Адчуйце сябе мастацтвазнаўцам і археолагам на незвычайнай выставе ў НММ
© Sputnik / Тамара БеляеваВыстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

© Sputnik / Тамара Беляева
Падпісацца
Эксклюзіў
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі разлічваюць на наладжванне супрацоўніцтва з іншымі археолагамі для стварэння новых экспазіцый.
Каля 90 прадметаў, знойдзеных падчас раскопак на тэрыторыі рэспублікі, выстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
На экспазіцыі прадстаўлены ў тым ліку найбольш каштоўныя і старажытныя помнікі археалогіі, якія былі знойдзены ў сярэдзіне мінулага стагоддзя на раскопках у Мінску і Ваўкавыску, а таксама адносна "свежыя" археалагічныя знаходкі, якія маюць мастацкую каштоўнасць.
Куратар выставы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч знайшоў арыгінальнае рашэнне для афармлення выставы, таму кожны зможа адчуць сябе крыху мастацтвазнаўцам.
© Sputnik / Тамара БеляеваДзмітрый Моніч

Дзмітрый Моніч
© Sputnik / Тамара Беляева
Мастацкая каштоўнасць артэфактаў
Ні для каго не сакрэт, што археалагічныя артэфакты часцей за ўсё экспануюцца ў гістарычных ці краязнаўчых музеях, але старажытныя прадметы, якія маюць мастацкую каштоўнасць, з’яўляюцца аздобай экспазіцый і ў мастацкіх музеях усяго свету.
"У мастацтва і археалогіі ёсць шмат агульнага. Часцяком археалагічныя знаходкі з металу, косці, дрэва валодаюць выразнымі мастацкімі характарыстыкамі. Менавіта яны ў першую чаргу і цікавяць мастацтвазнаўцаў, музеі мастацкага профілю", - распавёў карэспандэнту Sputnik Тамары Бяляевай куратар выставы.
Паводле яго слоў, выставачны праект "Мастацтва ў археалогіі" не з’яўляецца нечым незвычайным для мастацкага музея, бо ў экспазіцыі прастаўлены ў першую чаргу прадметы, якія маюць пэўную мастацкую каштоўнасць.
"Асобнай калекцыі археалогіі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі няма. Але ў гэтым няма нічога дзіўнага, таму што наш музей мастацкага профілю, а археалагічныя калекцыі, як правіла, прысутнічаюць у гістарычных або краязнаўчых музеях", - растлумачыў Дзмітрый Моніч.
© Sputnik / Тамара Беляева

1/4
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева

2/4
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева

3/4
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева

4/4
© Sputnik / Тамара Беляева
1/4
© Sputnik / Тамара Беляева
2/4
© Sputnik / Тамара Беляева
3/4
© Sputnik / Тамара Беляева
4/4
© Sputnik / Тамара Беляева
Тым не менш, паводле яго слоў, калекцыя археалогіі ў НММ ёсць, яна налічвае крыху менш за 200 прадметаў, якія ўваходзяць у калекцыю беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у асноўным гэта вырабы з металу, косці і каменя.
На выставе "Мастацтва ў археалогіі" прадстаўлена амаль палова ўсёй калекцыі музея – гэта каля 90 прадметаў.
"Выстава нацэлена на тое, каб наведвальнікі маглі ў іншым ракурсе разгледзець археалагічныя артэфакты. Напрыклад, прадметы старажытнасці, якія датуюцца XII-IVX стагоддзямі", - адзначыў гісторык.
Незвычайны падыход
Нават на першы погляд выстава здаецца незвычайнай – шмат вітрын з экспанатамі абсталяваны павелічальным шклом розных дыяметраў.
"Вялікая частка самых унікальных прадметаў выстаўлена па-асабліваму – у кожнай вітрыне падсветка і каб дэталёва разгледзець артэфакты, а яны ўсё невялікага памеру, было прынята рашэнне выкарыстоўваць павелічальнае шкло – лупу", - распавядае куратар выставы.
Паводле яго слоў, гэты інтэрактыўны цікавы ход прыдуманы для таго, каб наведвальнікі маглі разгледзець усе дэталі на археалагічных старажытнасцях.
Тытульны барс
Дзмітрый Моніч расказаў, што цэнтральным экспанатам выставы з’яўляецца невялікая каменная плітка з рэльефнай зааморфнай выявай. На пытанне аб тым, чаму менавіта яна стала так званым тытульным экспанатам выставы, ён адказаў, што гэта яго асабісты выбар як куратара.
"Мне падабаецца яе мастацкая апрацоўка – вельмі тэхнічна выканана нейкая міфічная істота. Нават складана вызначыць, што гэта за жывёла. У некаторых крыніцах яе абазначаюць як ягня, у іншых – як барса. Але яна мне спадабалася і было прынята рашэнне зрабіць яе не толькі цэнтральнай, але і ўзяць на афішу", - распавёў субяседнік Sputnik.
© Sputnik / Тамара БеляеваЦэнтральны экспанат выставы ў НММ – невялікая каменная плітка з рэльефнай зааморфнай выявай

Цэнтральны экспанат выставы ў НММ – невялікая каменная плітка з рэльефнай зааморфнай выявай
© Sputnik / Тамара Беляева
Хрэстаматыйныя артэфакты
Экспазіцыя падзелена на дзве часткі: гэта знаходкі пры раскопках у Ваўкавыску і ў Мінску – на Мінскім замчышчы.
Паводле слоў Дзмітрыя Моніча, да найбольш каштоўных і старажытных помнікаў археалогіі ў калекцыі музея адносяцца артэфакты, выяўленыя ў 1950-я гады пры раскопках у Мінску пад кіраўніцтвам Эдуарда Загарульскага і Васіля Тарасенкі.
"Гэта найбольш вядомыя, нават можна сказаць хрэстаматыйныя прадметы, якія сустракаюцца ва ўсіх выданнях, прысвечаных гісторыі беларускага мастацтва, нават у падручніках па гісторыі Беларусі", - адзначыў куратар выставы.
Паводле яго слоў, на выставе прадстаўлены знойдзеныя падчас раскопак на Мінскім замчышчы невялікія абразкі – гэта двухбаковы абразок з выявай Божай Маці і Святога Пятра, а таксама абразок з выявай Святога Мікалая і Святога Стэфана.
© Sputnik / Тамара БеляеваВыстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

© Sputnik / Тамара Беляева
Таксама на выставе можна ўбачыць каменныя абразкі XIII стагоддзя, касцяныя шахматныя фігуры XIII стагоддзя, знойдзеныя падчас раскопак "Шведскай гары" ў 1954 годзе, двухбаковы самшытавы грэбень з выявай грыфонаў XIII стагоддзя.
Музей чакае новыя знаходкі археолагаў
Канцэпцыя выставы заключаецца ў ідэі захавання і вывучэння археалагічнай спадчыны, адзначае Дзмітрый Моніч.
Паводле яго слоў, НММ Беларусі зацікаўлены ў наладжванні супрацоўніцтва з археолагамі.
"Зразумела, што ў першую чаргу археолагі супрацоўнічаюць з гістарычнымі або краязнаўчымі музеямі, але НММ таксама зацікаўлены ў папаўненні сваёй калекцыі. Самыя цікавыя і самыя каштоўныя прадметы якраз і трапілі ў музей з археалагічных раскопак, якія праводзіліся Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І таму хацелася, каб гэтае супрацоўніцтва стала больш актыўным", - сказаў куратар выставы.
© Sputnik / Тамара БеляеваВыстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
© Sputnik / Тамара Беляева
Ён таксама зазначыў, што музей зацікаўлены ў тым, каб археалагічныя знаходкі з металу, дрэва, каменя, якія маюць мастацкую апрацоўку, мастацкія характарыстыкі, папаўнялі б калекцыю музея.
"Не выключана, што яны маглі б быць прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі музея, - падкрэсліў ён.
Выстава будзе працаваць да 6 красавіка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"