https://bel.sputnik.by/20250318/yak-belarus-u-skladze-komandy-arktiki-pakary-panochny-polyus--vdea-1094585701.html
Як беларус у складзе "Команды Арктики" пакарыў Паўночны полюс – відэа
Як беларус у складзе "Команды Арктики" пакарыў Паўночны полюс – відэа
Sputnik Беларусь
За год свайго існавання экспедыцыйны праект, заснаваны на базе РТУ МІРЭА, аб’яднаў ВНУ па ўсёй Расіі і стаў міжнародным па складзе ўдзельнікаў. Адной з самых... 18.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-18T18:25+0300
2025-03-18T18:25+0300
2025-03-18T18:26+0300
відэа
рту мірэа
відэа
арктыка
паўночны полюс
навука
моладзь
вну
адукацыя
вышэйшая адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/12/1094568463_0:0:2560:1440_1920x0_80_0_0_da735bc579729123341680759a3cbb50.jpg
З моманту стварэння студэнцкага экспедыцыйнага корпуса "Команда Арктики" пры РТУ МІРЭА споўніўся роўна год, за гэты час яго ўдзельнікі (а гэта больш за 1 000 чалавек) пабывалі амаль у сотні экспедыцый у самых аддаленых і цяжкадаступных рэгіёнах Расіі і свету.Усяго за год праект вырас у маштабны маладзёжны рух, асноўныя мэты якога – навуковая і даследчая дзейнасць. Віншаванні з нагоды Дня нараджэння Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса перадаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Кірыенка."Асаблівы гонар выклікае тое, што са з’яўленнем Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса да гэтай важнай місіі далучыліся і іншыя ўніверсітэты Расіі. Гэта сведчыць аб узрослай цікавасці моладзі да добраахвотніцтва і даследчай дзейнасці", - сказаў Кірыенка.Сярод удзельнікаў "Команды Арктики" ёсць і беларускі студэнт РТУ МІРЭА Іван Качура, ён распавёў Sputnik падрабязнасці адной з самых яркіх экспедыцый мінулага года – пакарэння Паўночнага полюса."Адчуваецца нейкі спакой. Вельмі многія ўдзельнікі экспедыцый казалі, што яны натхніліся ў гэты момант, адчулі, што знаходзіцца ў іх пад нагамі. У момант, калі мы прыйшлі ў гэты пункт, нашы тэлефоны і компасы проста звар'яцелі, яны не разумелі, дзе мы зараз наогул знаходзімся", - гаворыць Іван."Каманда Арктыкі" – гэта не проста экспедыцыі. Гэта навуковыя і экалагічныя даследаванні, вопыт працы ў экстрэмальных умовах і падрыхтоўка кадраў для стратэгічна важнага рэгіёна – Арктыкі."Мы задавалі пытанне аднаму з навукоўцаў-географаў, які з намі быў, ці знікнуць льды на Паўночным полюсе. На што ён сказаў: "Так, цалкам верагодна, праз некалькі гадоў яны знікнуць"… Але Антарктыда – там усё ж такі льдоў больш, хутчэй за ўсё, яна таксама застанецца ў гэтым становішчы", - распавядае Іван.Удзельнікі экспедыцый вывучаюць экалагічную абстаноўку, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі, такія як IT-валанцёрства, працуюць над стварэннем 3D-мадэлей помнікаў прыроды, гісторыі і культуры, становяцца першапраходцамі ў новых напрамках унутрырасійскага турызму.У 2025 годзе запланавана каля 100 экспедыцый: Арктычная зона, Паўночны марскі шлях, Байкал, Алтай, Прыэльбруссе і шэраг іншых аддаленых рэгіёнаў, а таксама пошукавыя экспедыцыі па месцах бітваў часоў Вялікай Айчыннай вайны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
арктыка
паўночны полюс
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/12/1094568463_320:0:2240:1440_1920x0_80_0_0_225c4e112f570628bb1b328ec31f74ad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рту мірэа, відэа, арктыка, паўночны полюс, навука, моладзь, вну, адукацыя, вышэйшая адукацыя, расія, саюзная дзяржава, беларусь, видео, эксклюзіў
рту мірэа, відэа, арктыка, паўночны полюс, навука, моладзь, вну, адукацыя, вышэйшая адукацыя, расія, саюзная дзяржава, беларусь, видео, эксклюзіў
Як беларус у складзе "Команды Арктики" пакарыў Паўночны полюс – відэа
18:25 18.03.2025 (абноўлена: 18:26 18.03.2025) Эксклюзіў
За год свайго існавання экспедыцыйны праект, заснаваны на базе РТУ МІРЭА, аб’яднаў ВНУ па ўсёй Расіі і стаў міжнародным па складзе ўдзельнікаў. Адной з самых яркіх экспедыцый стала заваяванне Паўночнага полюса, у якім прыняў удзел і студэнт з Беларусі.
З моманту стварэння студэнцкага экспедыцыйнага корпуса "Команда Арктики" пры РТУ МІРЭА споўніўся роўна год, за гэты час яго ўдзельнікі (а гэта больш за 1 000 чалавек) пабывалі амаль у сотні экспедыцый у самых аддаленых і цяжкадаступных рэгіёнах Расіі і свету.
Усяго за год праект вырас у маштабны маладзёжны рух, асноўныя мэты якога – навуковая і даследчая дзейнасць. Віншаванні з нагоды Дня нараджэння Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса перадаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Кірыенка.
"Асаблівы гонар выклікае тое, што са з’яўленнем Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса да гэтай важнай місіі далучыліся і іншыя ўніверсітэты Расіі. Гэта сведчыць аб узрослай цікавасці моладзі да добраахвотніцтва і даследчай дзейнасці", - сказаў Кірыенка.
Сярод удзельнікаў "Команды Арктики" ёсць і беларускі студэнт РТУ МІРЭА Іван Качура, ён распавёў Sputnik падрабязнасці адной з самых яркіх экспедыцый мінулага года – пакарэння Паўночнага полюса.
"Адчуваецца нейкі спакой. Вельмі многія ўдзельнікі экспедыцый казалі, што яны натхніліся ў гэты момант, адчулі, што знаходзіцца ў іх пад нагамі. У момант, калі мы прыйшлі ў гэты пункт, нашы тэлефоны і компасы проста звар'яцелі, яны не разумелі, дзе мы зараз наогул знаходзімся", - гаворыць Іван.
"Каманда Арктыкі" – гэта не проста экспедыцыі. Гэта навуковыя і экалагічныя даследаванні, вопыт працы ў экстрэмальных умовах і падрыхтоўка кадраў для стратэгічна важнага рэгіёна – Арктыкі.
"Мы задавалі пытанне аднаму з навукоўцаў-географаў, які з намі быў, ці знікнуць льды на Паўночным полюсе. На што ён сказаў: "Так, цалкам верагодна, праз некалькі гадоў яны знікнуць"… Але Антарктыда – там усё ж такі льдоў больш, хутчэй за ўсё, яна таксама застанецца ў гэтым становішчы", - распавядае Іван.
Удзельнікі экспедыцый вывучаюць экалагічную абстаноўку, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі, такія як IT-валанцёрства, працуюць над стварэннем 3D-мадэлей помнікаў прыроды, гісторыі і культуры, становяцца першапраходцамі ў новых напрамках унутрырасійскага турызму.
У 2025 годзе запланавана каля 100 экспедыцый: Арктычная зона, Паўночны марскі шлях, Байкал, Алтай, Прыэльбруссе і шэраг іншых аддаленых рэгіёнаў, а таксама пошукавыя экспедыцыі па месцах бітваў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"