https://bel.sputnik.by/20250325/laro-zhadanne-strymats-rasyu--geta-zhadanne-napaleona--gtlera-1094785341.html
Лаўроў: жаданне стрымаць Расію – гэта жаданне Напалеона і Гітлера
Лаўроў: жаданне стрымаць Расію – гэта жаданне Напалеона і Гітлера
Sputnik Беларусь
Па сутнасці, Еўропа прама супярэчыць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заявіў міністр замежных спраў РФ. 25.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-25T16:06+0300
2025-03-25T16:06+0300
2025-03-25T16:06+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
навіны
еўропа
украіна
расія
зша
палітыка
бяспека
мілітарызацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/03/1089235745_0:63:3072:1791_1920x0_80_0_0_3d98d7a86227e8358393274c331d226a.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Жаданне стрымаць Расію і нанесці ёй паражэнне "ўжо праходзілі" ў сусветнай гісторыі, такога кшталту мэты былі ў Напалеона і Гітлера, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю расійскаму Першаму каналу."Жаданне стрымаць Расію, і не проста стрымаць, а нанесці ёй паражэнне, хтосьці нават сказаў "трэба зняважыць (прэзідэнта РФ Уладзіміра) Пуціна" – гэта жаданне, як аказваецца, гісторыкі мяне, напэўна, могуць паправіць, але маё адчуванне гісторыі, – што мы ўсе ўжо праходзілі", - сказаў міністр.Па яго словах, падобныя мэты ставілі перад сабой Напалеон Банапарт і Адольф Гітлер. І, каб ажыццявіць іх, яны абодва заваявалі ўсю Еўропу, нагадаў расійскі міністр, пасля чаго канстатаваў, што зараз для гэтага ж уся Еўропа мабілізавана.Цяпер, дадаў міністр, Еўропа на чале з Германіяй і Урсулай фон дэр Ляйен, "пачынае сур’ёзна разглядаць пытанні рэмілітарызацыі за казачныя сотні мільярдаў еўра".Пры гэтым, як звярнуў увагу Лаўроў, у Еўропе вельмі складаная сітуацыя ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, ідзе дэіндустрыялізацыя, у цэлым вялізная колькасць праблем."Напэўна гэтым збольшага і тлумачыцца тое, што яны з такім запалам-жарам патрабуюць не здаваць Украіну, патрабуюць узбройваць Украіну, патрабуюць нават не заікацца аб тым, што Украіна не павінна ўступаць у НАТА і Еўрасаюз", - выказаў меркаванне Сяргей Лаўроў.Па сутнасці, Еўропа прама супярэчыць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, рэзюміраваў міністр замежных спраў РФ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250314/tramp-ne-veryts-zayavam-sayuznka-ab-pagroze-z-boku-rf-1094458567.html
еўропа
украіна
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/03/1089235745_46:0:2777:2048_1920x0_80_0_0_1a870e4477e98d9fb1ebc32b1d24a876.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , еўропа, украіна, расія, зша, палітыка, бяспека, мілітарызацыя, у свеце, спецаперацыя
сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , еўропа, украіна, расія, зша, палітыка, бяспека, мілітарызацыя, у свеце, спецаперацыя
Лаўроў: жаданне стрымаць Расію – гэта жаданне Напалеона і Гітлера
Па сутнасці, Еўропа прама супярэчыць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заявіў міністр замежных спраў РФ.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Жаданне стрымаць Расію і нанесці ёй паражэнне "ўжо праходзілі" ў сусветнай гісторыі, такога кшталту мэты былі ў Напалеона і Гітлера, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю расійскаму Першаму каналу.
"Жаданне стрымаць Расію, і не проста стрымаць, а нанесці ёй паражэнне, хтосьці нават сказаў "трэба зняважыць (прэзідэнта РФ Уладзіміра) Пуціна" – гэта жаданне, як аказваецца, гісторыкі мяне, напэўна, могуць паправіць, але маё адчуванне гісторыі, – што мы ўсе ўжо праходзілі", - сказаў міністр.
Па яго словах, падобныя мэты ставілі перад сабой Напалеон Банапарт і Адольф Гітлер. І, каб ажыццявіць іх, яны абодва заваявалі ўсю Еўропу, нагадаў расійскі міністр, пасля чаго канстатаваў, што зараз для гэтага ж уся Еўропа мабілізавана.
Цяпер, дадаў міністр, Еўропа на чале з Германіяй і Урсулай фон дэр Ляйен, "пачынае сур’ёзна разглядаць пытанні рэмілітарызацыі за казачныя сотні мільярдаў еўра".
Пры гэтым, як звярнуў увагу Лаўроў, у Еўропе вельмі складаная сітуацыя ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, ідзе дэіндустрыялізацыя, у цэлым вялізная колькасць праблем.
"Напэўна гэтым збольшага і тлумачыцца тое, што яны з такім запалам-жарам патрабуюць не здаваць Украіну, патрабуюць узбройваць Украіну, патрабуюць нават не заікацца аб тым, што Украіна не павінна ўступаць у НАТА і Еўрасаюз", - выказаў меркаванне Сяргей Лаўроў.
Па сутнасці, Еўропа прама супярэчыць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, рэзюміраваў міністр замежных спраў РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"