АДКБ навучыцца прадухіляць крызісы ва Усходняй Еўропе

© SputnikФлаг АДКБ
Флаг АДКБ - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2025
Падпісацца
Падчас трэніроўкі будуць адпрацаваны пытанні фарміравання і аператыўнага разгортвання Калектыўных сіл, а таксама аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы з 17 па 20 сакавіка праводзіць стратэгічную камандна-штабную трэніроўку, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
Як расказаў начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў, гэта трэніроўка з’яўляецца планавым мерапрыемствам, якое не накіравана супраць каго-небудзь. Паводле яго слоў, галоўная мэта гэтага мерапрыемства заключаецца ва ўдасканаленні сумеснай работы функцыянальных груп Цэнтра крызіснага рэагавання і аператыўных груп дзяржаў па ацэнцы абстаноўкі ў рэгіёнах.
Сердзюкоў растлумачыў, што трэніроўка пройдзе ў тры этапы. Запланавана адпрацоўка пытанняў падрыхтоўкі калектыўных рашэнняў па фарміраванні і разгортванні ваеннага складальніка АДКБ.
"На першым этапе будуць вырашацца задачы па прадухіленні крызіснай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі", - удакладніў ён.
Таксама будуць адпрацаваны пытанні аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі.
У ходзе другога этапу трэніроўкі будзе спланаваны шэраг задач, як прадухіліць крызісную сітуацыю ў Цэнтральнай Азіі, што прадугледжвае, у тым ліку, фарміраванне і разгортванне КСАР у рэгіёне.
На трэцім этапе плануецца адпрацоўка задач па падрыхтоўцы правядзення міратворчай аперацыі на тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы-члена АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рабочая сустрэча вышэйшых службовых асоб АДКБ - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2024
Інтэрв’ю прэзідэнта Азербайджана Дзмітрыю Кісялёву
Аліеў сказаў, па якой прычыне Арменія можа пакінуць АДКБ
Стужка навiн
0