https://bel.sputnik.by/20250328/mnabarony-rf-ke-svyadoma-parushae-zyatyya-na-syabe-abavyazatselstvy-1094892325.html
Мінабароны РФ: Кіеў свядома парушае ўзятыя на сябе абавязацельствы
Мінабароны РФ: Кіеў свядома парушае ўзятыя на сябе абавязацельствы
Sputnik Беларусь
Сёння ўдарам, як мяркуецца, з РСЗА HIMARS была знішчана газавымяральная станцыя "Суджа". 28.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-28T15:14+0300
2025-03-28T15:14+0300
2025-03-28T15:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
міністэрства абароны рф
бяспека
суджа
газаправод
украіна
расія
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102459/56/1024595644_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_51d1a58c3642a00bc22d061ccf8efaf8.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Кіеў працягнуў наносіць удары па аб’ектах энергетыкі ў Расіі, пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.Паводле інфармацыі Мінабароны, УСУ нанеслі двайны ўдар па газавымяральнай станцыі "Суджа", што прывяло да фактычнага знішчэння аб’екта. Па папярэдняй інфармацыі, удар быў нанесены з РСЗА HIMARS.У гэты ж дзень сродкі СПА РФ перахапілі ў Саратаўскай вобласці 19 ударных беспілотнікаў самалётнага тыпу. Удакладняецца, што аб’ектам атакі быў Саратаўскі НПЗ. Раней у Белгародскай вобласці прыцэльны артабстрэл па аб’екце філіяла ПАТ "Россети Цэнтр" – "Белгородэнерго" прывёў да адключэння электрычнасці ў Шабекінскім раёне.Раней паведамлялася, што 24 сакавіка ў Эр-Рыядзе прайшлі чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ. Таксама прадстаўнікі Вашынгтона сустрэліся і з украінскім бокам. 25 сакавіка прэс-служба Крамля паведаміла, што быў узгоднены спісак расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія нельга атакаваць. Сярод іх, у прыватнасці, нафтаперапрацоўчыя заводы, нафта- і газаправоды (сховішчы), атамныя электрастанцыі, дамбы ГЭС.Невыкананне гэтых дамоўленасцей, як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, можа стаць падставай для новай размовы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250328/putsn-lchyts-shto-tramp-shchyra-zhadae-zavyarshennya-kanflktu-va-ukrane-1094882557.html
суджа
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102459/56/1024595644_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_693c6ef337efd6148eacb1fb0120d049.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , міністэрства абароны рф, бяспека, суджа, газаправод, украіна, расія, перагаворы па украіне, перагаворы
спецаперацыя, навіны , міністэрства абароны рф, бяспека, суджа, газаправод, украіна, расія, перагаворы па украіне, перагаворы
Мінабароны РФ: Кіеў свядома парушае ўзятыя на сябе абавязацельствы
Сёння ўдарам, як мяркуецца, з РСЗА HIMARS была знішчана газавымяральная станцыя "Суджа".
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Кіеў працягнуў наносіць удары па аб’ектах энергетыкі ў Расіі, пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.
Паводле інфармацыі Мінабароны, УСУ нанеслі двайны ўдар па газавымяральнай станцыі "Суджа", што прывяло да фактычнага знішчэння аб’екта. Па папярэдняй інфармацыі, удар быў нанесены з РСЗА HIMARS.
У гэты ж дзень сродкі СПА РФ перахапілі ў Саратаўскай вобласці 19 ударных беспілотнікаў самалётнага тыпу. Удакладняецца, што аб’ектам атакі быў Саратаўскі НПЗ. Раней у Белгародскай вобласці прыцэльны артабстрэл па аб’екце філіяла ПАТ "Россети Цэнтр" – "Белгородэнерго" прывёў да адключэння электрычнасці ў Шабекінскім раёне.
"Такім чынам, усе публічна заяўленыя абавязацельствы кіеўскага рэжыму аб нібыта спыненні наўмысных атак па расійскай грамадзянскай энергетычнай інфраструктуры з’яўляюцца чарговай хітрасцю Зяленскага з мэтай не дапусціць абвальвання фронту УСУ і аднаўлення свайго ваеннага патэнцыялу з дапамогай еўрапейскіх "саюзнікаў", - падкрэслілі ў Мінабароны РФ.
Раней паведамлялася, што 24 сакавіка ў Эр-Рыядзе прайшлі чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ. Таксама прадстаўнікі Вашынгтона сустрэліся і з украінскім бокам. 25 сакавіка прэс-служба Крамля паведаміла, што быў узгоднены спісак расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія нельга атакаваць. Сярод іх, у прыватнасці, нафтаперапрацоўчыя заводы, нафта- і газаправоды (сховішчы), атамныя электрастанцыі, дамбы ГЭС.
Невыкананне гэтых дамоўленасцей, як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, можа стаць падставай для новай размовы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"