Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Рыжанкоў пракаменціраваў выхад Польшчы і Прыбалтыкі з Атаўскай канвенцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2025
Падпісацца
Беларускія ўлады ў папярэднія гады выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і знішчылі ўсе запасы супрацьпяхотных мін.
ХАТЫНЬ, 22 сак – Sputnik. Беларусь не пойдзе па шляху мілітарызацыі, як гэта зрабілі яе суседнія еўрапейскія краіны, заявіў у суботу журналістам міністр замежных справаў рэспублікі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Раней стала вядома аб планах Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін. У Варшаве таксама завілі, што ў краіны ёсць намеры размясціць мінныя загароды каля меж з Беларуссю.
"Яшчэ 20 гадоў таму, калі гэтыя дзяржавы далучаліся да Атаўскай канвенцыі – Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, – колькі было заяў з боку палітыкаў гэтых дзяржаў, што трэба прытрымлівацца самых вышэйшых стандартаў гуманістычнага свету і поўнасцю садзейнічаць спыненню ўзбраення супрацьпяхотнымі мінамі і дапамагаць раззбройвацца іншым".
Паводле яго слоў, нават Літва разам з Канадай у рамках адпаведных праграм дапамагала Беларусі знішчаць запасы мін.
"Польскія палітыкі казалі: калі мы не далучымся да канвенцыі, на нас будзе дрэнна глядзець увесь свет", - дадаў Рыжанкоў.
Пры гэтым ён звярнуў увагу: тады ў гэтых краінах турбаваліся аб тым, што супрацьпяхотныя міны могуць нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю ці людзям.
"Дваццаць гадоў прайшло, і сёння іх ужо не цікавяць ні дзікія жывёлы, ні мігранты, ніхто. Сёння яны ўстанаўліваюць міны. Мы ж ведаем: калі стрэльба вісіць на сцяне, яна страляе. Калі міна недзе стаіць, то чакайце ахвяр сярод дзікіх жывёл або мігрантаў, або бежанцаў, або нават мясцовага насельніцтва".
На яго думку, у такіх умовах Беларусі трэба быць напагатове, але не ісці па шляху мілітарызацыі, як суседзі.
"Мы ў гэтай гонцы ўзбраенняў не атрымаем поспеху, але некаторыя формы супрацоўніцтва з нашымі бліжэйшымі партнёрамі саюзнікамі, з Расіяй, па ядзерным стрымліванні, балістычнай зброі мы робім. Гэта значна танней і больш эфектыўна", - сказаў на заканчэнне Рыжанкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таблічка з надпісам Стоп міны! - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю
Стужка навiн
0