Радыё

Хазін: сітуацыя ў брытанскай эканоміцы проста кепская

Хазин: ситуация в британской экономике просто аховая
Падпісацца
Крытычная сітуацыя ў эканоміцы вядзе заходнія краіны і найперш Вялікабрытанію да пагаршэння кіруемасці грамадскімі працэсамі, калі апазіцыя ўсё больш уплывае на настроі ў грамадстве, разважае расійскі эксперт Міхаіл Хазін.
Апошнія статыстычныя даныя паказваюць, што эканамічная сітуацыя ў ЗША, Еўропе і асабліва ў Вялікабрытаніі проста кепская, гэта выклікае калапс кіреумасці грамадскімі працэсамі, адзначыў у сваёй аўтарскай праграме на радыё "Говорит Москва" вядомы расійскі эканаміст, публіцыст Міхаіл Хазін.

"Гэта пагаршэнне нават не столькі ў эканоміцы, колькі ў галовах, гэта значыць настроі спажыўцоў і вытворцаў вельмі сумныя, яны бачаць, што сітуацыя кепская, што рабіць – незразумела. І ў гэтай сітуацыі вельмі моцна пагаршаецца кіруемасць грамадскімі працэсамі, таму што чым больш незадаволеных, тым больш апазіцыя можа ўплываць на грамадскую думку, тым больш актыўна і эфектыўна пачынаюць працаваць варожыя спецслужбы, а сёння для таго ж Трампа галоўнымі ворагамі з’яўляюцца не расійскія ці кітайскія спецслужбы, а менавіта брытанскія", - разважае Хазін.

Баланс прамысловых заказаў у Вялікабрытаніі трымаецца ў мінусе 32 месяцы запар, а баланс рознічнага продажу апусціўся ў зону гістарычных антырэкордаў – мінус 41%, адзначае эксперт.
"Нейкі час працавала тыпавая сістэма, калі людзям тлумачылі, што калі вы жывяце дрэнна, то гэта вы самі лузары, а на самай справе эканоміка расце. Але калі такіх лузараў становіцца шмат, у вас пачынае псавацца карціна ў цэлым, людзі пачынаюць павялічваць зберажэнні і памяншаць пакупкі. Адкуль у Вялікабрытаніі ўпала актыўнасць спажыўцоў – яны проста перайшлі да логікі эканомікі зберажэнняў, яны пачынаюць збіраць на чорны дзень, таму што разумеюць, што заўтра будзе горш, чым сёння. А эканоміка працягвае разбурацца", - кажа Хазін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0