https://bel.sputnik.by/20250326/fotadakumentalst-yuryy-vano-prezentava-drug-tyrazh-svay-kng-1094824708.html
Фотадакументаліст Юрый Іваноў прэзентаваў другі тыраж сваёй кнігі
Фотадакументаліст Юрый Іваноў прэзентаваў другі тыраж сваёй кнігі
Sputnik Беларусь
Мэтр падзяліўся са Sputnik і новымі творчымі планамі – да 80-годдзя Перамогі ён рыхтуе кнігу, куды ўвойдуць яго фота аб тым, як праходзілі шэсці ветэранаў у... 26.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-26T19:03+0300
2025-03-26T19:03+0300
2025-04-25T10:28+0300
юрый іваноў
фатограф
кніга
прэзентацыя
цiкавосткi
культура
спадчына
у беларусі
беларусь
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1a/1094821598_0:0:2730:1537_1920x0_80_0_0_3ceb84ca933d123ea255ea33acaa661f.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Адзін з самых вядомых беларускіх фотадакументалістаў Юрый Іваноў прэзентаваў у Мінску другі тыраж сваёй новай кнігі "Вечнасць у секундзе", перадае карэспандэнт Sputnik.Прэзентацыя першага тыражу гэтай кнігі прайшла ў лістападзе 2024 года. Кніга "Вечнасць у секундзе" прысвечана 100-годдзю бацькоў Іванова і выйшла ў год 85-годдзя фотадакументаліста. У кнігу ўвайшлі і старыя фатаграфіі, якія сталі класікай, і новыя работы фатографа. Тады на прэзентацыю прыйшлі калегі, сябры, прыхільнікі творчасці Юрыя Іванова, сярод якіх акадэмікі, рэжысёры, мастакі, музыканты, вучні і ўрачы. Ужо на той прэзентацыі стала зразумела, што патрэбен другі тыраж.Творчую сустрэчу, на якой быў прэзентаваны новы тыраж, правёў вядомы тэатральны рэжысёр і акцёр Валерый Анісенка, якога таксама неаднаразова здымаў Іваноў.На прэзентацыю была запрошана і жонка Народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка, якога неаднойчы фатаграфаваў Юрый Іваноў. І, безумоўна, на прэзентацыі гучала музыка кампазітара.Акрамя гэтага, быў паказаны відэакліп песні "Дарога", музыку да якой напісаў Уладзімір Мулявін, а вершы – Юрый Іваноў. Ні для каго не з’яўляецца сакрэтам, што Юрый Іваноў не толькі зрабіў, мабыць, самыя вядомыя фатаграфіі легендарнага "песняра", але іх звязвалі цёплыя сяброўскія адносіны.Новы праект да 80-годдзя ПерамогіЮрый Іваноў таксама падзяліўся са Sputnik і новымі творчымі планамі. "Ёсць шмат задумак. Мы з пісьменнікам і маім сябрам Уладзімірам Ліпскім падрыхтавалі кнігу фатаграфій, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі. Аднак там будуць не толькі фатаграфіі, але і разважанні. Мы ж дзеці, народжаныя да вайны. Я нарадзіўся ў 1939 годзе, а Ліпскі – у 1940 годзе", - сказаў Юрый Іваноў.Паводле яго слоў, у яго захаваўся вялікі масіў фатаграфій за некалькі дзесяцігоддзяў, калі ён працаваў фотакорам у інфармацыйным агенцтве і газетах.Фотадакументаліст адмовіўся раскрыць усе сакрэты новага праекта, але адзначыў, што гэта даніна памяці ад дзяцей вайны тым, хто ў 1945 годзе атрымаў Вялікую Перамогу."Прадмову да гэтай кнігі напісаў яшчэ адзін мой добры сябар, якога я не адзін раз фатаграфаваў, касманаўт, Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук. Ён таксама з нашага пакалення дзяцей вайны", - сказаў Юрый Іваноў."Цяпер мы шукаем выдаўца. Дай Бог, каб гэта адбылося", - рэзюміраваў субяседнік Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240617/fotaapovests-mnulykh-gado-da-85-goddzya-yuryya-vanova-1087220009.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1a/1094821598_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_d5a15745f082f96bfe3b4f6422bbe4b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юрый іваноў, фатограф, кніга, прэзентацыя, цiкавосткi, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гісторыя, вялікая айчынная вайна, ветэраны, навіны , фатаграфія, літаратура, беларуская літаратура
юрый іваноў, фатограф, кніга, прэзентацыя, цiкавосткi, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гісторыя, вялікая айчынная вайна, ветэраны, навіны , фатаграфія, літаратура, беларуская літаратура
Фотадакументаліст Юрый Іваноў прэзентаваў другі тыраж сваёй кнігі
19:03 26.03.2025 (абноўлена: 10:28 25.04.2025) Мэтр падзяліўся са Sputnik і новымі творчымі планамі – да 80-годдзя Перамогі ён рыхтуе кнігу, куды ўвойдуць яго фота аб тым, як праходзілі шэсці ветэранаў у Мінску, пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя і да сённяшніх дзён.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Адзін з самых вядомых беларускіх фотадакументалістаў Юрый Іваноў прэзентаваў у Мінску другі тыраж сваёй новай кнігі "Вечнасць у секундзе", перадае карэспандэнт Sputnik.
Прэзентацыя першага тыражу гэтай кнігі прайшла ў лістападзе 2024 года. Кніга "Вечнасць у секундзе" прысвечана 100-годдзю бацькоў Іванова і выйшла ў год 85-годдзя фотадакументаліста. У кнігу ўвайшлі і старыя фатаграфіі, якія сталі класікай, і новыя работы фатографа. Тады на прэзентацыю прыйшлі калегі, сябры, прыхільнікі творчасці Юрыя Іванова, сярод якіх акадэмікі, рэжысёры, мастакі, музыканты, вучні і ўрачы. Ужо на той прэзентацыі стала зразумела, што патрэбен другі тыраж.
Творчую сустрэчу, на якой быў прэзентаваны новы тыраж, правёў вядомы тэатральны рэжысёр і акцёр Валерый Анісенка, якога таксама неаднаразова здымаў Іваноў.
"Я назваў гэтае мерапрыемства "сустрэча сяброў", тут шмат людзей, якіх я калісьці здымаў, і іх фатаграфіі ўвайшлі і ў гісторыю, і ў маю кнігу", - распавёў субяседнік Sputnik.
На прэзентацыю была запрошана і жонка Народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка, якога неаднойчы фатаграфаваў Юрый Іваноў. І, безумоўна, на прэзентацыі гучала музыка кампазітара.
Акрамя гэтага, быў паказаны відэакліп песні "Дарога", музыку да якой напісаў Уладзімір Мулявін, а вершы – Юрый Іваноў. Ні для каго не з’яўляецца сакрэтам, што Юрый Іваноў не толькі зрабіў, мабыць, самыя вядомыя фатаграфіі легендарнага "песняра", але іх звязвалі цёплыя сяброўскія адносіны.
Новы праект да 80-годдзя Перамогі
Юрый Іваноў таксама падзяліўся са Sputnik і новымі творчымі планамі. "Ёсць шмат задумак. Мы з пісьменнікам і маім сябрам Уладзімірам Ліпскім падрыхтавалі кнігу фатаграфій, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі. Аднак там будуць не толькі фатаграфіі, але і разважанні. Мы ж дзеці, народжаныя да вайны. Я нарадзіўся ў 1939 годзе, а Ліпскі – у 1940 годзе", - сказаў Юрый Іваноў.
Паводле яго слоў, у яго захаваўся вялікі масіў фатаграфій за некалькі дзесяцігоддзяў, калі ён працаваў фотакорам у інфармацыйным агенцтве і газетах.
"Па абавязку сэрца і па абавязку службы я хадзіў на ўсе шэсці ветэранаў, якія былі ў Мінску на дзень Перамогі. Я хачу паказаць усім беларусам гэтыя фатаграфіі розных гадоў. Першае фота – з шэсця ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску ў 1962 годзе", - сказаў Іваноў.
Фотадакументаліст адмовіўся раскрыць усе сакрэты новага праекта, але адзначыў, што гэта даніна памяці ад дзяцей вайны тым, хто ў 1945 годзе атрымаў Вялікую Перамогу.
"Прадмову да гэтай кнігі напісаў яшчэ адзін мой добры сябар, якога я не адзін раз фатаграфаваў, касманаўт, Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук. Ён таксама з нашага пакалення дзяцей вайны", - сказаў Юрый Іваноў.
"Цяпер мы шукаем выдаўца. Дай Бог, каб гэта адбылося", - рэзюміраваў субяседнік Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"