https://bel.sputnik.by/20250327/putsn-prakamentsrava-deyu-trampa-ab-kupl-grenlandy-1094875716.html
Пуцін пракаменціраваў ідэю Трампа аб куплі Грэнландыі
Пуцін пракаменціраваў ідэю Трампа аб куплі Грэнландыі
Sputnik Беларусь
ЗША разглядаюць найбуйнейшы на планеце востраў як стратэгічна важную тэрыторыю для абароны ад Кітая і РФ. 27.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-27T20:55+0300
2025-03-27T20:55+0300
2025-03-27T20:55+0300
уладзімір пуцін
навіны
грэнландыя
палітыка
бяспека
дональд трамп
зша
у свеце
арктыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078273442_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5ba00ccd11562deca0606111e6ba96c5.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаўся аб планах Злучаных Штатаў Амерыкі далучыць Грэнландыю.Выступаючы на міжнародным арктычным форуме ў Мурманску, ён заявіў, што размова ідзе аб сур’ёзных планах з амерыканскага боку. Гэтыя планы, паводле яго слоў, маюць даўнія карані.Ён адзначыў, што ў 1910 годзе была падрыхтавана трохбаковая здзелка па абмене тэрыторыямі паміж ЗША, Германіяй і Даніяй. У выніку Грэнландыя (на той момант дацкая калонія) адышла б Злучаным Штатам, але здзелка сарвалася."У час Другой сусветнай вайны ЗША размясцілі ў Грэнландыі ваенныя базы для абароны ад захопу яе нацыстамі. А пасля заканчэння вайны Штаты прапанавалі Даніі выкупіць гэтыя астравы. Зусім нядаўна па мерках сусветнай гісторыі. Словам, размова ідзе аб сур’ёзных планах з амерыканскага боку адносна Грэнландыі", - растлумачыў расійскі лідар.ЗША і ГрэнландыяАмерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп неаднаразова выказваўся аб планах купіць найбуйнейшы на Зямлі востраў. Паводле яго слоў, гэтыя тэрыторыі маюць для Вашынгтона стратэгічнае значэнне. Трамп мяркуе, што, набыўшы Грэнландыю, ЗША маглі б забяспечыць абарону "свабоднага свету", у тым ліку ад Кітая і Расіі.Улады вострава ў сваю чаргу заяўлялі, што Грэнландыя не прадаецца і ніколі не будзе прадавацца. У дацкім парламенце пазіцыю Трампа назвалі непрымальнай. Тым не менш, амерыканскі лідар працягвае настойваць на сваім і хоча атрымаць Грэнландыю "так ці інакш".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250126/tramp-zsha-atrymayuts-grenlandyyu-1093032920.html
грэнландыя
зша
арктыка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078273442_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_917c6685ef3a7aac0b4288213924ceed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, навіны , грэнландыя, палітыка, бяспека, дональд трамп, зша, у свеце, арктыка
уладзімір пуцін, навіны , грэнландыя, палітыка, бяспека, дональд трамп, зша, у свеце, арктыка
Пуцін пракаменціраваў ідэю Трампа аб куплі Грэнландыі
ЗША разглядаюць найбуйнейшы на планеце востраў як стратэгічна важную тэрыторыю для абароны ад Кітая і РФ.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаўся аб планах Злучаных Штатаў Амерыкі далучыць Грэнландыю.
Выступаючы на міжнародным арктычным форуме ў Мурманску, ён заявіў, што размова ідзе аб сур’ёзных планах з амерыканскага боку. Гэтыя планы, паводле яго слоў, маюць даўнія карані.
"І відавочна, што ЗША будуць і надалей, на сістэмнай аснове, прасоўваць свае геастратэгічныя, ваенна-палітычныя і эканамічныя інтарэсы ў Арктыцы", - сказаў Пуцін.
Ён адзначыў, што ў 1910 годзе была падрыхтавана трохбаковая здзелка па абмене тэрыторыямі паміж ЗША, Германіяй і Даніяй. У выніку Грэнландыя (на той момант дацкая калонія) адышла б Злучаным Штатам, але здзелка сарвалася.
"У час Другой сусветнай вайны ЗША размясцілі ў Грэнландыі ваенныя базы для абароны ад захопу яе нацыстамі. А пасля заканчэння вайны Штаты прапанавалі Даніі выкупіць гэтыя астравы. Зусім нядаўна па мерках сусветнай гісторыі. Словам, размова ідзе аб сур’ёзных планах з амерыканскага боку адносна Грэнландыі", - растлумачыў расійскі лідар.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп неаднаразова выказваўся аб планах купіць найбуйнейшы на Зямлі востраў. Паводле яго слоў, гэтыя тэрыторыі маюць для Вашынгтона стратэгічнае значэнне. Трамп мяркуе, што, набыўшы Грэнландыю, ЗША маглі б забяспечыць абарону "свабоднага свету", у тым ліку ад Кітая і Расіі.
Улады вострава ў сваю чаргу заяўлялі, што Грэнландыя не прадаецца і ніколі не будзе прадавацца. У дацкім парламенце пазіцыю Трампа назвалі непрымальнай. Тым не менш, амерыканскі лідар працягвае настойваць на сваім і хоча атрымаць Грэнландыю "так ці інакш".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"