https://bel.sputnik.by/20250331/medzvyadchuk-nazva-uvyadzenne-chasovaga-kravannya-shansam-ukrany-na-vyratavanne-1094969579.html
Медзвядчук назваў увядзенне часовага кіравання шансам Украіны на выратаванне
Медзвядчук назваў увядзенне часовага кіравання шансам Украіны на выратаванне
Sputnik Беларусь
Палітык заявіў, што такі крок дапаможа аднавіць мір і выратаваць украінскі народ. 31.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-31T17:35+0300
2025-03-31T17:35+0300
2025-03-31T17:56+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
віктар медзвядчук
навіны
украіна
расія
зша
аан
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1f/1094967742_0:171:3034:1878_1920x0_80_0_0_de62ed184d5849cf9fe6f73d14fbf1f7.jpg
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Увядзенне часовага міжнароднага кіравання пад эгідай ААН з’яўляецца механізмам выратавання Украіны і аднаўлення міру ў ёй, заявіў кіраўнік савета руху "Другая Украина" Віктар Медзвядчук.Паводле яго слоў, цяпер у краіне выключаны любыя выбары і ўстаноўлены дыктатарскі рэжым з узурпіраваннем улады. У такіх умовах пытанне аднаўлення легітымных дзяржорганаў вырашаецца шляхам увядзення часовых адміністрацый кіравання.На думку палітыка, РФ, ЗША і іншыя дзяржавы могуць сфарміраваць часовую адміністрацыю, якая ўключае грамадзянскі і ваенны кампаненты і надзеленую ўсімі заканадаўчымі і выканаўчымі паўнамоцтвамі.Медзвядчук перакананы, што без такой адміністрацыі ва Украіне немагчыма правесці выбары прэзідэнта, парламента і мясцовага самакіравання. Ён таксама лічыць магчымым стварэнне люстрацыйнага камітэта, які будзе займацца ачышчэннем улады. Пасля часовая адміністрацыя можа быць скасавана – пасля прызнання праведзеных выбараў дэмакратычнымі і прыняцця новай канстытуцыі краіны.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 28 сакавіка заявіў, што практыка ўстанаўлення часовага знешняга кіравання ў рабоце ААН ёсць, і яе можна прымяніць ва Украіне. Гістарычныя прыклады гэтаму ёсць: падобнае было ва Усходнім Тыморы, Новай Гвінеі, некаторых частках былой Югаславіі. У той жа час расійскі лідар падкрэсліў, што гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў вырашэння сітуацыі ў краіне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250331/tramp-razlchvae-na-zaklyuchenne-pagadnennya-pamzh-putsnym--zyalenskm-1094947282.html
украіна
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1f/1094967742_152:0:2883:2048_1920x0_80_0_0_07a2b430a07fde88341f7d37bd78db5b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, віктар медзвядчук, навіны , украіна, расія, зша, аан, палітыка, грамадства, у свеце
спецаперацыя, віктар медзвядчук, навіны , украіна, расія, зша, аан, палітыка, грамадства, у свеце
Медзвядчук назваў увядзенне часовага кіравання шансам Украіны на выратаванне
17:35 31.03.2025 (абноўлена: 17:56 31.03.2025) Палітык заявіў, што такі крок дапаможа аднавіць мір і выратаваць украінскі народ.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Увядзенне часовага міжнароднага кіравання пад эгідай ААН з’яўляецца механізмам выратавання Украіны і аднаўлення міру ў ёй, заявіў кіраўнік савета руху "Другая Украина" Віктар Медзвядчук.
Паводле яго слоў, цяпер у краіне выключаны любыя выбары і ўстаноўлены дыктатарскі рэжым з узурпіраваннем улады. У такіх умовах пытанне аднаўлення легітымных дзяржорганаў вырашаецца шляхам увядзення часовых адміністрацый кіравання.
"Прапанова прэзідэнта Расійскай Федэрацыі аб увядзенні ва Украіне часовага міжнароднага кіравання пад эгідай ААН з’яўляецца рэальным механізмам выратавання ўкраінскага народа і аднаўлення міру", - гаворыцца ў артыкуле Медзведчука, апублікаваным на сайце "Смотрим.ру".
На думку палітыка, РФ, ЗША і іншыя дзяржавы могуць сфарміраваць часовую адміністрацыю, якая ўключае грамадзянскі і ваенны кампаненты і надзеленую ўсімі заканадаўчымі і выканаўчымі паўнамоцтвамі.
Медзвядчук перакананы, што без такой адміністрацыі ва Украіне немагчыма правесці выбары прэзідэнта, парламента і мясцовага самакіравання. Ён таксама лічыць магчымым стварэнне люстрацыйнага камітэта, які будзе займацца ачышчэннем улады. Пасля часовая адміністрацыя можа быць скасавана – пасля прызнання праведзеных выбараў дэмакратычнымі і прыняцця новай канстытуцыі краіны.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 28 сакавіка заявіў, што практыка ўстанаўлення часовага знешняга кіравання ў рабоце ААН ёсць, і яе можна прымяніць ва Украіне. Гістарычныя прыклады гэтаму ёсць: падобнае было ва Усходнім Тыморы, Новай Гвінеі, некаторых частках былой Югаславіі. У той жа час расійскі лідар падкрэсліў, што гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў вырашэння сітуацыі ў краіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"