Відэа

Цыкл лекцый аб Вялікай Айчыннай пачаўся ў Нацбібліятэцы – відэа

Падпісацца
У канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі 22 сакавіка пачаўся першы лекторый на тэму "Вехі Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і подзвіг 1941 года" ў рамках цыкла тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Нацбібліятэка сумесна з Рассупрацоўніцтвам праводзяць цыкл тэматычных мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе сем лекторыяў, што пройдуць пры ўдзеле вядучых даследчыкаў Беларусі і РФ у галіне гісторыі ВАВ. У рамках кожнага аналізуюцца асноўныя этапы гэтага перыяду і прыводзяцца малавядомыя факты.
Спікерамі першага лекторыя сталі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Алена Міцюкова, доктар гістарычных навук, прафесар, кіраўнік Цэнтра эканамічнай гісторыі Інстытута расійскай гісторыі РАН Віктар Кандрашын, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, кафедры музеалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Каліноўскі.
У рамках мерапрыемства прадстаўлены кніжная выстава "Вогненны 1941-ы" з фонду Нацбібліятэкі і планшэтная выстава дакументальных фота падзей блакады Ленінграда "Я размаўляю з табой з Ленінграда".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0