https://bel.sputnik.by/20250322/abmezhavann-na-navedvanne-lyaso-uvedzeny-va-sy-brestskay-voblasts-1094711620.html
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсёй Брэсцкай вобласці
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсёй Брэсцкай вобласці
Sputnik Беларусь
Разам з тым на поўначы рэспублікі, у Віцебскай вобласці, можна без праблем выехаць у лес любога раёна. 22.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-22T17:23+0300
2025-03-22T17:23+0300
2025-03-22T17:23+0300
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
лес
забарона
грамадства
бяспека
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0a/1087002233_0:142:3071:1869_1920x0_80_0_0_34dbc09bf393e28189fcc4aef199913b.jpg
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Абмежаванні на наведванні лясных масіваў уведзены ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці, вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.Практычна аналагічная сітуацыя назіраецца ў Гродзенскай вобласці – абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гродзенскага.У Мінскай вобласці наведванне лясоў не абмежавана ў васьмі раёнах: Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Мядзельскім, Нясвіжскім, Слуцкім і Старадарожскім.Пад абмежаванні ў Гомельскай вобласці не трапілі Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі і Чачэрскі раёны, астатнія часткі вобласці абазначаны на карце Мінлясгаса жоўтым колерам, які сведчыць аб дзеючых абмежаваннях.Жоўтым таксама абазначаны Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Магілёўскі, Асіповіцкі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці, у астатніх раёнах ніякіх абмежаванняў не ўведзена.Як вядома, пры ўвядзенні абмежаванняў у лес заходзіць можна, аднак забаронена ўязджаць у яго на аўтамабілі. Таксама нельга разводзіць вогнішчы і праводзіць масавыя мерапрыемствы – напрыклад, турзлёты і калектыўныя выезды з палаткамі.Інтэрактыўная карта Мінлясгаса абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу і дае магчымасць аператыўна адсачыць інфармацыю адносна наведвання лясоў у кожным раёне краіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250310/mnlyasgas-u-belarus-za-sutk-patushyl-17-lyasnykh-pazhara-1094313958.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0a/1087002233_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_5d150a1278b3110640636484f8ddd709.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лес, забарона, грамадства, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лес, забарона, грамадства, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсёй Брэсцкай вобласці
Разам з тым на поўначы рэспублікі, у Віцебскай вобласці, можна без праблем выехаць у лес любога раёна.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Абмежаванні на наведванні лясных масіваў уведзены ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці, вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.
Практычна аналагічная сітуацыя назіраецца ў Гродзенскай вобласці – абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гродзенскага.
У Мінскай вобласці наведванне лясоў не абмежавана ў васьмі раёнах: Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Мядзельскім, Нясвіжскім, Слуцкім і Старадарожскім.
Пад абмежаванні ў Гомельскай вобласці не трапілі Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі і Чачэрскі раёны, астатнія часткі вобласці абазначаны на карце Мінлясгаса жоўтым колерам, які сведчыць аб дзеючых абмежаваннях.
Жоўтым таксама абазначаны Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Магілёўскі, Асіповіцкі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці, у астатніх раёнах ніякіх абмежаванняў не ўведзена.
Як вядома, пры ўвядзенні абмежаванняў у лес заходзіць можна, аднак забаронена ўязджаць у яго на аўтамабілі. Таксама нельга разводзіць вогнішчы і праводзіць масавыя мерапрыемствы – напрыклад, турзлёты і калектыўныя выезды з палаткамі.
Інтэрактыўная карта Мінлясгаса абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу і дае магчымасць аператыўна адсачыць інфармацыю адносна наведвання лясоў у кожным раёне краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"