Лукашэнка павіншаваў унутраныя войскі МУС з прафесійным святам

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2025
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, унутраныя войскі Беларусі ўяўляюць сабой баяздольнае воінскае фарміраванне, аснашчанае прафесійнымі кадрамі, сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў байцоў і ветэранаў унутраных войск МУС з днём стварэння войск, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, гісторыя ўнутраных войск – гэта адданае служэнне краіне і народу.
Найбольш яркімі старонкамі гэтай гісторыі, на яго думку, з’яўляюцца гераічная барацьба са знешнім і ўнутраным ворагам падчас замежнай ваеннай інтэрвенцыі і ВАВ, а таксама ўдзел у наладжванні мірнага жыцця ў пасляваенныя гады, навядзенне правапарадку ў ліхія дзевяностыя і недапушчэнне дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне ў дваццаць першым стагоддзі.
"Сёння ўнутраныя войскі ўяўляюць сабой баяздольнае воінскае фарміраванне, аснашчанае прафесійнымі кадрамі, сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што кожны дзень гэтыя войскі забяспечваюць правапарадак на вуліцах беларускіх гарадоў, затрымліваюць і канваіруюць злачынцаў. Яны ахоўваюць асабліва важныя дзяржаб’екты і папраўчыя ўстановы, абясшкоджваюць выбуховыя прыстасаванні і боепрыпасы, а таксама процідзейнічаюць незаконным узброеным фарміраванням.
"Адметнымі якасцямі кожнага воіна ўнутраных войск з’яўляюцца вернасць прысязе, мужнасць і высокае баявое майстэрства", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама асобна падзякаваў ветэранам, якія не толькі падтрымліваюць сувязь з воінскімі калектывамі, але і актыўна займаюцца патрыятычным выхаваннем беларускай моладзі.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы пажадаў усім прадстаўнікамі гэтых войск і іх сем’ям здароўя, міру, дабрабыту і новых поспехаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тактыка-спецыяльныя вучэнні міліцыі беларускай сталіцы - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2025
Кубракоў: міліцыя гатова да аховы парадку падчас УНС
Стужка навiн
0