https://bel.sputnik.by/20250324/lukashenka-pavnshava-buynova-z-yubleem-1094731576.html
Лукашэнка павіншаваў Буйнова з юбілеем
Лукашэнка павіншаваў Буйнова з юбілеем
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, беларускія гледачы любяць "напоўненыя энергіяй і аптымізмам" песні Аляксандра Буйнова. 24.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-24T09:44+0300
2025-03-24T09:44+0300
2025-03-24T09:44+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
аляксандр буйноў
юбілей
навіны
музыка
культура
спявак
грамадства
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/18/1094730060_0:0:3248:1827_1920x0_80_0_0_dbf7a7c8fbaf49a9d6210e629c17bd7b.jpg.webp
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Буйнова з 75-годдзем, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.Лукашэнка адзначыў, што Буйноў, дзякуючы свайму высокаму выканальніцкаму майстэрству і натхнёнай працы, здолеў заслужыць павагу ў прафесійным музычным асяроддзі і заваяваць сэрцы прыхільнікаў.Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі любяць песні Буйнова, напоўненыя энергіяй і аптымізмам.Спявак і музыкаРасійскі поп-спявак і музыкант, народны артыст Расіі Аляксандр Буйноў нарадзіўся 24 сакавіка 1950 года ў Маскве.Скончыў музычную школу пры Маскоўскай Дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна, а 1968-м паступіў на дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнага вучылішча імя Гнесіных, але не скончыў яго. У 1992 годзе завочна скончыў "ГИТИС" па спецыяльнасці "рэжысура тэатра".У 1967 годзе дэбютаваў у рок-групе "Скоморохи" ў якасці клавішніка, таксама быў клавішнікам, а затым і салістам у ансамблі "Веселые ребята".У маі 1989-га ён вырашыў заняцца сольнай кар’ерай, а ў 1990 году стаў артыстам-вакалістам Маскоўскага канцэртнага аб’яднання "Эра", а затым – у фірме "АРС".Буйноў выступае разам з уласным гуртом "Чао".Сярод найбольш папулярных хітоў артыста – песні "В городе Сочи темные ночи", "Падают листья", "Пустой бамбук", "Мои финансы поют романсы" і многія іншыя. У творчым багажы спевака – каля 17 альбомаў.Таксама артыст здымаўся ў фільмах. Сярод кінастужак – "Приморский бульвар", "Старые песни о главном - 3", "Старые песни о главном. Постскриптум", "И падает снег", "Красота требует...", " Торговый центр" і іншыя.Буйноў нярэдка прымае ўдзел у розных музычных шоу.У 2010 годзе ён атрымаў званне народнага артыста Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250319/lukashenka-pavnshava-narodnuyu-artystku-nadzeyu-babknu-z-yubleem-1094607889.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/18/1094730060_64:0:2795:2048_1920x0_80_0_0_f6aac08c14656b672a33e215d2949a50.jpg.webpSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, аляксандр буйноў, юбілей, навіны , музыка, культура, спявак, грамадства, саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка, віншаванне, аляксандр буйноў, юбілей, навіны , музыка, культура, спявак, грамадства, саюзная дзяржава
Лукашэнка павіншаваў Буйнова з юбілеем
Паводле слоў прэзідэнта, беларускія гледачы любяць "напоўненыя энергіяй і аптымізмам" песні Аляксандра Буйнова.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Буйнова з 75-годдзем, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Лукашэнка адзначыў, што Буйноў, дзякуючы свайму высокаму выканальніцкаму майстэрству і натхнёнай працы, здолеў заслужыць павагу ў прафесійным музычным асяроддзі і заваяваць сэрцы прыхільнікаў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі любяць песні Буйнова, напоўненыя энергіяй і аптымізмам.
"Упэўнен, што ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Расійскі поп-спявак і музыкант, народны артыст Расіі Аляксандр Буйноў нарадзіўся 24 сакавіка 1950 года ў Маскве.
Скончыў музычную школу пры Маскоўскай Дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна, а 1968-м паступіў на дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнага вучылішча імя Гнесіных, але не скончыў яго. У 1992 годзе завочна скончыў "ГИТИС" па спецыяльнасці "рэжысура тэатра".
У 1967 годзе дэбютаваў у рок-групе "Скоморохи" ў якасці клавішніка, таксама быў клавішнікам, а затым і салістам у ансамблі "Веселые ребята".
У маі 1989-га ён вырашыў заняцца сольнай кар’ерай, а ў 1990 году стаў артыстам-вакалістам Маскоўскага канцэртнага аб’яднання "Эра", а затым – у фірме "АРС".
Буйноў выступае разам з уласным гуртом "Чао".
Сярод найбольш папулярных хітоў артыста – песні "В городе Сочи темные ночи", "Падают листья", "Пустой бамбук", "Мои финансы поют романсы" і многія іншыя. У творчым багажы спевака – каля 17 альбомаў.
Таксама артыст здымаўся ў фільмах. Сярод кінастужак – "Приморский бульвар", "Старые песни о главном - 3", "Старые песни о главном. Постскриптум", "И падает снег", "Красота требует...", " Торговый центр" і іншыя.
Буйноў нярэдка прымае ўдзел у розных музычных шоу.
У 2010 годзе ён атрымаў званне народнага артыста Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"