https://bel.sputnik.by/20250327/eks-dyrektar-teatra-lyalek-uznachal-belarusflm-1094848163.html
Экс-дырэктар тэатра лялек узначаліў "Беларусьфільм"
Экс-дырэктар тэатра лялек узначаліў "Беларусьфільм"
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі ў чацвер правёў кадравы дзень, падчас якога ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Сямёнава гендырэктарам нацыянальнай кінастудыі. 27.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-27T12:54+0300
2025-03-27T12:54+0300
2025-03-27T12:54+0300
кадравы дзень
навіны
аляксандр лукашэнка
культура
кіно
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/10/1070167331_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_cbdfcb1f115c837654339191faacbe54.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Новым генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" будзе Дзмітрый Сямёнаў, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравы дзень.Раней Сямёнаў займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, а да гэтага быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.Сямёнаў нарадзіўся 1990 годзе ў Дрэздэне ў сям’і ваеннага.У 2013 годзе ён скончыў прыватную ВНУ – Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага па спецыяльнасці "культуралогія (прыкладная)", а ў 2015 годзе – Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка (менеджмент устаноў дашкольнай, сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).З 2016 года працаваў на розных кіруючых пасадах у дзяржустановах, у тым ліку ў Палацы дзяцей і моладзі "Золак" у Мінску.На пасадзе гендырэктара "Беларусьфільма" Дзмітрый Сямёнаў зменіць Аляксея Мар’яновіча.У снежні мінулага года, прызначаючы Руслана Чарнецкага міністрам культуры, прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў айчынны кінематограф.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241205/mnstr-kultury-belarus-rykhtue-praryny-knapraekt-1091651113.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/10/1070167331_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_35c494ba35d7707c8a512c7de824300c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кадравы дзень, навіны , аляксандр лукашэнка, культура, кіно, палітыка, у беларусі, беларусь
кадравы дзень, навіны , аляксандр лукашэнка, культура, кіно, палітыка, у беларусі, беларусь
Экс-дырэктар тэатра лялек узначаліў "Беларусьфільм"
Прэзідэнт Беларусі ў чацвер правёў кадравы дзень, падчас якога ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Сямёнава гендырэктарам нацыянальнай кінастудыі.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Новым генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" будзе Дзмітрый Сямёнаў, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравы дзень.
Раней Сямёнаў займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, а да гэтага быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Сямёнаў нарадзіўся 1990 годзе ў Дрэздэне ў сям’і ваеннага.
У 2013 годзе ён скончыў прыватную ВНУ – Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага па спецыяльнасці "культуралогія (прыкладная)", а ў 2015 годзе – Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка (менеджмент устаноў дашкольнай, сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).
З 2016 года працаваў на розных кіруючых пасадах у дзяржустановах, у тым ліку ў Палацы дзяцей і моладзі "Золак" у Мінску.
На пасадзе гендырэктара "Беларусьфільма" Дзмітрый Сямёнаў зменіць Аляксея Мар’яновіча.
У снежні мінулага года, прызначаючы Руслана Чарнецкага міністрам культуры, прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў айчынны кінематограф.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"