Помнік падпольшчыкам плануюць паставіць у Мінску

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкБеларускія партызаны аднаго з атрадаў вырабляюць гранаты ў сваёй майстэрні
Беларускія партызаны аднаго з атрадаў вырабляюць гранаты ў сваёй майстэрні - Sputnik Беларусь, 1920, 20.03.2025
Падпісацца
Улады беларускай сталіцы аб’явілі конкурс на лепшы эскіз манумента ў памяць аб мінскім падполлі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Памятны знак у гонар падпольшчыкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны плануюць паставіць ў скверы 80-годдзя Перамогі, аб гэтым паведамляе Мінгарвыканкам.
Сквер знаходзіцца недалёка ад станцый метро "Фрунзенская" і "Юбілейная плошча".
Улады Мінска ўжо аб’явілі конкурс на лепшы эскіз помніка.
"Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт у асобе ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта", - сказана на сайце Мінгарвыканкама.
Прыняць удзел у конкурсе могуць як асобныя аўтары, так і калектывы скульптараў і архітэктараў. У іх павінна быць адпаведная прафесійная адукацыя. Заяўкі можна падаваць да 7 красавіка на папяровым носьбіце (дапускаецца скан-копія ў фармаце pdf) у гарадское ўпраўленне культуры.
"Кампазіцыйна-пластычнае выкананне памятнага знака павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора – увекавечанне памяці ўдзельнікаў Мінскага падполля", - адзначаюць у Мінгарвыканкаме.
Прыкладная сума, якую выдзеляць на гэты праект, – 300 тысяч рублёў. Гэта кошт не толькі самога помніка, але і ўсіх работ па яго ўстаноўцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Копія Сцяга Перамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.03.2025
Копію Сцяга Перамогі перададуць Мінску ў Смаленску
Стужка навiн
0