https://bel.sputnik.by/20250328/prakuror-raskry-padrabyaznasts-spravy-karnka-serafmovcha-1094889144.html
Пракурор раскрыў падрабязнасці справы карніка Серафімовіча
Пракурор раскрыў падрабязнасці справы карніка Серафімовіча
Sputnik Беларусь
Ніхто са сваякоў Серафімовіча, пакуль ішоў разгляд крымінальнай справы, у суд не звяртаўся. 28.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-28T12:03+0300
2025-03-28T12:03+0300
2025-03-28T12:03+0300
сямён серафімовіч
генеральная пракуратура беларусі
вярхоўны суд рб
генацыд
крымінальная справа
бяспека
грамадства
навіны
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1c/1094886083_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_45eb7a2f3e7df5e0898258b9b42f1a81.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Ніхто са сваякоў прызнанага ў Беларусі вінаватым у генацыдзе карніка Сямёна Серафімовіча, пакуль ішоў судовы працэс, не звяртаўся з запытам, заявіў журналістам дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Дзямідаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Дзямідаў таксама распавёў пра тое, як збіралася доказная база злачынстваў Серафімовіча."Доказы, якія былі прадстаўлены падчас судовага следства, былі заснаваны на трох крыніцах – гэта матэрыялы, якія захаваліся ў архівах, розныя дакументы, захопленыя ў нямецкіх войск. Таксама істотную дапамогу аказалі матэрыялы архіўных крымінальных спраў 1940-1950 гадоў мінулага стагоддзя ў дачыненні да былых паліцэйскіх дапаможнай паліцыі", - паведаміў дзяржабвінаваўца.Акрамя таго, былі дадзены паказанні сведак.Паводле яго слоў, прававая ацэнка дзеянням такіх асоб, як Серафімовіч, дасць магчымасць аднавіць гістарычную справядлівасць, і наследнікі пераможцаў захаваюць у гістарычных фактах памяць аб вайне.На абвяшчэнні прыгавору па дадзенай крымінальнай справе прысутнічалі студэнты юрыдычных факультэтаў – будучыя пракуроры, следчыя і адвакаты.Крымінальную справу ў дачыненні да Серафімовіча, які пазбегнуў пакарання за злачынствы і памёр у 1997 годзе ў Вялікабрытаніі, Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць 6 лютага. Серафімовіч абвінавачваўся ў тым, што ў складзе кіраўніцтва падраздзялення дапаможнай паліцыі пазбавіў жыцця не менш як 4 144 беларусаў, уключаючы 622 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана яўрэйскае гета ў мястэчку Мір.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250328/vyarkhony-sud-pryzna-karnka-serafmovcha-vnavatym-u-genatsydze-1094885439.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1c/1094886083_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_c76a53d37f780ab8fe0b6079434b37c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сямён серафімовіч, генеральная пракуратура беларусі, вярхоўны суд рб, генацыд, крымінальная справа, бяспека, грамадства, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна
сямён серафімовіч, генеральная пракуратура беларусі, вярхоўны суд рб, генацыд, крымінальная справа, бяспека, грамадства, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна
Пракурор раскрыў падрабязнасці справы карніка Серафімовіча
Ніхто са сваякоў Серафімовіча, пакуль ішоў разгляд крымінальнай справы, у суд не звяртаўся.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Ніхто са сваякоў прызнанага ў Беларусі вінаватым у генацыдзе карніка Сямёна Серафімовіча, пакуль ішоў судовы працэс, не звяртаўся з запытам, заявіў журналістам дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Дзямідаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Пакуль ішоў судовы працэс заяў, інфармацыі ад сваякоў абвінавачанага не паступала. (...) Цікавасці з боку замежных СМІ таксама не было", - заявіў ён, адказваючы на пытанне аб тым, ці цікавіліся разглядам справы яго родныя, якія пражываюць у Вялікабрытаніі.
Дзямідаў таксама распавёў пра тое, як збіралася доказная база злачынстваў Серафімовіча.
"Доказы, якія былі прадстаўлены падчас судовага следства, былі заснаваны на трох крыніцах – гэта матэрыялы, якія захаваліся ў архівах, розныя дакументы, захопленыя ў нямецкіх войск. Таксама істотную дапамогу аказалі матэрыялы архіўных крымінальных спраў 1940-1950 гадоў мінулага стагоддзя ў дачыненні да былых паліцэйскіх дапаможнай паліцыі", - паведаміў дзяржабвінаваўца.
Акрамя таго, былі дадзены паказанні сведак.
"Дадзенае судовае рашэнне з’яўляецца данінай памяці менавіта мірнаму насельніцтву, якое ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны несла каласальныя страты, але засталося ннепакораным", - падкрэсліў Дзямідаў.
Паводле яго слоў, прававая ацэнка дзеянням такіх асоб, як Серафімовіч, дасць магчымасць аднавіць гістарычную справядлівасць, і наследнікі пераможцаў захаваюць у гістарычных фактах памяць аб вайне.
На абвяшчэнні прыгавору па дадзенай крымінальнай справе прысутнічалі студэнты юрыдычных факультэтаў – будучыя пракуроры, следчыя і адвакаты.
Крымінальную справу ў дачыненні да Серафімовіча, які пазбегнуў пакарання за злачынствы і памёр у 1997 годзе ў Вялікабрытаніі, Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць 6 лютага. Серафімовіч абвінавачваўся ў тым, што ў складзе кіраўніцтва падраздзялення дапаможнай паліцыі пазбавіў жыцця не менш як 4 144 беларусаў, уключаючы 622 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана яўрэйскае гета ў мястэчку Мір.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"