Скандынаўскі дэтэктыў XII стагоддзя ў Полацку разгадалі вучоныя
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Эксклюзіў
У самым старажытным беларускім горадзе навукоўцы працягваюць з году ў год рабіць адкрыцці. Апошнія даследаванні археолагаў і антраполагаў пралілі нарэшце святло на паходжанне княжацкай дынастыі ў Полацку.
Полацк у старажытнарускі перыяд адыгрываў важную ролю ва Усходняй Еўропе, таму што знаходзіўся на адным з гандлёвых маршрутаў знакамітага шляху "з варагаў у грэкі". Дзвіна была сапраўднай транспартнай артэрыяй, такім водным "аўтабанам" для купцоў са Скандынавіі і Старажытнай Русі.
У школьных падручніках ёсць драматычны эпізод з гісторыі старажытнабеларускага горада, калі полацкая княгіня Рагнеда адхіляе кіеўскага князя Уладзіміра, а той у адплату спальвае горад і забівае яе сваякоў.
У далейшым дзеці Рагнеды і Уладзіміра княжылі ў Полацку і Кіеве, і іншых гарадах Старажытнай Русі. Самымі знакамітымі прадстаўнікамі дынастыі Рагвалодавічаў-Рурыкавічаў у гісторыі Беларусі з’яўляюцца Усяслаў Чарадзей і Еўфрасіння Полацкая.
У ходзе маштабных археалагічных даследаванняў у Полацку вучоным пашчасціла зрабіць некалькі надзвычайных, а можа, і сенсацыйных па сваёй сутнасці адкрыццяў. Што звязвае полацкую княжацкую дынастыю, храм Еўфрасінні Полацкай і вікінгаў, разбіраўся карэспандэнт Sputnik.
Выратавальныя раскопкі
"Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку – гэта ўнікальны ў маштабах усёй Усходняй Еўропы гістарычны і культурны аб’ект. Гэта адзін з нямногіх храмаў XII стагоддзя, які дайшоў да нашага часу амаль у першапачатковым выглядзе", - расказала дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Емяльянчык.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яе слоў, раскопкі вакол храма звязаны з жаданнем захаваць унікальныя фрэскі XII стагоддзя. Пасля таго, як яны былі выяўлены пад некалькімі пластамі пазнейшых выяў, востра паўстала пытанне, як гэта ўсё не страціць.
"Пасля таго, як фрэскі XII стагоддзя адкрылі, яны сталі імкліва разбурацца. Таму сумесна з расійскімі калегамі быў распрацаваны праект для таго, каб прадухіліць адсырванне фрэсак. Для гэтага трэба прытрымлівацца адпаведнага рэжыму вільготнасці і тэмпературы", - растлумачыла вучоны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Вольга Емяльянчык дадала, што менавіта з гэтай прычыны ў 2015 годзе і пачаліся раскопкі па перыметры храма, каб адкрыць падмурак і зрабіць неабходную гідраізаляцыю ніжняй часткі сцен для захаванасці старажытнага будынка. Даследаванні праводзіла сумесная экспедыцыя беларускіх і расійскіх вучоных пад кіраўніцтвам Аляксея Коца і Яўгена Торшына.
Радавы храм
"Падчас раскопак па перыметры храма быў зроблены шэраг па-сапраўднаму сенсацыйных адкрыццяў. На тэрыторыі, якая прылягае да храма, была выяўлена вялікая колькасць чалавечых касцей. Гэта нядзіўна, паколькі аж да канца XVIII стагоддзя пры храмах хавалі людзей. Самыя статусныя пахаванні рабіліся ў спецыяльных збудаваннях унутры храмаў – аркасоліях, саркафагах, крыптах", - адзначыла беларускі антраполаг.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук ПДУ Вольга Емяльянчык

Дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук ПДУ Вольга Емяльянчык
© Sputnik / Виктор Толочко
Падчас раскопак высветлілася, што першапачаткова Спаса-Праабражэнскі храм выглядаў інакш. Вакол усяго будынка царквы ўзведзены абходныя галерэі. Пад падлогай у іх былі пастаўлены саркафагі, выкладзеныя з плінфы. Яны былі закладзены ў храме першапачаткова пры планіроўцы і наступным будаўніцтве.
"Ідэя аб тым, што храм павінен быць месцам для пахавання людзей, закладвалася першапачаткова. Еўфрасіння Полацкая, напэўна, задумвала Спаса-Праабражэнскі храм, як месца пахавання блізкіх ёй людзей", - сказала Вольга Емяльянчык са спасылкай на здагадку расійскага рэстаўратара фрэсак Уладзіміра Сараб’янава.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Археолагі падчас даследаванняў таксама знайшлі справа ад уваходу ў царкву падземны храм. Там былі ўсходы, якія вялі ў памяшканне, дзе была ніша для астанкаў і алтар. На месцы быў знойдзены маленькі фрагмент абраза Георгія Перамаганосца старажытнарускага перыяду. Паколькі сын князя Усяслава Чарадзея і бацька княгіні Еўфрасінні Полацкай насіў імя Георгій, у археолагаў узнікла гіпотэза, што гэта магло быць месца меркаванага пахавання полацкага князя.
Полацкія саркафагі
"Нас чакала вельмі вялікае расчараванне, калі мы сталі ўскрываць саркафагі XII стагоддзя, таму што большасць з іх аказаліся патрывожанымі. Праводзіцца расчыстка саркафага, а ён пусты", - канстатавала Вольга Емяльянчык.
Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ў 2019 годзе археолагам удалося знайсці саркафаг, дзе былі пераадкладзеныя касцяныя астанкі, якія належалі пяці жанчынам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларускі антраполаг асобна зрабіла акцэнт на тым, што астанкі гэтых пяці жанчын па марфалагічных прыкметах значна адрозніваліся ад пазнейшых пахаванняў у Полацку. У іх былі выцягнутыя чэрапы і зусім іншыя прапорцыі шкілета твару. Глыбокі аналіз паказаў, што чэрапы гэтых пяці жанчын па-сапраўднаму асаблівыя і не ўпісваюцца ў знешнія прыкметы, якія характэрны для мясцовага насельніцтва.
Перад навукоўцамі паўстала пытанне аб датаванні пахавання гэтых жанчын, але не было спадарожных знаходак. Таму было прынята рашэнне правесці радыёвуглеродны аналіз, але з-за таго, што пахаванне было патрывожаным, атрымаць пераканаўчыя вынікі не атрымалася.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
"У 2020 годзе ўдалося выявіць закрыты і непатрывожаны саркафаг XII стагоддзя, калі яго распячаталі, у ім апынуліся астанкі жанчыны, у якой пад галавой была пакладзена плінфа. Але тут узнікла праблема – за ўсе гэтыя гады чэрап ад часу рассыпаўся", - расказала Вольга Емяльянчык.
Генетычная сенсацыя
Дзякуючы супрацоўніцтву з расійскімі калегамі ўдалося перадаць фрагменты шкілетаў у лабараторыю гістарычнай генетыкі пры Маскоўскім тэхнічным інстытуце.
"Вынікі палеагенетычнага аналізу апынуліся сенсацыйнымі – жанчына з закрытага саркафага з’яўляецца бліжэйшай сваячкай па матчынай лініі як мінімум двух жанчын з першага саркафага (у іх цалкам супалі мітахандрыяльныя ДНК). Сваяцтва ідзе проста па лініі маці-дачка, сястра-сястра. Гэта дазволіла пераканацца, што чэрапы належаць жанчынам, якія былі пахаваны ў адзін час у XII стагоддзі і знаходзіліся ў цесных роднасных сувязях", - упэўнена беларускі антраполаг.
Вольга Емяльянчык расказала, што расійскія вучоныя на падставе палеагенетычнага аналізу і дзякуючы захаванасці чэрапаў змаглі рэканструяваць знешнасць полацкіх княгінь XII стагоддзя, якія могуць быць бліжэйшымі сваячкамі Еўфрасінні Полацкай.
Скандынаўская дынастыя
Беларускія і расійскія вучоныя лічаць, што ў саркафагах з плінфы ў XII стагоддзі ў храме ў Полацку маглі быць пахаваны толькі прадстаўнікі княжай дынастыі. Таму што ён быў узведзены Ефрасінняй Полацкай, і толькі яна магла прымаць рашэнне аб тым, каго там пахаваць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Праабражэнская царква ў Полацку

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку
© Sputnik / Виктор Толочко
Таксама ўдалося ўстанавіць, што жанчына з непатрывожанага саркафага пры жыцці мела рост 169 см, што для Сярэднявечча з’яўляецца вялікім паказчыкам. У яе былі выцягнутыя прапорцыі цела і доўгія косці.
"Жанчына мадэльнай знешнасці блакітнавокая бландынка", - падкрэсліла беларускі антраполаг.
Прычым палеагенетычны аналіз выявіў ва ўсіх шасці жанчын наяўнасць скандынаўскай гаплагрупы. Гэта толькі дадатковае пацверджанне таму, што Рурыкавічы і Рагвалодавічы былі па сваім паходжанні варагамі, ці, як іх часцей зараз называюць, вікінгамі са Скандынавіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук ПДУ Вольга Емяльянчык

Дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук ПДУ Вольга Емяльянчык
© Sputnik / Виктор Толочко
У пацвярджэнне даных генетыкі Вольга Емяльянчык расказала, што на працягу многіх гадоў займалася даследаваннем касцявых астанкаў, знойдзеных у Полацку, якія адносяцца да гэтага ж перыяду, і марфалагічна мясцовае насельніцтва значна адрознівалася ад княгінь.
"У мясцовага насельніцтва больш шырокія твары, а ў княгінь яны выцягнутыя. У іх былі тонкія насы, высокія арбіты вачэй", - удакладніла дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цяпер у планах расійскіх і беларускіх вучоных падвесці рысу ў даследаваннях, якія ідуць не першы год, пры дапамозе навуковай публікацыі і ўвесці новыя даныя ў навуковы абарот.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"