https://bel.sputnik.by/20250330/vnu-belarus-skarotsyats-nabor-u-2025-godze-1094748197.html
ВНУ Беларусі скароцяць набор у 2025 годзе
ВНУ Беларусі скароцяць набор у 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі апублікавалі на сваіх сайтах інфармацыю аб прыёме абітурыентаў у будучую ўступную кампанію. 30.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-30T10:44+0300
2025-03-30T10:44+0300
2025-03-30T10:44+0300
абітурыенты
навіны
грамадства
студэнты
адукацыя
вышэйшая адукацыя
міністэрства адукацыі рб
вну
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/18/1094743881_0:155:3074:1884_1920x0_80_0_0_47088b1b87181e3e9972868ec804be8e.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Беларускія ўніверсітэты скароцяць набор абітурыентаў у гэтым годзе, агульны план прыёму складае 48,3 тысячы чалавек, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.У 2024-м айчынныя ВНУ планавалі набраць 52-53 тыс чалавек, а колькасць бюджэтных месцаў была павялічана да 31,4 тыс. Пры гэтым бюджэтнікаў сёлета будзе больш – 31 800.Паводле яго слоў, будзе павялічаны прыём на інжынерныя, педагагічныя і медыцынскія спецыяльнасці, куды часцей за ўсё паступаюць мэтавікі. Інфармацыя аб месцах для абітурыентаў з мэтавымі напрамкамі будзе размешчана на сайтах ВНУ да 1 мая, а па педагагічных спецыяльнасцях – да 1 чэрвеня.Месцаў хопіць усімШто да платных месцаў, іх стане менш на 2,7 тыс, а агульная колькасць складзе 16,5 тыс. Пішчоў растлумачыў, што тэндэнцыя зніжэння платнага набору ў ВНУ назіраецца апошнія некалькі гадоў. У міністэрстве таксама запэўнілі: месцаў хопіць усім матываваным і падрыхтаваным абітурыентам.Тэрміны прыёмнай кампаніі ў 2025 годзе будуць такімі ж, як і ў 2024-м: спачатку дакументы будуць падаваць мэтавікі, пасля гэтага – усе астатнія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250319/mnadukatsy-na-moladz-belarus--ras-skladzena-asablvaya-msya-1094615078.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/18/1094743881_345:0:3074:2047_1920x0_80_0_0_1631d74c80b9cdfea4a79afa6abf9bdb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, навіны , грамадства, студэнты, адукацыя, вышэйшая адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вну, у беларусі, беларусь
абітурыенты, навіны , грамадства, студэнты, адукацыя, вышэйшая адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вну, у беларусі, беларусь
ВНУ Беларусі скароцяць набор у 2025 годзе
Вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі апублікавалі на сваіх сайтах інфармацыю аб прыёме абітурыентаў у будучую ўступную кампанію.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Беларускія ўніверсітэты скароцяць набор абітурыентаў у гэтым годзе, агульны план прыёму складае 48,3 тысячы чалавек, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
У 2024-м айчынныя ВНУ планавалі набраць 52-53 тыс чалавек, а колькасць бюджэтных месцаў была павялічана да 31,4 тыс. Пры гэтым бюджэтнікаў сёлета будзе больш – 31 800.
"Агульны план прыёму на вышэйшую адукацыю некалькі менш, чым леташні – за кошт памяншэння колькасці месцаў на платнай аснове. У 2025 годзе ВНУ гатовы прыняць 48,3 тыс абітурыентаў, з іх на бюджэт – 31,8 тыс, што на 400 больш у параўнанні з папярэднім годам", - распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў.
Паводле яго слоў, будзе павялічаны прыём на інжынерныя, педагагічныя і медыцынскія спецыяльнасці, куды часцей за ўсё паступаюць мэтавікі. Інфармацыя аб месцах для абітурыентаў з мэтавымі напрамкамі будзе размешчана на сайтах ВНУ да 1 мая, а па педагагічных спецыяльнасцях – да 1 чэрвеня.
Што да платных месцаў, іх стане менш на 2,7 тыс, а агульная колькасць складзе 16,5 тыс. Пішчоў растлумачыў, што тэндэнцыя зніжэння платнага набору ў ВНУ назіраецца апошнія некалькі гадоў. У міністэрстве таксама запэўнілі: месцаў хопіць усім матываваным і падрыхтаваным абітурыентам.
Тэрміны прыёмнай кампаніі ў 2025 годзе будуць такімі ж, як і ў 2024-м: спачатку дакументы будуць падаваць мэтавікі, пасля гэтага – усе астатнія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"