https://bel.sputnik.by/20250321/avechkn-skarats-adstavanne-ad-gretsk-da-shasts-galo--yamu-dapamog-protas-1094666326.html
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да шасці галоў – яму дапамог Протас
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да шасці галоў – яму дапамог Протас
Sputnik Беларусь
Авечкіну, каб паставіць новы снайперскі рэкорд, трэба забіць яшчэ сем галоў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. 21.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-21T10:25+0300
2025-03-21T10:25+0300
2025-03-21T10:25+0300
нхл
хакей
навіны
аляксандр авечкін
беларусь
аляксей протас
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/15/1094662256_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_c9a3fb6df25a8e57cb555bca28a2fded.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін скараціў адставанне ад снайперскага рэкорду канадца Уэйна Грэцкі ў рэгулярных чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) за ўсю гісторыю да шасці галоў, паведамляе Sputnik.Гулец адзначыўся закінутай шайбай у матчы супраць "Філадэльфіі Флаерз". Галявую перадачу яму аддаў беларускі форвард сталічнай каманды Аляксей Протас. Такім чынам беларус дапамог Авечкіну забіць сваю 888 шайбу і наблізіцца да рэкорду.Каб паставіць новы рэкорд, 39-гадоваму Ові, як называюць гульца балельшчыкі і аднаклубнікі, трэба забіць яшчэ сем галоў у "рэгулярцы" лігі. Рэкардсменам лігі з’яўляецца Грэцкі, на рахунку гэтага легендарнага канадскага гульца 894 забітыя галы ў 1 487 матчах.Што да Протаса, то ў матчы супраць "лётчыкаў" ён зарабіў 62 (29+33) ачкі ў гэтым сезоне заакіянскай лігі. Для беларуса гэта найлепшы сезон у НХЛ.Да гэтага ён пабіў рэкорд сярод беларусаў па набраных ачках за адзін рэгулярны чэмпіянат лігі. Папярэдні рэкорд устанавіў у мінулым годзе нападаючы канадскай каманды "Калгары" Ягор Шаранговіч, якому ўдалося зарабіць 59 ачкоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250318/kreml-tramp-padtryma-deyu-putsna-arganzavats-khakeynyya-matchy--zsha--rf-1094592030.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/15/1094662256_181:0:2910:2047_1920x0_80_0_0_f79cad5aa6a22c974a1ddf9afe6f261e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нхл, хакей, навіны , аляксандр авечкін, беларусь, аляксей протас, спорт, у свеце
нхл, хакей, навіны , аляксандр авечкін, беларусь, аляксей протас, спорт, у свеце
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да шасці галоў – яму дапамог Протас
Авечкіну, каб паставіць новы снайперскі рэкорд, трэба забіць яшчэ сем галоў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін скараціў адставанне ад снайперскага рэкорду канадца Уэйна Грэцкі ў рэгулярных чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) за ўсю гісторыю да шасці галоў, паведамляе Sputnik.
Гулец адзначыўся закінутай шайбай у матчы супраць "Філадэльфіі Флаерз". Галявую перадачу яму аддаў беларускі форвард сталічнай каманды Аляксей Протас. Такім чынам беларус дапамог Авечкіну забіць сваю 888 шайбу і наблізіцца да рэкорду.
Каб паставіць новы рэкорд, 39-гадоваму Ові, як называюць гульца балельшчыкі і аднаклубнікі, трэба забіць яшчэ сем галоў у "рэгулярцы" лігі. Рэкардсменам лігі з’яўляецца Грэцкі, на рахунку гэтага легендарнага канадскага гульца 894 забітыя галы ў 1 487 матчах.
Што да Протаса, то ў матчы супраць "лётчыкаў" ён зарабіў 62 (29+33) ачкі ў гэтым сезоне заакіянскай лігі. Для беларуса гэта найлепшы сезон у НХЛ.
Да гэтага ён пабіў рэкорд сярод беларусаў па набраных ачках за адзін рэгулярны чэмпіянат лігі. Папярэдні рэкорд устанавіў у мінулым годзе нападаючы канадскай каманды "Калгары" Ягор Шаранговіч, якому ўдалося зарабіць 59 ачкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"