, што кропкай дыслакацыі "Орешника" ў Беларусі можа стаць тэрыторыя бліжэй да Смаленска.
Выступаючы ў Савеце Федэрацыі, кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што ў арсенале Саюзнай дзяржавы сёння ёсць рэгіянальная групоўка войск і адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны. Акрамя таго, Мінску перададзена тактычная ядзерная зброя, таксама хутка на ўзбраенне беларускай арміі паступяць найноўшыя комплексы гіпергукавой зброі "Орешник".
"З прыняццем Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, а апошнім часам Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы мы выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага партнёрства і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы", - падсумаваў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"