Специалист саперного полка ВС РФ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Спецпасланнік Трампа Уіткаф: да спынення агню ва Украіне недалёка

© AP / Pool Photo / Evelyn HocksteinСтывен Уіткаф
Стывен Уіткаф - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2025
Падпісацца
Перагаворы ЗША і Расіі па Украіне адбудуцца ў нядзелю ў Саудаўскай Аравіі. Амерыканскую дэлегацыю на іх узначаляць саветнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц і дзяржсакратар Марка Рубіа.
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік Белага дома Дональд узгаднілі два вельмі важныя аспекты, зараз да поўнага спынення агню засталося адносна няшмат, заявіў спецпасланнік Стывен Уіткаф у эфіры тэлеканала Fox News.
"Два вялікія лідары аб’ядналіся дзеля карысці чалавецтва", - заявіў Уіткоф, каменціруючы размову прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і яго амерыканскага калегі Дональда Трампа, якая адбылася ў аўторак.
Ён адзначыў, што для яго стала "прывілеем і гонарам" слухаць размову двух прэзідэнтаў.
Уіткаф сказаў, што падчас размовы былі закрануты ключавыя ўмовы поўнага спынення агню. На яго думку, "усё прайшло вельмі пазітыўна". У прыватнасці, былі ўзгоднены два вельмі важныя моманты: спыненне ўдараў па энергетычнай і іншай інфраструктуры, а таксама ў акваторыі Чорнага мора.
"Да нядаўняга часу ў нас не было згоды па гэтых пытаннях. Сёння мы яго дасягнулі, і, думаю, ад гэтага моманту да поўнага спынення агню засталося адносна няшмат", - дадаў Уіткаф.
Спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта адзначыў, што ЗША чакаюць, што Украіна падтрымае дамоўленасці, дасягнутыя падчас перагавораў Пуціна і Трампа.
Ён таксама паведаміў, што ў нядзелю ў Джыдзе (Саудаўская Аравія) бакі пачнуць прапрацоўку дэталей. Амерыканскую дэлегацыю на іх узначаляць саветнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц і дзяржсакратар Марка Рубіа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Трамп: РФ і ЗША будуць хутка працаваць над паўнацэнным спыненнем агню ва Украіне
Стужка навiн
0