https://bel.sputnik.by/20250319/respublka-serbskaya-gatova-naladzts-pabratsmskya-suvyaz-z-garadam-belarus-1094616089.html
Рэспубліка Сербская гатова наладзіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Рэспубліка Сербская гатова наладзіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Sputnik Беларусь
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Сербскай на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай (Боснія і Герцагавіна) Срэбранкай Голіч знаходзіцца з візітам... 19.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-19T14:42+0300
2025-03-19T14:42+0300
2025-03-19T14:42+0300
рэспубліка сербская
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
ігар сяргеенка
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
боснія і герцагавіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/13/1094613352_0:212:1280:932_1920x0_80_0_0_4506961adf39a0969e3ae90dff8e2f72.jpg
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Рэспубліка Сербская зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных галінах, а таксама гатова наладзіць пабрацімскія сувязі з беларускімі гарадамі.Аб гэтым старшыня Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранка Голіч заявіла на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сяргеенкам."Мы гатовы наладзіць пабрацімскія сувязі паміж гарадамі Рэспублікі Сербскай і гарадамі Рэспублікі Беларусь", - сказала яна.Голіч таксама паведаміла аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве па лініі медыцыны і фармакалогіі.Голіч падкрэсліла зацікаўленасць у абмене студэнтамі, а таксама сумесных навуковых праектах. Разам з тым, яна нагадала, што Рэспубліка Сербская заключыла кантракт на пастаўку беларускіх трактароў на больш як 6 млн еўра.У сваю чаргу спікер ніжняй палаты беларускага парламента Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды рады гасцям, асабліва тым, каго па праве лічаць сваімі сябрамі."У сваёй знешняй палітыцы наша краіна кіруецца прынцыпамі роўнасці дзяржаў, невыкарыстання сілы або пагрозы сілай, непарушнасці меж", - адзначыў Сяргеенка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240607/dodzk-zakhad-khatse-padmanuts-rasyu-yak-serba-1086938117.html
рэспубліка сербская
беларусь
боснія і герцагавіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/13/1094613352_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_644c3814f40e084239016f2f0001ed34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэспубліка сербская, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, ігар сяргеенка, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, боснія і герцагавіна
рэспубліка сербская, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, ігар сяргеенка, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, боснія і герцагавіна
Рэспубліка Сербская гатова наладзіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Сербскай на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай (Боснія і Герцагавіна) Срэбранкай Голіч знаходзіцца з візітам у Мінску.
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Рэспубліка Сербская зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных галінах, а таксама гатова наладзіць пабрацімскія сувязі з беларускімі гарадамі.
Аб гэтым старшыня Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранка Голіч заявіла на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сяргеенкам.
"Мы гатовы наладзіць пабрацімскія сувязі паміж гарадамі Рэспублікі Сербскай і гарадамі Рэспублікі Беларусь", - сказала яна.
Голіч таксама паведаміла аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве па лініі медыцыны і фармакалогіі.
"Усе добра ведаюць, што Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў фармакалогіі, медыцыне. Многія грамадзяне Рэспублікі Сербскай былі ў Беларусі ў якасці пацыентаў і ведаюць аб узроўні медыцынскай дапамогі", - сказала яна.
Голіч падкрэсліла зацікаўленасць у абмене студэнтамі, а таксама сумесных навуковых праектах. Разам з тым, яна нагадала, што Рэспубліка Сербская заключыла кантракт на пастаўку беларускіх трактароў на больш як 6 млн еўра.
У сваю чаргу спікер ніжняй палаты беларускага парламента Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды рады гасцям, асабліва тым, каго па праве лічаць сваімі сябрамі.
"У сваёй знешняй палітыцы наша краіна кіруецца прынцыпамі роўнасці дзяржаў, невыкарыстання сілы або пагрозы сілай, непарушнасці меж", - адзначыў Сяргеенка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"