https://bel.sputnik.by/20250326/kreml-raskry-padrabyaznasts-peragavora-rf--zsha--er-ryyadze-1094800255.html
Крэмль раскрыў падрабязнасці перагавораў РФ і ЗША ў Эр-Рыядзе
Крэмль раскрыў падрабязнасці перагавораў РФ і ЗША ў Эр-Рыядзе
Sputnik Беларусь
Адміністрацыя расійскага прэзідэнта расказала аб дэталях дамоўленасцей, дасягнутых з ЗША, наконт перазапуску экспарту ўдабрэнняў і харчавання па Чорным моры. 26.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-26T09:17+0300
2025-03-26T09:17+0300
2025-03-26T09:34+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
перагаворы па украіне
перагаворы
расія
чорнае мора
удабрэнне
зша
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0b/1063539906_0:0:2939:1654_1920x0_80_0_0_74e499e69bdd759131c42df2ece36cd4.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Дэлегацыі РФ і ЗША ў сталіцы Саудаўскай Аравіі – Эр-Рыядзе дамовіліся забяспечыць рэалізацыю чарнаморскай ініцыятывы, паведаміла напярэдадні прэс-служба Крамля.Там растлумачылі, што гэта робіцца па дамоўленасці, якую раней дасягнулі прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп.Размова ідзе аб бяспецы суднаходства ў Чорным моры, а таксама аб тым, каб там не прымянялася сіла і не дапускалася выкарыстанне камерцыйных суднаў у ваенных мэтах."…Пры арганізацыі належных мер кантролю шляхам надгляду такіх суднаў", - зрабілі рэмарку ў Крамлі.Таксама Масква пацвердзіла інфармацыю, агучаную раней Белым домам. ЗША сапраўды абяцалі садзейнічаць аднаўленню доступу РФ на глабальны рынак удабрэнняў і аграпрадукцыі, зніжэнню кошту страхавання марскіх перавозак. Акрамя таго, амерыканскі бок мае намер пашыраць доступ РФ да партоў і плацежных сістэм у кантэксце згаданых паставак.Зняць санкцыіАднак, у Крамлі адзначылі, што ўсе гэтыя дамоўленасці набудуць моц пасля зняцця шэрага санкцый. Гэта абмежаванні для Рассельгасбанка і іншых фінансавых арганізацый, якія задзейнічаны ў міжнародным гандлі харчаваннем (у тым ліку рыбапрадукцыяй) і ўдабрэннямі. У Маскве завастрылі ўвагу на тым, што іх трэба падключыць да SWIFT, адкрыць для іх карэспандэнцкія рахункі.Таксама трэба зняць абмежаванні і з аперацый гандлёвага фінансавання. Санкцыі неабходна адмяніць і для кампаній, якія вырабляюць і экспартуюць прадукты харчавання і ўдабрэнні. У спіску Крамля значыцца і зняцце абмежаванняў на працу страхавых кампаній са згаданымі грузамі.Акрамя гэтага, трэба зняць абмежаванні на абслугоўванне ў партах суднаў. Трэба зняць санкцыі і з саміх суднаў пад расійскім флагам, якія выкарыстоўваюцца ў гандлі названымі вышэй таварамі.І нарэшце, Крэмль заявіў, што неабходна зняць абмежаванні на пастаўкі ў РФ сельгастэхнікі і іншых тавараў, якія патрэбны для вытворчасці прадуктаў харчавання (у тым ліку рыбапрадукцыі) і ўдабрэнняў.Іншыя дамоўленасціДэлегацыі РФ і ЗША таксама пагадзіліся распрацаваць меры, каб рэалізаваць дамоўленасць Пуціна і Трампа аб забароне ўдараў па аб’ектах энергетыкі Расіі і Украіны тэрмінам на 30 сутак (пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года). Пры гэтым прадугледжана магчымасць адмовы ад такой забароны адным з бакоў, калі другі парушыць дамоўленасці.Там таксама падкрэслілі, што Масква і Вашынгтон працягнуць работу па дасягненні трывалага і працяглага міру.Што сказаў КіеўАмерыканская дэлегацыя ў Эр-Рыядзе правяла перагаворы і з украінскім бокам. Як паведаміў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, усе бакі "дамовіліся забяспечыць бяспечную навігацыю" ў Чорным моры. Ён таксама заявіў аб спыненні там прымянення сілы і прадухіленні выкарыстання камерцыйных суднаў у ваенных мэтах.Пры гэтым Кіеў будзе расцэньваць як парушэнне перамяшчэнне расійскіх ваенных караблёў "за межы ўсходняй часткі Чорнага мора"."У такім выпадку ў Украіны будзе поўнае права рэалізоўваць права на самаабарону", - заявіў Умераў.Паводле яго слоў, усе бакі дамовіліся рэалізаваць поўную забарону ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны і Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250325/laro-raspav-ab-peragavorakh-zsha--rf-u-er-ryyadze-1094782261.html
расія
чорнае мора
зша
украіна
эр-рыяд
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0b/1063539906_105:0:2834:2047_1920x0_80_0_0_882c3e8cf59b7598d0a9b2d237d486a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы, расія, чорнае мора, удабрэнне, зша, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, эр-рыяд
спецаперацыя, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы, расія, чорнае мора, удабрэнне, зша, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, эр-рыяд
Крэмль раскрыў падрабязнасці перагавораў РФ і ЗША ў Эр-Рыядзе
09:17 26.03.2025 (абноўлена: 09:34 26.03.2025) Адміністрацыя расійскага прэзідэнта расказала аб дэталях дамоўленасцей, дасягнутых з ЗША, наконт перазапуску экспарту ўдабрэнняў і харчавання па Чорным моры.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Дэлегацыі РФ і ЗША ў сталіцы Саудаўскай Аравіі – Эр-Рыядзе дамовіліся забяспечыць рэалізацыю чарнаморскай ініцыятывы, паведаміла напярэдадні прэс-служба Крамля.
Там растлумачылі, што гэта робіцца па дамоўленасці, якую раней дасягнулі прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп.
Размова ідзе аб бяспецы суднаходства ў Чорным моры, а таксама аб тым, каб там не прымянялася сіла і не дапускалася выкарыстанне камерцыйных суднаў у ваенных мэтах.
"…Пры арганізацыі належных мер кантролю шляхам надгляду такіх суднаў", - зрабілі рэмарку ў Крамлі.
Таксама Масква пацвердзіла інфармацыю, агучаную раней Белым домам. ЗША сапраўды абяцалі садзейнічаць аднаўленню доступу РФ на глабальны рынак удабрэнняў і аграпрадукцыі, зніжэнню кошту страхавання марскіх перавозак. Акрамя таго, амерыканскі бок мае намер пашыраць доступ РФ да партоў і плацежных сістэм у кантэксце згаданых паставак.
Аднак, у Крамлі адзначылі, што ўсе гэтыя дамоўленасці набудуць моц пасля зняцця шэрага санкцый. Гэта абмежаванні для Рассельгасбанка і іншых фінансавых арганізацый, якія задзейнічаны ў міжнародным гандлі харчаваннем (у тым ліку рыбапрадукцыяй) і ўдабрэннямі. У Маскве завастрылі ўвагу на тым, што іх трэба падключыць да SWIFT, адкрыць для іх карэспандэнцкія рахункі.
Таксама трэба зняць абмежаванні і з аперацый гандлёвага фінансавання. Санкцыі неабходна адмяніць і для кампаній, якія вырабляюць і экспартуюць прадукты харчавання і ўдабрэнні. У спіску Крамля значыцца і зняцце абмежаванняў на працу страхавых кампаній са згаданымі грузамі.
Акрамя гэтага, трэба зняць абмежаванні на абслугоўванне ў партах суднаў. Трэба зняць санкцыі і з саміх суднаў пад расійскім флагам, якія выкарыстоўваюцца ў гандлі названымі вышэй таварамі.
І нарэшце, Крэмль заявіў, што неабходна зняць абмежаванні на пастаўкі ў РФ сельгастэхнікі і іншых тавараў, якія патрэбны для вытворчасці прадуктаў харчавання (у тым ліку рыбапрадукцыі) і ўдабрэнняў.
Дэлегацыі РФ і ЗША таксама пагадзіліся распрацаваць меры, каб рэалізаваць дамоўленасць Пуціна і Трампа аб забароне ўдараў па аб’ектах энергетыкі Расіі і Украіны тэрмінам на 30 сутак (пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года). Пры гэтым прадугледжана магчымасць адмовы ад такой забароны адным з бакоў, калі другі парушыць дамоўленасці.
"Расія і ЗША вітаюць добрыя паслугі трэціх краін, накіраваныя на падтрымку рэалізацыі дамоўленасцей у энергетычнай і марской сферах", - адзначылі ў Крамлі.
Там таксама падкрэслілі, што Масква і Вашынгтон працягнуць работу па дасягненні трывалага і працяглага міру.
Амерыканская дэлегацыя ў Эр-Рыядзе правяла перагаворы і з украінскім бокам. Як паведаміў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, усе бакі "дамовіліся забяспечыць бяспечную навігацыю" ў Чорным моры. Ён таксама заявіў аб спыненні там прымянення сілы і прадухіленні выкарыстання камерцыйных суднаў у ваенных мэтах.
Пры гэтым Кіеў будзе расцэньваць як парушэнне перамяшчэнне расійскіх ваенных караблёў "за межы ўсходняй часткі Чорнага мора".
"У такім выпадку ў Украіны будзе поўнае права рэалізоўваць права на самаабарону", - заявіў Умераў.
Паводле яго слоў, усе бакі дамовіліся рэалізаваць поўную забарону ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"