Боевая работа пушки-гаубицы Д-20  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: Пуцін перадаў Трампу пасланне

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Падпісацца
Напярэдадні вечарам расійскі лідар прыняў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Сціва Уіткафа.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перадаў пасланне свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу, паведаміў журналістам у пятніцу афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Сціў Уіткаф, які прыбыў у Маскву напярэдадні, 13 сакавіка, быў прыняты позна вечарам расійскім лідарам.
"Праз Уіткафа Пуцін перадаў інфармацыю і дадатковыя сігналы для прэзідэнта Трампа", - сказаў Пяскоў.
Пяскоў удакладніў, што спецпасланнік Трампа падчас сустрэчы з Пуціным даў расійскаму боку дадатковую інфармацыю па Украіне.
Ён таксама адзначыў, што пасля таго, як той перадасць усё гаспадару Белага дома, бакі, магчыма, пачнуць вызначацца з тэрмінамі правядзення размовы прэзідэнтаў РФ і ЗША, дакладны час яе пакуль не ўзгоднены.
Прэс-сакратар нагадаў, Пуцін падтрымлівае пазіцыю Трампа ў плане ўрэгулявання ўкраінскай сітуацыі, але ў яго ёсць асобныя пытанні, на якія трэба сумесна знайсці адказ. У гэтым плане, паводле слоў Пяскова, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць.
Раней Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ паведаміў, што сачыў за заявай Пуціна па Украіне і спадзяецца на сустрэчу з ім.
На прэс-канферэнцыі ў чацвер па выніках перагавораў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Пуцін заявіў, што Масква гатова пайсці на спыненне агню, але пры пэўных умовах. Галоўнае – завяршэнне баявых дзеянняў павінна прывесці да трывалага міру. Ён таксама адзначыў, што не выключае магчымасці абмеркаваць з Трампам ідэі перамір’я.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак Вярхоўнай рады Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лукашэнка: Украіна яшчэ вернецца да Беларусі і Расіі
Стужка навiн
0