Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Новы імпульс развіцця Саюза Беларусі і Расіі

Падпісацца
У панядзелак, 17 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся круглы стол на тэму: "Новы імпульс развіцця Саюза Беларусі і Расіі".
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на мінулым тыдні правялі перагаворы ў Маскве.
Візіт беларускага лідара ў Расію стаў першым пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 года.
Кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы адзін на адзін і ў пашыраным складзе, абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва, саюзную інтэграцыю, міжнародны парадак дня. У рамках сустрэчы быў падпісаны шэраг дакументаў. Лідары дзвюх краін абмяняліся граматамі аб ратыфікацыі дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Як будуць развівацца адносіны Расіі і Беларусі? Якія кірункі супрацоўніцтва стануць стратэгічнымі? І чаму калектыўны Захад насцярожвае паглыбленне інтэграцыі дзвюх краін? Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала.
Удзельнікі ад Беларусі:
прафесар, старшыня экспертнага савета Цэнтра еўразійскіх камунікацый Андрэй РУСАКОВІЧ,
эканамічны аналітык, Аляксандр КАЗЛОЎ,
палітычны эксперт, член ЛДПБ Андрэй ВІЛЬЧЫНСКІ,
эксперт, Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй КРЫВАШЭЕЎ,
ваенны эксперт Аляксандр ЦІХАНСКІ.
Удзельнікі ад Расіі:
кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, прафесар Мікалай МЯЖЭВІЧ;
эканамічны эксперт, дырэктар Інстытута новага грамадства Васіль КАЛТАШОЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0