Сабаленка прабілася ў фінал турніру WTA-1000 у Маямі

© AP / Lynne SladkyАрина Соболенко
Арина Соболенко  - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2025
Падпісацца
Беларуска ў двух сэтах без праблем адолела сваю італьянскую саперніцу, крыху больш чым за гадзіну.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№1 у рэйтынгу WTA) выйшла ў фінал прэстыжнага турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі, паведамляе Sputnik.
Спаборніцтвы на турніры беларуска пачала адразу з другога круга. На шляху да вырашальнай стадыі яна адолела балгарку Вікторыю Томаву (64), румынку Алену-Габрыэлу Рузэ (102), амерыканку Даніэль Колінз (15) і кітаянку Чжэн Цыньвэнь (9).
У чацвер вечарам Сабаленка ў паўфінале спаборнічала з італьянкай Жасмін Пааліні (7). Першая ракетка свету без праблем расправілася са сваёй саперніцай, уступіўшы за два сэты ўсяго ў чатырох геймах – 6:2, 6:2. Тэнісісткі правялі на корце крыху больш за гадзіну.
У фінале Сабаленка сустрэнецца Джэсікай Пегулай (ЗША, 4), якая абгуляла Аляксандру Эала (Філіпіны, 144).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (32-я ў рэйтынгу WTA), якая тройчы перамагала на гэтым турніры, выбыла са спаборніцтваў. Яна прайграла ў 1/32 фіналу чэшцы Караліне Мухавай (14).
Турнір Miami Open – 2025 завершыцца 30 сакавіка. Пераможца заробіць 1,2 млн долараў ЗША і адну тысячу рэйтынгавых ачкоў WTA.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзмітрый Лазоўскі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2025
Дзмітрый Лазоўскі выйграў спрынт на чэмпіянаце Расіі па біятлоне
Стужка навiн
0