https://bel.sputnik.by/20250314/pashynyan-patsverdz-svoy-udzel-va-rachystastsyakh-9-maya--maskve-1094483532.html
Пашынян пацвердзіў свой удзел ва ўрачыстасцях 9 Мая ў Маскве
Пашынян пацвердзіў свой удзел ва ўрачыстасцях 9 Мая ў Маскве
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе будзе адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з гэтай нагоды Масква запрасіла на парад на Краснай плошчы лідараў многіх дзяржаў. 14.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-14T18:12+0300
2025-03-14T18:12+0300
2025-03-14T18:13+0300
нікол пашынян
уладзімір пуцін
навіны
бяспека
азербайджан
арменія
расія
парад перамогі ў маскве
красная плошча
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059788458_0:244:3061:1965_1920x0_80_0_0_24cabfe593a76a9af95c3cd25d171764.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян сазваніўся ў пятніцу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў Крамлі.Тэлефонны званок адбыўся па ініцыятыве армянскага боку. Пашынян пацвердзіў, што прымае запрашэнне расійскага кіраўніка дзяржавы наведаць Маскву 9 мая з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі.Таксама лідары абмеркавалі завяршэнне перагавораў Арменіі і Азербайджана па мірным дагаворы. Пашынян паведаміў, што Ерэван гатоў падпісаць гэты важны дакумент.Пуцін у сваю чаргу заявіў, што Расія заўсёды выступала і выступае за нармалізацыю адносін паміж Ерэванам і Баку ў інтарэсах забеспячэння бяспекі, стабільнасці і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Закаўказзі."Як Арменія, так і Азербайджан заўсёды могуць разлічваць на любое магчымае садзейнічанне расійскага боку ў дасягненні гэтых мэт", - адзначыў прэзідэнт РФ.Раней паведамлялася, што Ерэван гатоў прыступіць да кансультацый з Баку аб тэрмінах і месцы заключэння мірнага дагавора.Парад Перамогі ў МасквеНапярэдадні свой удзел у мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў расійскай сталіцы пацвердзіў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.На Краснай плошчы адбудзецца вялікі ваенны парад, удзел у якім прыме таксама разлік Узброеных сіл Беларусі.У гэтым годзе парад у гонар Дня Перамогі пройдзе 9 мая і ў Мінску. У Мінабароны паведамлялі, што акрамя сучаснай тэхнікі пакажуць знакамітыя танкі Т-34 і тачанкі з кулямётамі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250313/lukashenka-patsverdz-svoy-udzel-u-paradze-peramog--maskve-1094451251.html
азербайджан
арменія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059788458_0:0:2715:2036_1920x0_80_0_0_aaa54e482bc8c50fb6eef592baad6c62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нікол пашынян, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, азербайджан, арменія, расія, парад перамогі ў маскве, красная плошча, гісторыя, вялікая айчынная вайна, палітыка, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
нікол пашынян, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, азербайджан, арменія, расія, парад перамогі ў маскве, красная плошча, гісторыя, вялікая айчынная вайна, палітыка, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Пашынян пацвердзіў свой удзел ва ўрачыстасцях 9 Мая ў Маскве
18:12 14.03.2025 (абноўлена: 18:13 14.03.2025) У гэтым годзе будзе адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з гэтай нагоды Масква запрасіла на парад на Краснай плошчы лідараў многіх дзяржаў.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян сазваніўся ў пятніцу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў Крамлі.
Тэлефонны званок адбыўся па ініцыятыве армянскага боку. Пашынян пацвердзіў, што прымае запрашэнне расійскага кіраўніка дзяржавы наведаць Маскву 9 мая з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Таксама лідары абмеркавалі завяршэнне перагавораў Арменіі і Азербайджана па мірным дагаворы. Пашынян паведаміў, што Ерэван гатоў падпісаць гэты важны дакумент.
Пуцін у сваю чаргу заявіў, што Расія заўсёды выступала і выступае за нармалізацыю адносін паміж Ерэванам і Баку ў інтарэсах забеспячэння бяспекі, стабільнасці і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Закаўказзі.
"Як Арменія, так і Азербайджан заўсёды могуць разлічваць на любое магчымае садзейнічанне расійскага боку ў дасягненні гэтых мэт", - адзначыў прэзідэнт РФ.
Раней паведамлялася, што Ерэван гатоў прыступіць да кансультацый з Баку аб тэрмінах і месцы заключэння мірнага дагавора.
Напярэдадні свой удзел у мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў расійскай сталіцы пацвердзіў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.
На Краснай плошчы адбудзецца вялікі ваенны парад, удзел у якім прыме таксама разлік Узброеных сіл Беларусі.
У гэтым годзе парад у гонар Дня Перамогі пройдзе 9 мая і ў Мінску. У Мінабароны паведамлялі, што акрамя сучаснай тэхнікі пакажуць знакамітыя танкі Т-34 і тачанкі з кулямётамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"