https://bel.sputnik.by/20250325/belarus--rasya-abmerkaval-tekhnalog-zdabychy-redkazyamelnykh-metala-1094761612.html
Беларусь і Расія абмеркавалі тэхналогіі здабычы рэдказямельных металаў
Беларусь і Расія абмеркавалі тэхналогіі здабычы рэдказямельных металаў
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі профільных ведамстваў Беларусі і РФ абмеркавалі мінеральна-сыравінны патэнцыял рэдказямельных металаў дзвюх краін, а таксама тэхналогіі па іх... 25.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-25T10:59+0300
2025-03-25T10:59+0300
2025-03-25T10:59+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
карысныя выкапні
у беларусі
беларусь
міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086373632_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_c39bf3ddb802eea9d783fcbda4c0aba7.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў, паведамляе афіцыйны Telegram-канале Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі.Напярэдадні дэлегацыя беларускага Мінпрыроды на чале з міністрам Сяргеем Масляком наведала РФ з рабочым візітам, кіраўнік ведамства сустрэўся з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі Дзмітрыем Цяценькіным.Як адзначылі ў прэс-службе, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі мінеральна-сыравінны патэнцыял рэдказямельных металаў Беларусі і Расіі, тэхналогіі і абсталяванне для здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў.Акрамя таго, прадстаўнікі дзвюх краін ацанілі патэнцыял распрацоўкі рэдказямельных металаў з адходаў нетракарыстання і прамысловасці, а таксама абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва ў галіне разведкі, здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў.Акрамя таго, у ходзе візіту адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам ФБУ "Дзяржаўная камісія па запасах карысных выкапняў", на якой абмеркавалі актуальны парадак дня ў галіне. Таксама бакі абмяняліся вопытам па правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі на геалагічнае вывучэнне нетраў.Задача ад прэзідэнтаРаней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм’еру Юрыю Шулейку і новапрызначанаму міністру прыроды Сяргею Масляку заняцца пошукам рэдказямельных рэсурсаў у краіне. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў рэспубліцы недастаткова развіта геолагаразведка, а пошукам рэдказямельных металаў і зусім не займаюцца."Гэта будучыня. Трэба капаць, трэба глядзець, што ёсць у нас у зямлі", - заяўляў Лукашэнка.Наступным днём у Мінпрыроды паведамілі, што пачалі выконваць даручэнне прэзідэнта. Беларускія геолагі арганізавалі пошук канкрэтных месцаў, дзе могуць залягаць гэтыя рэсурсы.Пэўныя перспектывы айчынныя спецыялісты звязваюць з пародамі крышталічнага грунту на поўдні краіны – у межах Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама на захадзе рэспублікі – у Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250227/lukashenka-atsan-zdzelku-zsha--ukrany-pa-redkazyamelnykh-metalakh-1094017310.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086373632_228:0:2959:2048_1920x0_80_0_0_d73e206ec307662fffffbedda9736907.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , карысныя выкапні, у беларусі, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб, эканоміка
саюзная дзяржава, навіны , карысныя выкапні, у беларусі, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб, эканоміка
Беларусь і Расія абмеркавалі тэхналогіі здабычы рэдказямельных металаў
Прадстаўнікі профільных ведамстваў Беларусі і РФ абмеркавалі мінеральна-сыравінны патэнцыял рэдказямельных металаў дзвюх краін, а таксама тэхналогіі па іх здабычы і перапрацоўцы.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў, паведамляе афіцыйны Telegram-канале Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі.
Напярэдадні дэлегацыя беларускага Мінпрыроды на чале з міністрам Сяргеем Масляком наведала РФ з рабочым візітам, кіраўнік ведамства сустрэўся з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі Дзмітрыем Цяценькіным.
Як адзначылі ў прэс-службе, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі мінеральна-сыравінны патэнцыял рэдказямельных металаў Беларусі і Расіі, тэхналогіі і абсталяванне для здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў.
Акрамя таго, прадстаўнікі дзвюх краін ацанілі патэнцыял распрацоўкі рэдказямельных металаў з адходаў нетракарыстання і прамысловасці, а таксама абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва ў галіне разведкі, здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў.
Акрамя таго, у ходзе візіту адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам ФБУ "Дзяржаўная камісія па запасах карысных выкапняў", на якой абмеркавалі актуальны парадак дня ў галіне. Таксама бакі абмяняліся вопытам па правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі на геалагічнае вывучэнне нетраў.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм’еру Юрыю Шулейку і новапрызначанаму міністру прыроды Сяргею Масляку заняцца пошукам рэдказямельных рэсурсаў у краіне. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў рэспубліцы недастаткова развіта геолагаразведка, а пошукам рэдказямельных металаў і зусім не займаюцца.
"Гэта будучыня. Трэба капаць, трэба глядзець, што ёсць у нас у зямлі", - заяўляў Лукашэнка.
Наступным днём у Мінпрыроды паведамілі, што пачалі выконваць даручэнне прэзідэнта. Беларускія геолагі арганізавалі пошук канкрэтных месцаў, дзе могуць залягаць гэтыя рэсурсы.
Пэўныя перспектывы айчынныя спецыялісты звязваюць з пародамі крышталічнага грунту на поўдні краіны – у межах Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама на захадзе рэспублікі – у Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"