https://bel.sputnik.by/20250326/belaes-uzho-vypratsavala-bolsh-za-41-mlrd-kvtg-elektraenerg-1094823862.html
БелАЭС ужо выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г электраэнергіі
БелАЭС ужо выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г электраэнергіі
Sputnik Беларусь
Міністр энергетыкі адзначыў, што за пяць гадоў энергаспажыванне на ацяпленне дамоў вырасла ў 100 разоў. 26.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-26T18:08+0300
2025-03-26T18:08+0300
2025-03-26T18:08+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
навіны
грамадства
эканоміка
міністэрства энергетыкі рб
атамная энергетыка
энергетыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093945716_0:214:2048:1366_1920x0_80_0_0_8433f13f48b151c31a83387ef921639b.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларуская атамная электрастанцыя з уводам у эксплуатацыю першага блока выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г энергіі, паведаміў у сераду міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнарэнка.Паводле яго слоў, у рэспубліцы кожны год фіксуецца рост спажывання электрычнасці. Так, па выніках 2024-га гэты паказчык склаў 43,2 млрд кВт‧г: павелічэнне ў параўнанні з 2023-м склала 5%.Кіраўнік ведамства зазначыў, што гэта дазволіла замясціць у рэспубліцы каля 11 млрд кубічных метраў імпартнага прыроднага газу.Кушнарэнка канстатаваў, што ў Беларусі расце электраспажыванне ў рэальным сектары эканомікі, а таксама электратранспартам.Ёсць і высокі попыт насельніцтва на пераход на ацяпленне дамоў электрычнасцю. Так, з 2019 года энергетыкі ўжо выдалі 123 000 адпаведных тэхумоў, за мінулы год – 31 тысячу. Паводле звестак міністра, за год беларусы на гэтыя патрэбы спажываюць 880 млн кВт‧г, а ў 2025-м гэтая лічба можа павялічыцца да мільярда."Гэта больш як у 100 разоў больш, чым пяць гадоў таму – настолькі запатрабавана гэтая паслуга", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінэнерга.БелАЭСБудаўніцтва атамнай электрастанцыі з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт недалёка ад горада Астравец стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250314/lukashenka-rastlumachy-kudy-mozha-pastalyatstsa-elektraenergya-z-drugoy-aes-1094470904.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093945716_114:0:1935:1366_1920x0_80_0_0_9d109a976a8293a0c275939fba7cfee3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, навіны , грамадства, эканоміка, міністэрства энергетыкі рб, атамная энергетыка, энергетыка, у беларусі, беларусь
белаэс у астраўцы, навіны , грамадства, эканоміка, міністэрства энергетыкі рб, атамная энергетыка, энергетыка, у беларусі, беларусь
БелАЭС ужо выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г электраэнергіі
Міністр энергетыкі адзначыў, што за пяць гадоў энергаспажыванне на ацяпленне дамоў вырасла ў 100 разоў.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларуская атамная электрастанцыя з уводам у эксплуатацыю першага блока выпрацавала больш за 41 млрд кВт‧г энергіі, паведаміў у сераду міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнарэнка.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы кожны год фіксуецца рост спажывання электрычнасці. Так, па выніках 2024-га гэты паказчык склаў 43,2 млрд кВт‧г: павелічэнне ў параўнанні з 2023-м склала 5%.
"З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС выпрацавала больш за 41 млрд кВт/г электраэнергіі", – сказаў Кушнярэнка.
Кіраўнік ведамства зазначыў, што гэта дазволіла замясціць у рэспубліцы каля 11 млрд кубічных метраў імпартнага прыроднага газу.
Кушнарэнка канстатаваў, што ў Беларусі расце электраспажыванне ў рэальным сектары эканомікі, а таксама электратранспартам.
Ёсць і высокі попыт насельніцтва на пераход на ацяпленне дамоў электрычнасцю. Так, з 2019 года энергетыкі ўжо выдалі 123 000 адпаведных тэхумоў, за мінулы год – 31 тысячу. Паводле звестак міністра, за год беларусы на гэтыя патрэбы спажываюць 880 млн кВт‧г, а ў 2025-м гэтая лічба можа павялічыцца да мільярда.
"Гэта больш як у 100 разоў больш, чым пяць гадоў таму – настолькі запатрабавана гэтая паслуга", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінэнерга.
Будаўніцтва атамнай электрастанцыі з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт недалёка ад горада Астравец стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"