Боевая работа пушки-гаубицы Д-20  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін адрэагаваў на просьбу Трампа пашкадаваць баевікоў УСУ

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Падпісацца
Прэзідэнт ЗША папрасіў расійскага лідара "пашкадаваць" тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, заблакіраваных у Курскай вобласці.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Расія з разуменнем ставіцца да просьбы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пашкадаваць ваенных УСУ, тысячы якіх апынуліся заблакіраванымі арміяй РФ у Курскай вобласці, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Раней у пятніцу кіраўнік ЗША ў сацсетцы Truth Social паведаміў, што напярэдадні перагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам РФ і папрасіў яго "пашкадаваць цалкам акружаных" вайскоўцаў УСУ ў Курскай вобласці.
"Мы з разуменнем ставімся да закліку прэзідэнта Трампа кіравацца ў дачыненні да гэтых вайскоўцаў меркаваннямі гуманітарнага характару", - сказаў ён на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, удакладніўшы, што азнаёміўся з пасланнем свайго амерыканскага калегі.

Скласці зброю і здацца ў палон

Аднак Пуцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, звярнуў увагу на тое, што "ўкраінскія баевікі здзейснілі ў зоне ўварвання шматлікія злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва".
Таксама ён заявіў, што для таго, каб заклік Трамп быў эфектыўна рэалізаваны, кіеўскія ўлады павінны аддаць сваім вайскоўцам загад здацца.
"Неабходны адпаведны загад ваенна-палітычнага кіраўніцтва Украіны сваім воінскім падраздзяленням – скласці зброю і здацца ў палон", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што цяперашняя адміністрацыя ЗША "робіць усё, каб аднавіць хоць штосьці з таго, што было практычна зведзена да нуля, знішчана" папярэднімі ўладамі краіны.
"У цэлым сітуацыя нібы пачынае рухацца. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца", - сказаў Пуцін.
Па гэтым пытанні, дадаў ён, на пасяджэнні прагучаць два даклады – кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова і кіраўніка СЗР Сяргея Нарышкіна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Трамп папрасіў Пуціна "злітавацца" над акружанымі вайскоўцамі УСУ
Стужка навiн
0