https://bel.sputnik.by/20250318/mtrapalt-venyamn-uladyku-flareta-vedayuts-va-sm-svetse-1094581104.html
Мітрапаліт Веніямін: Уладыку Філарэта ведаюць ва ўсім свеце
Мітрапаліт Веніямін: Уладыку Філарэта ведаюць ва ўсім свеце
Sputnik Беларусь
У БДУ адкрылася выстава да 90-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, на ёй прадстаўлены і канспекты лекцый Уладыкі. 18.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-18T17:27+0300
2025-03-18T17:27+0300
2025-03-18T17:27+0300
мітрапаліт веніямін
мітрапаліт філарэт
навіны
рэлігія
грамадства
бду
адукацыя
вышэйшая адукацыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/12/1094578939_0:12:1280:732_1920x0_80_0_0_d104fb5e23d17658cda793196d7bdc90.jpg
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Мітрапаліта Філарэта ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце, адзначыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.Сёння ён наведаў выставу, прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння Уладыкі Філарэта, якая адкрылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На ёй прадстаўлены рэдкія фатаграфіі мітрапаліта розных гадоў, узнагароды, мітрапаліцкае адзенне, а таксама сапраўдныя рукапісныя канспекты лекцый Уладыкі Філарэта, якія ён пісаў, калі выкладаў на факультэце тэалогіі БДУ.І вядома, памяць аб гэтым чалавеку, якога ведаюць не толькі ў Беларусі, краінах СНД, але і ва ўсім свеце, важна захаваць, падкрэсліў мітрапаліт Веніямін.Прыклад для перайманняПры гэтым ён заўважыў, што важна гэтага вялікага чалавека памятаць, пераймаць яго прыклад служэння людзям.Мітрапаліт Філарэт, паводле слоў прадстаяцеля БПЦ, вызначаўся ўважлівым стаўленнем да людзей і сваім "пранікнёным позіркам" бачыў іх спадзяванні і патрэбы.Наведваючы выставу "Жыццё ў веры", Патрыяршы Экзарх адзначыў, што для сучаснага чалавека Уладыка Філарэт з’яўляецца прыкладам сапраўднага служэння людзям.Духоўныя скрэпыТаксама сёння быў падпісаны План мерапрыемстваў БДУ на 2025 год у рамках Праграмы супрацоўніцтва БДУ і БПЦ. Подпісы паставілі кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы і рэктар БДУ Андрэй Кароль.Мітрапаліт Веніямін адзначыў важнасць "духоўных змацаванняў" для беларускага грамадства, падкрэсліўшы, што падпісанне праграм супрацоўніцтва царквы і дзяржавы пачыналася пры мітрапаліце Філарэце.У сваю чаргу рэктар БДУ удакладніў, што план супрацоўніцтва прадугледжвае сумесныя адукацыйныя праекты, патрыятычныя акцыі. Паводле яго слоў, добрай традыцыяй сталі сумесныя малебны з нагоды знамянальных падзей.21 сакавіка Уладыку Філарэту, Ганароваму экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася б 90 гадоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230917/mtrapalt-venyamn-flaret-adygra-znachnuyu-rolyu--gstory-mnskay-eparkh-1079521477.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/12/1094578939_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_43a3019c8b059519c50cd75c138bb174.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мітрапаліт веніямін, мітрапаліт філарэт, навіны , рэлігія, грамадства, бду, адукацыя, вышэйшая адукацыя, у беларусі, беларусь
мітрапаліт веніямін, мітрапаліт філарэт, навіны , рэлігія, грамадства, бду, адукацыя, вышэйшая адукацыя, у беларусі, беларусь
Мітрапаліт Веніямін: Уладыку Філарэта ведаюць ва ўсім свеце
У БДУ адкрылася выстава да 90-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, на ёй прадстаўлены і канспекты лекцый Уладыкі.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Мітрапаліта Філарэта ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце, адзначыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Сёння ён наведаў выставу, прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння Уладыкі Філарэта, якая адкрылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На ёй прадстаўлены рэдкія фатаграфіі мітрапаліта розных гадоў, узнагароды, мітрапаліцкае адзенне, а таксама сапраўдныя рукапісныя канспекты лекцый Уладыкі Філарэта, якія ён пісаў, калі выкладаў на факультэце тэалогіі БДУ.
"Уладыка Філарэт шмат зрабіў для Беларусі, а ўзаемадзеянне БПЦ з сістэмай адукацыі пачыналася па яго ініцыятыве, пры ўдзеле і яго непасрэдным клопаце. Першыя пагадненні (аб супрацоўніцтве царквы і дзяржаўных структур - Sputnik) былі падпісаны па яго ініцыятыве", - сказаў прадстаяцель БПЦ журналістам.
І вядома, памяць аб гэтым чалавеку, якога ведаюць не толькі ў Беларусі, краінах СНД, але і ва ўсім свеце, важна захаваць, падкрэсліў мітрапаліт Веніямін.
Пры гэтым ён заўважыў, што важна гэтага вялікага чалавека памятаць, пераймаць яго прыклад служэння людзям.
Мітрапаліт Філарэт, паводле слоў прадстаяцеля БПЦ, вызначаўся ўважлівым стаўленнем да людзей і сваім "пранікнёным позіркам" бачыў іх спадзяванні і патрэбы.
Наведваючы выставу "Жыццё ў веры", Патрыяршы Экзарх адзначыў, што для сучаснага чалавека Уладыка Філарэт з’яўляецца прыкладам сапраўднага служэння людзям.
Таксама сёння быў падпісаны План мерапрыемстваў БДУ на 2025 год у рамках Праграмы супрацоўніцтва БДУ і БПЦ. Подпісы паставілі кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы і рэктар БДУ Андрэй Кароль.
Мітрапаліт Веніямін адзначыў важнасць "духоўных змацаванняў" для беларускага грамадства, падкрэсліўшы, што падпісанне праграм супрацоўніцтва царквы і дзяржавы пачыналася пры мітрапаліце Філарэце.
У сваю чаргу рэктар БДУ удакладніў, што план супрацоўніцтва прадугледжвае сумесныя адукацыйныя праекты, патрыятычныя акцыі. Паводле яго слоў, добрай традыцыяй сталі сумесныя малебны з нагоды знамянальных падзей.
21 сакавіка Уладыку Філарэту, Ганароваму экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася б 90 гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"