https://bel.sputnik.by/20250330/mnchane-zmoguts-brats-shlyuby--loshytskm-parku-1094749646.html
Мінчане змогуць браць шлюбы ў Лошыцкім парку
Мінчане змогуць браць шлюбы ў Лошыцкім парку
Sputnik Беларусь
Рэканструкцыю часткі сядзібы ў адным з самых вядомых паркаў беларускай сталіцы плануюць завяршыць да восені гэтага года. 30.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-30T14:57+0300
2025-03-30T14:57+0300
2025-03-30T14:57+0300
лошыцкі парк
навіны
культура
грамадства
мінск
у беларусі
беларусь
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101575/83/1015758381_0:83:3872:2261_1920x0_80_0_0_12053f83066a7fdb5f1b477ce738cfa2.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Будынкі сядзібы ў Лошыцкім парку ўвядуць у строй пасля рэканструкцыі да Дня горада Мінска, паведаміў дырэктар дзяржкампаніі "Мінская спадчына" Аляксандр Кохан.Дзень горада ў сталіцы адзначаецца ў другую суботу верасня, сёлета свята прыпадае на 13 верасня.Паводле слоў Кохана, у рэканструяваных будынках будуць установы грамадскага харчавання, невялікая гасцініца, шматфункцыянальная зала, дзе будзе магчымасць праводзіць шлюбныя цырымоніі ўсім аддзелам ЗАГС сталіцы."Прадугледжана комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі, уладкаванне пірса на воднай гладзі, дзіцячыя пляцоўкі, пляцоўкі для правядзення масавых мерапрыемстваў і выязнога гандлю", - адзначыў дырэктар.Раней Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска паведамляла, што ў парку рэканструююць тры будынкі, у тым ліку былую вінакурню і склады сядзібы, паркоўка на тры аўтобусы і на 75 легкавых машын.Акрамя ўстаноў грамадскага харчавання ў праекце згадваўся таксама салон прыгажосці. Агульная плошча ўсіх будынкаў перавышае 2,5 тыс "квадратаў", а плошча ўчастка – 1,885 га.Лошыцкі парк з’яўляецца адзіным унікальным садова-паркавым комплексам, які захаваўся ў Мінску і гісторыя якога пачынаецца на мяжы ХV-ХVI стагоддзяў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250324/abekty-gramadskaga-kharchavannya-razmestsyats-u-budynku-valadark-1094749394.html
лошыцкі парк
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101575/83/1015758381_172:0:3628:2592_1920x0_80_0_0_31f4e3fe899593037024f1ff9ff46fb6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лошыцкі парк, навіны , культура, грамадства, мінск, у беларусі, беларусь, гісторыя
лошыцкі парк, навіны , культура, грамадства, мінск, у беларусі, беларусь, гісторыя
Мінчане змогуць браць шлюбы ў Лошыцкім парку
Рэканструкцыю часткі сядзібы ў адным з самых вядомых паркаў беларускай сталіцы плануюць завяршыць да восені гэтага года.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Будынкі сядзібы ў Лошыцкім парку ўвядуць у строй пасля рэканструкцыі да Дня горада Мінска, паведаміў дырэктар дзяржкампаніі "Мінская спадчына" Аляксандр Кохан.
Дзень горада ў сталіцы адзначаецца ў другую суботу верасня, сёлета свята прыпадае на 13 верасня.
Паводле слоў Кохана, у рэканструяваных будынках будуць установы грамадскага харчавання, невялікая гасцініца, шматфункцыянальная зала, дзе будзе магчымасць праводзіць шлюбныя цырымоніі ўсім аддзелам ЗАГС сталіцы.
"Прадугледжана комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі, уладкаванне пірса на воднай гладзі, дзіцячыя пляцоўкі, пляцоўкі для правядзення масавых мерапрыемстваў і выязнога гандлю", - адзначыў дырэктар.
Раней Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска паведамляла, што ў парку рэканструююць тры будынкі, у тым ліку былую вінакурню і склады сядзібы, паркоўка на тры аўтобусы і на 75 легкавых машын.
Акрамя ўстаноў грамадскага харчавання ў праекце згадваўся таксама салон прыгажосці. Агульная плошча ўсіх будынкаў перавышае 2,5 тыс "квадратаў", а плошча ўчастка – 1,885 га.
Лошыцкі парк з’яўляецца адзіным унікальным садова-паркавым комплексам, які захаваўся ў Мінску і гісторыя якога пачынаецца на мяжы ХV-ХVI стагоддзяў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"