https://bel.sputnik.by/20250320/podzvg-ruskkh-saldat-pershay-susvetnay-vayny-zgadal-kalya-grodna--vdea-1094642418.html
Подзвіг рускіх салдат Першай сусветнай вайны ўзгадалі каля Гродна – відэа
Подзвіг рускіх салдат Першай сусветнай вайны ўзгадалі каля Гродна – відэа
Sputnik Беларусь
Удзельнікі памятнай акцыі сабраліся каля мемарыяльнага знака недалёка ад Гродна, які ўстаноўлены на месцы кровапралітных баёў, якія адбываліся 110 гадоў таму... 20.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-20T11:57+0300
2025-03-20T11:57+0300
2025-03-20T11:57+0300
відэа
відэа
грамадства
гісторыя
вайна
першая сусветная вайна
гродна
генконсульства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/14/1094636148_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_b5348e256915f65f8d11a69b64510d7a.jpg
Памятная акцыя адбылася напярэдадні каля мемарыяльнага знака і брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі 110 гадоў таму ў кровапралітных баях пад Гроднам.Тады XX корпус 10-й рускай арміі, які трапіў у асяроддзе каля вёскі Рацічы Гродзенскага раёна, гераічна ваяваў, быў разбіты, але спыніў наступленне двух нямецкіх армій і цалкам парушыў планы германскага камандавання. У гэтым месцы ў брацкіх магілах перапахаваны рэшткі каля 800 байцоў і афіцэраў рускай арміі.Удзельнікі памятнай акцыі сабраліся на самым высокім пункце Гродзенскага раёна, у падручніках гісторыі яна вядома як вышыня 100.3. Мерапрыемства ў памяць аб героях Першай сусветнай, якія загінулі пад Гроднам, арганізавана Рускім домам у Гродне пры падтрымцы Генконсульства РФ у Гродне і Гродзенскага райвыканкама, ініцыятарам правядзення мітынгу-рэквіема стаў ураджэнец Чэлябінскай вобласці Уладзімір Швяцоў.Выступаючы на памятнай акцыі, генконсул Расіі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі адзначыў, што доўгі час падзеі Першай сусветнай вайны заставаліся забытымі, і настаў час аднавіць гістарычную справядлівасць.Тыднем раней акцыя ў памяць аб воінах, загінулых у Першую сусветную ў Беларусі, адбылася ў Мінску – на Ваенных могілках быў устаноўлены мемарыяльны крыж на брацкай магіле салдат Рускай імператарскай арміі, кіраўнік Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што агульнымі намаганнямі неабходна аднаўляць памяць аб героях і падзеях той кровапралітнай вайны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/14/1094636148_222:0:1662:1080_1920x0_80_0_0_cb939ad39bcb9be28ca8c72ba52032d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, грамадства, гісторыя, вайна, першая сусветная вайна, гродна, генконсульства, у беларусі, беларусь, видео
відэа, грамадства, гісторыя, вайна, першая сусветная вайна, гродна, генконсульства, у беларусі, беларусь, видео
Подзвіг рускіх салдат Першай сусветнай вайны ўзгадалі каля Гродна – відэа
Удзельнікі памятнай акцыі сабраліся каля мемарыяльнага знака недалёка ад Гродна, які ўстаноўлены на месцы кровапралітных баёў, якія адбываліся 110 гадоў таму. Глядзіце на відэа, як праходзіў мітынг-рэквіем.
Памятная акцыя адбылася напярэдадні каля мемарыяльнага знака і брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі 110 гадоў таму ў кровапралітных баях пад Гроднам.
Тады XX корпус 10-й рускай арміі, які трапіў у асяроддзе каля вёскі Рацічы Гродзенскага раёна, гераічна ваяваў, быў разбіты, але спыніў наступленне двух нямецкіх армій і цалкам парушыў планы германскага камандавання. У гэтым месцы ў брацкіх магілах перапахаваны рэшткі каля 800 байцоў і афіцэраў рускай арміі.
Удзельнікі памятнай акцыі сабраліся на самым высокім пункце Гродзенскага раёна, у падручніках гісторыі яна вядома як вышыня 100.3. Мерапрыемства ў памяць аб героях Першай сусветнай, якія загінулі пад Гроднам, арганізавана Рускім домам у Гродне пры падтрымцы Генконсульства РФ у Гродне і Гродзенскага райвыканкама, ініцыятарам правядзення мітынгу-рэквіема стаў ураджэнец Чэлябінскай вобласці Уладзімір Швяцоў.
Выступаючы на памятнай акцыі, генконсул Расіі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі адзначыў, што доўгі час падзеі Першай сусветнай вайны заставаліся забытымі, і настаў час аднавіць гістарычную справядлівасць.
Тыднем раней акцыя ў памяць аб воінах, загінулых у Першую сусветную ў Беларусі, адбылася ў Мінску – на Ваенных могілках быў устаноўлены мемарыяльны крыж на брацкай магіле салдат Рускай імператарскай арміі, кіраўнік Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што агульнымі намаганнямі неабходна аднаўляць памяць аб героях і падзеях той кровапралітнай вайны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"