Адзіны ў РФ дзеючы карабель-музей перададуць Беларусі

© Sputnik / Михаил Мордасов / Перайсці ў медыябанкКарабель на рэйдзе
Карабель на рэйдзе - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2025
Падпісацца
Чакаецца, што баявое судна будзе ўрачыста перададзена беларускаму боку ў Новарасійску.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Ветэраны марской пяхоты ВМФ РФ і пошукавікі Кубані плануюць перадаць у дар Беларусі баявы карабель-музей "Георгий Холостяков", паведаміў першы намеснік старшыні Усерасійскай арганізацыі марской пяхоты Расіі "Тайфун" Арсеній Крыцкі падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Дадзенае судна з’яўляецца адзіным дзеючым гістарычным караблём часоў Вялікай Айчыннай, які ў цяперашні час здольны самастойна рухацца па вадзе. Ён названы ў гонар беларуса – камандзіра Новарасійскай ваенна-марской базы, Героя СССР, віцэ-адмірала Георгія Халасцякова.
"У год святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, у год Абаронца Айчыны і ў 15-гадовы юбілей міжнароднага патрыятычнага руху "Марское брацтва – непарушна" ветэраны марской пяхоты і пошукавікі Прычарнамор’я Кубані гатовы перадаць у дар беларусам баявы карабель-музей "Георгий Холостяков", - сказаў Крыцкі.
Ён нагадаў, што судна "Георгий Холостяков" было паднята са дна Чорнага мора і адноўлена пошукавікамі-энтузіястамі. Яно знаходзіцца на хаду, тады як астатнія гістарычныя караблі-музеі ў РФ, уключаючы крэйсер "Аврора", прышвартаваны і абезрухоўлены.
Паводле слоў Крыцкага, "Георгій Халасцякоў" стане першым беларускім караблём для трэніровак і паходаў юных беларускіх маракоў.
Чакаецца, што ўрачыстая перадача гістарычнага судна адбудзецца ў Новарасійску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Феадасійскі марскі гандлёвы порт - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін і Трамп абмеркавалі бяспеку суднаходства ў Чорным моры
Стужка навiн
0