https://bel.sputnik.by/20250325/khrenn-snnya-my-maem-mablnuyu--dobra-asnashchanuyu-armyu-1094764600.html
Хрэнін: сёння мы маем мабільную і добра аснашчаную армію
Хрэнін: сёння мы маем мабільную і добра аснашчаную армію
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Беларусі прайшлі некалькі этапаў рэфарміравання, і сёння краіна мае моцную армію, здольную абараніць сваіх грамадзян. 25.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-25T11:36+0300
2025-03-25T11:36+0300
2025-03-25T11:36+0300
віктар хрэнін
навіны
міністэрства абароны рб
бяспека
палітыка
грамадства
мінск
інаўгурацыя
інаўгурацыя аляксандра лукашэнкі – 2025
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094353806_0:279:2649:1769_1920x0_80_0_0_9a7c266d781955481a78f9ec20b8920a.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін параўнаў, якімі былі Узброеныя сілы рэспублікі 30 гадоў таму і зараз.Паводле яго слоў, ужо ў першы тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі краіна пачала фарміраванне сваёй арміі ў тым абліччы, якое мае зараз. Хрэнін нагадаў, што кіраўнік дзяржавы ўжо тады спыніў негатыўныя працэсы, якія былі вынікам памылак ваенна-палітычнага кіраўніцтва ў самым пачатку суверэннага жыцця Беларусі."Яны былі спынены. І далей пад кіраўніцтвам нашага прэзідэнта, галоўнакамандуючага, мы змаглі не проста стабілізаваць абстаноўку, а на падмурку самага лепшага, што было ў Савецкай арміі, узяць для сябе і рухацца ў гэтым напрамку", - канстатаваў міністр.Армія – гэта народВіктар Хрэнін адзначыў, што армія Беларусі прайшла некалькі этапаў рэфарміравання, і самае галоўнае тое, што ў прыярытэце заўсёды былі людзі, захаванне міру і баяздольнасць Узброеных сіл."Што мы маем праз 30 гадоў? Сёння мы маем кампактныя, мабільныя, добра аснашчаныя Узброеныя сілы. Мы сёння маем армію, здольную абараняць нашу краіну. А гэта не толькі Узброеныя сілы – гэта ўвесь наш народ", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны рэспублікі.Адказваючы на пытанне, хто сёння выйграе – танкі ці розумы – міністр сказаў: "Сёння выйграе той, хто не пусціў да сябе дадому вайну"."Вядома, для гэтага неабходна і сучаснае ўзбраенне, і добра падрыхтаваныя спецыялісты, моцныя саюзнікі, веданне рэальнай абстаноўкі, а не той, якая гучыць з вуснаў розных экспертаў. Вось гэта ўсё ў комплексе і выйграе", - растлумачыў Хрэнін.Пасля чаго дадаў, што Узброеныя сілы – гэта не інструмент вядзення вайны, гэта інструмент яе недапушчэння. І, паводле яго слоў, Мінск сёння робіць усё, каб з ім не смелі размаўляць з пазіцыі сілы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250325/snnya-adbudzetstsa-naguratsyya-prezdenta-belarus-alyaksandra-lukashenk-1094758568.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0b/1094353806_0:30:2649:2017_1920x0_80_0_0_40ebe83cc1a9ddc75e2b1e6d09601916.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, навіны , міністэрства абароны рб, бяспека, палітыка, грамадства, мінск, інаўгурацыя, інаўгурацыя аляксандра лукашэнкі – 2025, прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, у беларусі, беларусь
віктар хрэнін, навіны , міністэрства абароны рб, бяспека, палітыка, грамадства, мінск, інаўгурацыя, інаўгурацыя аляксандра лукашэнкі – 2025, прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, у беларусі, беларусь
Хрэнін: сёння мы маем мабільную і добра аснашчаную армію
Узброеныя сілы Беларусі прайшлі некалькі этапаў рэфарміравання, і сёння краіна мае моцную армію, здольную абараніць сваіх грамадзян.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін параўнаў, якімі былі Узброеныя сілы рэспублікі 30 гадоў таму і зараз.
"Калі праходзяць такія эпахальныя падзеі, як сённяшняя інаўгурацыя, воляй-няволяй абарочваешся назад. Трыццаць гадоў прэзідэнцтва Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – гэта вяха не толькі для краіны, але і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", - сказаў ён у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" перад пачаткам цырымоніі.
Паводле яго слоў, ужо ў першы тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі краіна пачала фарміраванне сваёй арміі ў тым абліччы, якое мае зараз. Хрэнін нагадаў, што кіраўнік дзяржавы ўжо тады спыніў негатыўныя працэсы, якія былі вынікам памылак ваенна-палітычнага кіраўніцтва ў самым пачатку суверэннага жыцця Беларусі.
"Яны былі спынены. І далей пад кіраўніцтвам нашага прэзідэнта, галоўнакамандуючага, мы змаглі не проста стабілізаваць абстаноўку, а на падмурку самага лепшага, што было ў Савецкай арміі, узяць для сябе і рухацца ў гэтым напрамку", - канстатаваў міністр.
Віктар Хрэнін адзначыў, што армія Беларусі прайшла некалькі этапаў рэфарміравання, і самае галоўнае тое, што ў прыярытэце заўсёды былі людзі, захаванне міру і баяздольнасць Узброеных сіл.
"Што мы маем праз 30 гадоў? Сёння мы маем кампактныя, мабільныя, добра аснашчаныя Узброеныя сілы. Мы сёння маем армію, здольную абараняць нашу краіну. А гэта не толькі Узброеныя сілы – гэта ўвесь наш народ", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны рэспублікі.
Адказваючы на пытанне, хто сёння выйграе – танкі ці розумы – міністр сказаў: "Сёння выйграе той, хто не пусціў да сябе дадому вайну".
"Вядома, для гэтага неабходна і сучаснае ўзбраенне, і добра падрыхтаваныя спецыялісты, моцныя саюзнікі, веданне рэальнай абстаноўкі, а не той, якая гучыць з вуснаў розных экспертаў. Вось гэта ўсё ў комплексе і выйграе", - растлумачыў Хрэнін.
Пасля чаго дадаў, што Узброеныя сілы – гэта не інструмент вядзення вайны, гэта інструмент яе недапушчэння. І, паводле яго слоў, Мінск сёння робіць усё, каб з ім не смелі размаўляць з пазіцыі сілы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"