ЕАБР растлумачыў прычыны дэфіцыту знешняга гандлю таварамі ў Беларусі

© Photo : пресс-служба ЕАБРБудынак Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР)
Будынак Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2025
Падпісацца
Імпарт тавараў на беларускі рынак, як адзначаюць спецыялісты банка, вырас з-за павелічэння ўнутранага попыту.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені 2025 года скараціўся на 5,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕАБР.
Пры гэтым спецыялісты ЕАБР звярнулі асаблівую ўвагу на той факт, што ўнутраны попыт у Беларусі па-ранейшаму застаецца высокім, але знешні гандаль запавольваецца.
"Асноўным фактарам стала зніжэнне экспарту на 11,5% г/г, выкліканае скарачэннем паставак у краіны па-за СНД (–21,3% г/г)", - канстатавалі ў ЕАБР.
Ключавым рынкам збыту для беларускіх тавараў з’яўляюцца краіны СНД і экспарт на гэтым напрамку скараціўся на 6,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Прычынай такога падзення сталі рост канкурэнцыі на рынках краін Садружнасці, а таксама зніжэння попыту з-за высокіх працэнтных ставак у Расіі.
На фоне гэтага імпарт тавараў на беларускі рынак, наадварот, вырас на 1% дзякуючы росту ўнутранага попыту, што прывяло да таго, што дэфіцыт экспарту тавараў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырас з лічбы ў 100 млн долараў да 500 млн.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Самазвалы БелАЗ - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: тавараабарот Беларусі і Расіі дасягнуў рэкордных 50 млрд долараў
Стужка навiн
0