https://bel.sputnik.by/20250314/urad-belarus--ponym-skladze--nfagrafka-1094406222.html
Урад Беларусі ў поўным складзе – інфаграфіка
Урад Беларусі ў поўным складзе – інфаграфіка
Sputnik Беларусь
У склад беларускага ўрада – вышэйшага органа выканаўчай улады ў краіне – уваходзяць прэм’ер-міністр і яго намеснікі, кіраўнікі міністэрстваў і дзяржаўных... 14.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-14T09:08+0300
2025-03-14T09:08+0300
2025-03-14T09:08+0300
інфаграфіка
інфаграфіка
савет міністраў рб
урад беларусі
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094233801_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_ed6497494dfd430dc0169f70a9740c63.png
Новы склад урада, як і належыць па законе, быў сфарміраваны пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў студзені 2025 года.Арганізацыйная структура ўрада не памянялася. Па-ранейшаму ў Прэзідыум Савета міністраў уваходзяць прэм’ер-міністр, яго першы намеснік і яшчэ чатыры віцэ-прэм’еры. Кожны з іх адказвае за некалькі напрамкаў работы ўрада. Так, першы віцэ-прэм’ер курыруе эканамічны блок. Іншыя намеснікі прэм’ер-міністра кіруюць блокамі, якія адказваюць за сацыяльную сферу, прамысловасць, энергетыку, АПК, транспарт, будаўніцтва і ЖКГ.Таксама ў Прэзідыум Саўміна ўваходзяць старшыня Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік МЗС, міністры эканомікі, фінансаў і юстыцыі.Усяго ва ўрадзе 24 міністэрствы і 6 камітэтаў. Акрамя таго, ёсць чатыры канцэрны, падпарадкаваныя ўраду, – гэта "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Беллеспаперапрам", Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў ("Белкаапсаюз"), Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.Сярод усіх гэтых арганізацый і органаў дзяржкіравання амаль два дзясяткі так ці інакш адказваюць за эканоміку і гаспадарчую дзейнасць, а яшчэ шэсць гарантуюць бяспеку дзяржавы.Пры гэтым пяць камітэтаў – КДБ, Камітэт дзяржкантролю, а таксама Следчы камітэт, Дзяржкамітэт судовых экспертыз і "Белстат" (Нацыянальны статыстычны камітэт) непасрэдна ва ўрад не ўваходзяць і знаходзяцца пад кантролем прэзідэнта.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094233801_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_a0b7a863352da0848b803f341eb5aca4.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфаграфіка, савет міністраў рб, урад беларусі, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, инфографика
інфаграфіка, савет міністраў рб, урад беларусі, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, инфографика
Урад Беларусі ў поўным складзе – інфаграфіка
У склад беларускага ўрада – вышэйшага органа выканаўчай улады ў краіне – уваходзяць прэм’ер-міністр і яго намеснікі, кіраўнікі міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў, падрабязнасці глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Новы склад урада, як і належыць па законе, быў сфарміраваны пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў студзені 2025 года.
Арганізацыйная структура ўрада не памянялася. Па-ранейшаму ў Прэзідыум Савета міністраў уваходзяць прэм’ер-міністр, яго першы намеснік і яшчэ чатыры віцэ-прэм’еры. Кожны з іх адказвае за некалькі напрамкаў работы ўрада. Так, першы віцэ-прэм’ер курыруе эканамічны блок. Іншыя намеснікі прэм’ер-міністра кіруюць блокамі, якія адказваюць за сацыяльную сферу, прамысловасць, энергетыку, АПК, транспарт, будаўніцтва і ЖКГ.
Таксама ў Прэзідыум Саўміна ўваходзяць старшыня Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік МЗС, міністры эканомікі, фінансаў і юстыцыі.
Усяго ва ўрадзе 24 міністэрствы і 6 камітэтаў. Акрамя таго, ёсць чатыры канцэрны, падпарадкаваныя ўраду, – гэта "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Беллеспаперапрам", Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў ("Белкаапсаюз"), Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Сярод усіх гэтых арганізацый і органаў дзяржкіравання амаль два дзясяткі так ці інакш адказваюць за эканоміку і гаспадарчую дзейнасць, а яшчэ шэсць гарантуюць бяспеку дзяржавы.
Пры гэтым пяць камітэтаў – КДБ, Камітэт дзяржкантролю, а таксама Следчы камітэт, Дзяржкамітэт судовых экспертыз і "Белстат" (Нацыянальны статыстычны камітэт) непасрэдна ва ўрад не ўваходзяць і знаходзяцца пад кантролем прэзідэнта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"